Карла Рубія

Карла Рубія (італ.: Carlo Rubbia; нар.

31 сакавіка 1934, Гарыцыя, Італія) — італьянскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1984), сумесна з Сімонам ван дэр Мерам, «за вырашальны ўклад у вялікі праект, ажыццяўленне якога прывяло да адкрыцця квантавага поля W і Z — пераносчыкаў слабога ўзаемадзеяння».

Карла Рубія
італ.: Carlo Rubbia
Карла Рубія
Карла Рубія
Дата нараджэння 31 сакавіка 1934(1934-03-31)[…] (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, інжынер
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d]
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Рубія нарадзіўся ў невялікім італьянскім мястэчку Гарыцыя. Пасля заканчэння школы ён паступіў на фізічны факультэт Пізанскага ўніверсітэта, дзе абараніў пазней дыплом па тэме эксперыментаў з касмічнымі прамянямі. У 1958 годзе ён становіцца даследчыкам ў Калумбійскім універсітэце (ЗША) з мэтай набрацца вопыту і пазнаёміцца ​​з паскаральнікамі элементарных часціц.

Прыкладна ў 1960 годзе ён вярнуўся ў Еўропу, яго прывабіла праца ў ЦЕРН, дзе ён працаваў над эксперыментамі па структуры слабых узаемадзеянняў. У 1970 годзе ён становіцца прафесарам фізікі ў Гарвардскім універсітэце, але працягвае працаваць у ЦЕРН. У 1976 годзе ён прапанаваў перарабіць паскаральнік SPS (супер-пратонны сінхратрон) для сутыкненняў пратонаў і антыпратонаў у адным і тым жа коле. Пасля гэтага была пабудавана першая ў свеце антыпратонная фабрыка. Калайдэр пачаў працу ў 1981 годзе, пасля чаго ў студзені 1983 года з’явілася паведамленне аб тым, што былі зарэгістраваныя W-базоны. Праз некалькі месяцаў былі зарэгістраваныя таксама больш няўлоўныя Z-базоны.

У наступным, 1984 годзе, Карла Рубія і Сімон ван дэр Мер атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіцы. Паміж адкрыццём і ўзнагароджаннем прайшоў інтэрвал часу, які з’яўляецца адным з самых кароткіх у гісторыі Нобелеўскай прэміі.

Рубія працягваў працаваць на эксперыменце UA1 і ў якасці гарвардскага прафесара да 1989 г, калі ён перайшоў на пасаду генеральнага дырэктара ЦЕРНа, на якой заставаўся да 1993 года.

Рубія належыць наватарская канцэпцыя прылады ядзернага рэактара пад назвай памнажальнік энергіі. Гэтая прынцыпова бяспечная канцэпцыя спалучае паскаральнік і падкрытычны ядзерны рэактар, у якім у якасці паліва выкарыстоўваецца распаўсюджаны элемент торый, і ў якім прынцыпова не можа адбыцца некантралюемая ланцуговая рэакцыя. Акрамя таго, ядзерныя адкіды, якія ўзнікаюць пры працы такога рэактара застаюцца небяспечнымі на працягу значна меншага прамежку часу, чым у выпадку звычайных рэактараў. Таксама ў гэтым рэактары магчымая утылізацыя ядзерных адходаў ад звычайных атамных рэактараў і ператварэнне іх у менш небяспечныя рэчывы.

Да 15 ліпеня 2005 года Рубія быў прэзідэнтам ENEA — італьянскага інстытута па новых тэхналогіях, энергіі і навакольнага асяроддзя.

Станам на 2007 год Рубія з’яўляецца прафесарам універсітэта Павіі і працуе ў праекце па будаўніцтве установак сонечнай тэрмальнай энергіі ў Іспаніі.

Зноскі

  • Carlo Rubbia // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
  • Carlo RubbiaPontifical Academy of Sciences. Праверана 19 лістапада 2013.
  • Scheda del socioAccademia Nazionale dei Lincei. Праверана 19 лістапада 2013.
  • а б в Carlo RubbiaPontifical Academy of Sciences. Праверана 16 лістапада 2013.
  • Руббия КарлоРоссийская академия наук. Праверана 2 снежня 2013.
  • а б Carlo RubbiaPontifical Academy of Sciences. Праверана 2 снежня 2013.
  • List of the members (Fellows and Honorary members) of the European Academy of SciencesEurASc. Праверана 16 лістапада 2013.
  • Foreign Members of the Royal SocietyRoyal Society. Праверана 16 лістапада 2013.
  • Carlo RubbiaNAS. Праверана 2 снежня 2013.
  • а б в г Carlo RubbiaPontifical Academy of Sciences. Праверана 3 снежня 2013.
  • Elenco cronologico Soci NazionaliANSXL. Праверана 3 снежня 2013.
  • Professor Carlo RubbiaAAAS. Праверана 3 снежня 2013.
  • Członkowie zagraniczniPAN. Праверана 3 снежня 2013.
  • Carlo RubbiaHrvatska akademija znanosti i umjetnosti. Праверана 3 снежня 2013.
  • https://www.ae-info.org/ae/User/Rubbia_Carlo
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Карла Рубія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Карла Рубія БіяграфіяКарла Рубія ЛітаратураКарла Рубія СпасылкіКарла Рубія193431 сакавікаІтальянская моваІталіяГарыцыяНобелеўская прэмія па фізіцыСімон ван дэр МерФізік

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Рышард КапусцінскіГенадзь ТумашМоваБеларуская Рада КультурыМіхась ЛынькоўСтары замак (Гродна)Ірына Уладзіміраўна ДрыгаБаранаУніверсітэт імя Дж. КрэндалаМіндоўгPremiere (часопіс)Інстытут беларускай культурыАдвечным шляхамПрыродны газКарла ТальявініЯнка МаўрПастава на каленяхБеларускае нацыянальнае адраджэннеНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)ПрамысловасцьКіеўКірыла ТураўскіViva BraslavСпіс газет БеларусіЛюбоўВіктар Анатолевіч ШніпМіндэльскае зледзяненнеЯн ТысевічЧорны замак Альшанскі188-я інжынерна-сапёрная брыгадаСправа журналістаў БелсатаАнатоль Іванавіч БутэвічПріорбанкДудка беларускаяБеларускі народны фронт «Адраджэньне»ГамеланЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьРудабелкаАлесь Мікалаевіч Карлюкевіч30 красавікаАленаКалядыЗямляCourage (фільм)КазахстанМіланМыкалаіўка (Канатопскі раён)Песня пра зубраВейшнорыяСтары ЗапаветНапады на пасольства Лівіі ў МінскуМінская вобласцьПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Зямля пад белымі крыламіДом урада (Мінск)Полымя (часопіс)Гасцінец (значэнні)Людзі на балоце (раман)Музыка БеларусіПраспект Ракасоўскага (Мінск)2024СучаснасцьСанкт-ПецярбургВаўкалакПошукавая аптымізацыяІгар Міхайлавіч ПракаповічКупалінка (песня)Моўная інтэрферэнцыяМаскваМарыя АнтуанетаАлександрынскі тэатрКірыл Трафімавіч МазураўПлешчыцы (Пінскі раён)Сяргей Фёдаравіч Давідовіч-Зосін🡆 More