Кніга Прарока Сафонія

Кні́га праро́ка Сафонія (іўр.: צְפַנְיָה; лац.: Prophetia Sophoniae; стар.-грэч.: Σοφονίας) — 36-я кніга кананічнага Старога Запавету, дваццаць трэцяя частка Танаху.

Дзявятая з кніг г. зв. малых прарокаў.

Кніга прарока Сафонія (צְפַנְיָה)

Кніга Прарока Сафонія

Прарокі Сафонія і Барух. Нюрнбергская хроніка
Раздзел: Кнігі Прарокаў
Мова арыгінала: старажытнаяўрэйская
Жанр: прароцкая кніга
Папярэдняя (праваслаўе): Кніга прарока Навума
Наступная: Кніга прарока Агея
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўтар

Імя Цфанія (צְפַנְיָה şəfanjāh) — гэта скарочаны варыянт формы ад «Зефаньягу» (צְפַנְיָהוּ şəfanjāhû) і азначае «Яхвэ ўратаваў». Пра аўтара няма дакладнай інфармацыі, акрамя самога імя, і ёсць крыху інфармацыі пра ягоную сям’ю ў першым радку яго кнігі: «Слова Гасподняе, якое было Сафону, сыну Хусіі, сыну Гадаліі, сыну Амарыі, сыну Эзэкіі, у дні Ісаі, сына Амонавага, сына Юдавага».

Час напісання

Прыблізна праз сто гадоў пасля смерці Ісаі ў гісторыі абранага народа пачынаецца вырашальны перыяд. Ізраільскае царства больш не існавала. Іўдзейскае царства была абмежавана кавалкам зямлі вакол Іерусаліма і нагадвала толькі цень суверэннай дзяржавы. Тут усё больш і больш адкрыта пакланяюцца багам Асірыі, якая перамагла, і ў той жа час людзі незразумелым чынам спадзяюцца, што Яхве не дазволіць канчаткова загінуць вернікам Запавету. Пры такіх абставінах падчас кіравання цара Іасіі і выканаў сваю прарочую місію Сафоній. Сваёй дзейнасцю ён нейкім чынам падрыхтаваў вялікую рэлігійную рэформу цара Іасіі (кіраваў ў 639—609 да н.э.). Калі рэформа пачалася (628 г. да н. э.), прарока, верагодна, ужо не было ў жывых.

Змест

Кніга мае ўсяго 3 раздзелы, цалкам паэтычныя.

  • Паходжанне (1:1)
  • Блізкі суд над Іўдзеяй (1:12-2:3)
    • Суд за грахі яўрэяў (1:12-13)
    • Судны дзень (1:14-18)
    • Заклік для вяртання (2:1-3)
  • Суд нар народамі (2:4-15)
  • Гора ўпартаму Іерусаліму (3:1-20)
    • Гнеў Божы і будучае ачышчэнне (3:1-7)
    • Бог пакіне «бедных і сціплых» людзей, якія нарадзілі новых, дасканалых людзей (3:8-13)
    • Збаўленне Іерусаліма (3:14-20)

Галоўная тэма Кнігі — «Дзень Гасподні», які ахопіць усіх, уключаючы абраны народ. І ўсё ж Ізраіль, ачышчаны ад сваіх беззаконняў, стане цэнтрам выратавання свету. Пазней былі дададзены некаторыя прамовы, асабліва тыя, у якіх ён намякае на вавілонскі палон, які, як вядома, адбыўся пасля смерці Сафонія.

Літаратура

  • Большой библейский словарь / Под ред. У. Элуэлла, Ф. Камфота. — СПб.: Библия для всех, — 2007. — 1504 с.

Спасылкі

Tags:

Кніга Прарока Сафонія АўтарКніга Прарока Сафонія Час напісанняКніга Прарока Сафонія ЗместКніга Прарока Сафонія ЛітаратураКніга Прарока Сафонія СпасылкіКніга Прарока Сафонія12 меншых прарокаўІўрытЛацінская моваСтаражытнагрэчаская моваСтары ЗапаветТанах

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Бачная зорная велічыняWordPressАкцёрМаксім ГарэцкіАгульнанацыянальнае тэлебачаннеПарнаграфіяТомас ДжэферсанПолк КаліноўскагаГеоргій Рыгоравіч МандзалеўскіБеларуская літаратураСтаражытнабеларуская літаратураМіжнародны стандартны кніжны нумарКандрат КрапіваПараўнанне (літаратуразнаўства)Завулак РускіШахматыКрэўская уніяГасцінец (дарога)СімвалізмКрысціян БентэкеГісторыя МінскаКарлес ПучдэмонПарфенонПолацкПадляшшаПлошча Незалежнасці (Мінск)Беларуская ВікіпедыяЗуі (Віцебскі раён)Руская літаратураСінільная кіслатаПріорбанкПаспалітае рушэннеПатрыятызмViva BraslavУніверсальны каардынаваны часСветлагорскЯнка ЖурбаЭнрыка КарузаСіні колерЦэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіСымон БудныФонд ВікімедыяТалышскія горыКанфлікт у Судане (з 2023)Сяргей Іванавіч ГрахоўскіВольга Славаміраўна БондараваКітайРоза ЛюксембургПастава на каленяхВольга Міхайлаўна ІпатаваПінская мадонна (карціна)The New York TimesЯндэксПавецьХайку29 красавікаКастрычніцкая рэвалюцыяФранцішак БагушэвічСлонімІосіф Вісарыёнавіч СталінSabatonМастацкі стыльМТБанкАмонімУладзімір Мінавіч МазгоПершага маяВожык (часопіс)Віктар Анатолевіч ШніпБарыс Ісакавіч НасоўскіОршаДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьМазырБрэсцкі мірKryvakryžАлесь СавіцкіШавельІнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі🡆 More