Княства

Кня́ства — феадальнае дзяржаўнае ўтварэнне, тэрыторыя ўладанняў князя, найбольш тыповае для перыяду феадальнай раздробненасці.

Ва Усходняй Еўропе першыя княствы ўзніклі не пазней за X стагоддзе (гл. Полацкая і Кіеўская дзяржавы). У XII стагоддзі з Кіеўскай дзяржавы вылучыўся шэраг зямель-княстваў, якія ў сваю чаргу драбніліся на воласці-княствы паміж прадстаўнікамі княжацкага роду Рурыкавічаў, яго асобных галін (гл. удзельнае княства). У раннефеадальны перыяд паняцце «княства» не ўжывалася, крыніцы фіксуюць толькі «землі» і «воласці». Называліся княствы па стольных гарадах — Смаленская зямля, Чарнігаўская зямля, Разанская зямля, Суздальская зямля і інш. У познесярэднявечны перыяд найбуйнейшыя княствы зваліся «вялікімі» (Вялікае Княства Літоўскае; гл. вялікі князь).

У Заходняй Еўропе таксама былі княствы (ням.: Fürstentum, фр.: Principauté і інш.) з часоў феадальнай раздробненасці, у Германіі так званыя тэрытарыяльныя княствы існавалі да яе аб’яднання і ўтварэння Германскай імперыі (1871). Некаторыя княствы захаваліся да найноўшага часу (Ліхтэнштэйн, Манака, Себорга).

У рэгіёне Персідскага заліва арабскія княствы (эміраты) захаваліся да цяперашняга часу. У Індыі туземныя княствы існавалі да 1950 года.

Літаратура

  • Кня́ства // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 393. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Горский Антон. Средневековая Русь. О чем говорят источники. — Москва: Ломоносовъ, 2016. (руск.)

Tags:

ДзяржаваКнязьФеадальная раздробненасцьФеадалізм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Мы, беларусыГарбузБарбара РадзівілЭнцыклапедыяМагілёўАркадзь КуляшоўПраспект Ракасоўскага (Мінск)Сцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўРасійская імперыяТэмнэГарады БеларусіКарлес ПучдэмонЮрый Уладзіміравіч ЖыгамонтСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньМар’ян ДуксаNürnbergДзень ПерамогіЯн ЧыквінПершы падзел Рэчы ПаспалітайМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Гарадзенская ратушаЛабараторныя ўмовыАнатоль ВярцінскіГенадзь Васільевіч КастырчанкаВасіль БыкаўМыкалаіўка (Канатопскі раён)Ігар Хведаравіч СідарукApraxiaПрывакзальная плошча (Мінск)Бярозка (часопіс)Сяргей Аляксандравіч ПадсасонныМіндэльскае зледзяненнеПеснярыВітаўтC++ВіцебскАндрэй Валер’евіч ХадановічReform.byМіжнародны стандартны кніжны нумарВерлібрІван НавуменкаСінагога ў Задзвінні (Віцебск)Генадзь Пятровіч ПашкоўАмонімУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуКупаллеНіна Іосіфаўна МацяшПеракладВіктар Анатолевіч ШніпСексПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)Ян ТысевічАгнешка Рамашэўска-ГузыАнатоль Іванавіч БутэвічЛічэбнікСяброўстваА хто там ідзе?Марат Сяргеевіч МаркаўHippomane mancinellaПрыметнікАЯн ВермерМікола ГусоўскіАльгердПолацкМужыцкая праўдаТры чарапахі (песня)Глобус БеларусіРаскіданае гняздо (п’еса)Напады на пасольства Лівіі ў МінскуЕфрасіння ПолацкаяАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіВіртуальная машынаВалерый Станіслававіч Мянжынскі🡆 More