Калмы́кія — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на паўднёвым усходзе еўрапейскай часткі Расіі ў міжрэччы Волгі і Дона.
Плошча — 74,7 тыс. км², працягласць з поўначы на поўдзень — 448 км, з захаду на ўсход — 423 км. Адміністрацыйны цэнтр — горад Эліста.
Рэспубліка Калмыкія | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Республика Калмыкия калм. Хальмг Таңһч | |||||
| |||||
Краіна | Расія | ||||
Гімн | Гімн Рэспублікі Калмыкія | ||||
Статус | Рэспубліка | ||||
Уваходзіць у | Паўднёвую федэральную акругу | ||||
Уключае | 13 раёнаў, 1 гарадская акруга | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Эліста | ||||
Інш. буйныя гарады | Эліста, Лагань, Троіцкае | ||||
Дата ўтварэння | 1920 (як Калмыцкая АВ) 20 кастрычніка 1935 (як Калмыцкая АССР) 1944 (скасаванне АССР) 9 студзеня 1957 (аднаўленне ў якасці аўтаномнай вобласці) 29 ліпеня 1958 (як Калмыцкая АССР) 1990 (як Калмыцкая ССР) | ||||
Кіраўнік Рэспублікі | Аляксей Арлоў | ||||
Старшыня Народнага Хуралу (Парламенту) | Анатоль Казачка | ||||
Афіцыйная мова | руская, калмыцкая | ||||
Насельніцтва (2013) | ▼284 140 (78-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 3,8 чал./км² | ||||
Нацыянальны склад | калмыкі, рускія | ||||
Плошча | 74 731 км² (40-е месца) | ||||
Часавы пояс | +2UTC +4 | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-KL | ||||
Код аўтам. нумароў | 08 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мяжуе з трыма вобласцямі (з Растоўскай — на захадзе, з Валгаградскай — на паўночным захадзе, з Астраханскай — на ўсходзе і паўночным усходзе), адным краем (са Стаўрапольскім — на поўдні і паўднёвым захадзе) і адной рэспублікай Расіі (з Дагестанам — на паўднёвым усходзе). На ўсходзе, паміж мяжой з Астраханскай вобласцю і мяжой з Дагестанам, праходзіць узбярэжжа Каспійскага мора.
У ліпені 1920 года створаная як Калмыцкая аўтаномная вобласць, якая ў перыяд 1928—1934 уваходзіла напачатку ў Ніжне-Волжскую вобласць (пазней пераназваную ў Ніжне-Волжскі край), а потым — у Сталінградскі край. 20 кастрычніка 1935 года аўтаномная вобласць была пераўтворана ў Калмыцкую АССР.
Падчас Другое Сусветнай вайны, улетку 1942 года, значная частка тэрыторыі Калмыкіі была акупавана нямецкімі войскамі, у студзені 1943 Савецкая Армія вызваліла тэрыторыю рэспублікі.
У снежні 1943 года калмыкі былі дэпартаваныя ў Сібір, з гэтай прычыны ў наступным годзе Калмыцкая АССР спыніла сваё існаванне. У 1956 годзе калмыкі былі рэабілітаваны. 9 студзеня наступнага года калмыцкая аўтаномія была адноўлена ў якасці аўтаномнай вобласці ў складзе Стаўрапольскага края, 29 ліпеня 1958 года яе статус быў падвышаны да АССР.
У 1990 годзе была прынятая дэкларацыя пра суверэнітэт і пераўтварэнне Калмыкіі ў саюзную рэспубліку (ССР). Праз тры гады быў абраны першы прэзідэнт Рэспублікі Калмыкія, якім стаў Кірсан Ілюмжынаў і які займаў гэту пасаду да 2005 года. У 2005 годзе пасада была пераназвана ў «кіраўнік Рэспублікі Калмыкія», да 24 кастрычніка 2010 года яе таксама займаў Кірсан Ілюмжынаў. Ад 24 кастрычніка 2010 года на гэтай пасадзе знаходзіцца Аляксей Арлоў.
У 1994 годзе было прынятае Стэпавае Укладанне (Канстытуцыя) Рэспублікі Калмыкія, якое пацвердзіла статус рэспублікі як суб’екта і неад’емнай часткі Расійскай Федэрацыі, адначасова дэкларуючы пераемнасць ад Джунгарскага ханства. У 2009 годзе святкавалася 400-годдзе добраахвотнага ўваходжання калмыцкага народа ў склад расійскай дзяржавы.
Паводле звестак на 2013 год, насельніцтва Калмыкіі склала 284 140 чал. У тым ліку шчыльнасць склала 3,8 чал./км², дзеля гарадскога насельніцтва — 44,73 %. З пункту гледжання суадносін па нацыяльным крытэры, насельніцтва складаюць калмыкі (57,4 %), рускія (32,2 %), даргінцы (2,7 %), казахі (1,7 %), туркі (1,3 %), чачэнцы (1,2 %), аварцы (1,0 %), украінцы (0,5 %), карэйцы (0,5 %), немцы (0,3 %), татары (0,3 %).
У склад Рэспублікі Калмыкіі ўваходзяць гарадская акруга Эліста і 13 муніцыпальных раёнаў, а таксама 142 сельскіх і 2 гарадскіх муніцыпальных утварэнняў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Калмыкія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.