Карыбскія Нідэрланды (нідэрл.: Caribisch Nederland), альбо астравы БЭС (нідэрл.: BES-eilanden) — тры спецыяльныя супольнасці Нідэрландаў у Вест-Індыі: Банайрэ, Сінт-Эстатыус і Саба, якія ўвайшлі ў склад метраполіі пасля распаду аўтаномнай федэрацыі нідэрландскіх заморскіх уладанняў ў 2010 г.
У 2012 г. гэта дазволіла ім упершыню прыняць удзел ва ўсеагульных выбарах у Нідэрландах.
| |||||
Дзяржаўны гімн Нідэрландаў | |||||
Заснавана | 10 кастрычніка 2010 (увайшлі ў склад Нідэрландаў) | ||||
Афіцыйныя мовы | Нідэрландская; англійская (Сінт-Эстатыус і Саба), пап'ямента (Банайрэ) | ||||
Сталіца | Кралендэйк (Банайрэ) Араньестад (Сінт-Эстатыус) Ботам (Саба) | ||||
Форма кіравання | Парламентарная манархія | ||||
Лэйтэнант-губернатары Прадстаўнік | Эдысан Рэйна (Банайрэ) Джэральд Беркель (Сінт-Эстатыус) Джонатан Джонсан (Саба) Гілберт Ізабела | ||||
Плошча • Усяго | 328 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2015) • Шчыльнасць | 24.593 чал. 68 чал./км² | ||||
Валюта | Долар ЗША ($, USD) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .nl1, .an², .bq³ | ||||
Код ISO (Alpha-2) | BQ | ||||
Код ISO (Alpha-3) | BES | ||||
Тэлефонны код | +599 | ||||
Часавыя паясы | -4 | ||||
1. Дамен Нідэрландаў 2. Дамен Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў, выводзіцца са звароту 3. Спецыяльны дамен тэрыторый, яшчэ не выкарыстоўваецца. |
З пункту гледжання геаграфіі, Востраў Банайрэ ўваходзіць у групу Падветраных астравоў і знаходзіцца каля ўзбярэжжа Венесуэлы, Сінт-Эстатыус і Саба з'яўляюцца часткай архіпелага Малых Антыльскіх і ляжаць на паўднёвым усходзе ад Пуэрта-Рыка. Рэльеф Карыбскіх Нідэрландаў узгорысты і раўнінны, востраў Саба - патухлы вулкан (Маўнт-Сінэры, 887 м, найвышэйшы пункт ува ўсіх Нідэрландах). Клімат трапічны, засушлівы. Сярэднія месячныя тэмпературы 26-28 °C. Гадавыя ападкі каля 500 мм. Флора прадстаўлена сухімі хмызнякамі і кактусамі, жывёльны свет бедны.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Карыбскія Нідэрланды, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.