Злучальная Тканка: дапаможная тканка арганізма

Злучальная тканка — тып тканкі шырока прадстаўлены ў многіх органах.

Асноўныя функцыі, віды тканак

Адрозніваюць наступныя віды тканак унутранага асяроддзя:

  • кроў і лімфа;
  • уласна злучальныя;
  • шкілетныя (храстковая і касцявая тканкі).

Іх асноўнымі функцыямі з'яўляюцца:

  • захаванне пастаянства ўнутранага асяродцзя арганізма;
  • падтрыманне структурнай арганізацыі розных органаў;
  • стварэнне ўмоў для абмену рэчываў;
  • удзел у ахоўных (імунных) рэакцыях арганізма;
  • дэпаніраванне энергетычных запасаў (размяшчэнне і захаванне тлушчаў).

Для ўсіх тканак унутранага асяроддзя характэрна добра развітое міжклетачнае рэчыва. Так, у косці яно цвёрдае, у крыві — вадкае, а ў храстка — эластычнае і пругкае. Гэтыя адрозненні абумоўлены цеснай гарманічнай узаемасувяззю паміж будовай і функцыямі гэтых тканак.

Кроў і лімфа

Кроў і лімфа — асаблівыя віды тканак унутранага асяроддзя, для якіх характэрна вадкая кансістэнцыя міжклетачнага рэчыва. У крыві ролю міжклетачнага рэчыва адыгрывае асаблівая складаная вадкасць — плазма. У ёй у завіслым стане знаходзяцца форменныя элементы (клеткі) крыві: эрытрацыты, лейкацыты і інш.

Лімфа — вадкасць, якая цыркулюе ў лімфатычнай сістэме і па саставе нагадвае плазму крыві. У лімфе знаходзяцца лімфацыты — адна з форм лейкацытаў.

Уласна злучальныя тканкі

Уласна злучальныя тканкі — шырока распаўсюджаныя ў арганізме тканкі з развітай сістэмай валокнаў у міжклетачным рэчыве. У залежнасці ад таго, як размяшчаюцца валокны, рыхла або шчыльна, выдзяляюць рыхлую валакністую злучальную тканку (прысутнічае ў сценках крывяносных сасудаў) і шчыльную валакністую злучальную тканку (утварае звязкі і сухажыллі).

У групу ўласна злучальных тканак, акрамя валакністых, уваходзяць тканкі са спецыяльнымі ўласцівасцямі: тлушчавая, пігментная і інш.

Шкілетныя тканкі

Шкілетныя тканкі прадстаўлены храстковай і касцявой. Храстковая тканка адрозніваецца пругкай (жэлепадобнай) кансістэнцыяй міжклетачнага рэчыва. Яна ўтварае міжпазваночныя дыскі, сустаўныя паверхні сучлененых касцей. Касцявая тканка прадстаўлена пласцінкамі міжклетачнага рэчыва, паміж якімі ляжаць касцявыя клеткі. Яна вельмі трывалая і, акрамя функцыі апоры, адыгрывае важную ролю ў абмене мінеральных рэчываў у арганізме.

Літаратура

  • Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. — ISBN 978-985-03-1531-1.

Tags:

Злучальная Тканка Асноўныя функцыі, віды тканакЗлучальная Тканка Кроў і лімфаЗлучальная Тканка Уласна злучальныя тканкіЗлучальная Тканка Шкілетныя тканкіЗлучальная Тканка ЛітаратураЗлучальная ТканкаТканка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Трагедыя ў НалібокахБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціАлесь БачылаЕфрасіння ПолацкаяУладзімір Аляксеевіч АрлоўМікалай I (імператар расійскі)Аперацыйная сістэмаТлумачальны слоўнік беларускай мовыУсебеларускі народны сходЛютаўская рэвалюцыяФаціма Зайнулінаўна ГабітаваБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваПалесцінцыЛеанід Дранько-МайсюкЭлектронікаЛабокМаладосць (часопіс)Японская моваДзяржаўная прэмія БССРКузьма ЧорныЗямляНарматыўны кантрольЯгайлаМастацкі стыльБярнард БукаткаПалеская вобласцьПріорбанкВялікая Айчынная вайнаСеутаStreit Group SpartanПалавы актДзьмухавецСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікУжурВінцэнт Дунін-МарцінкевічЗнак бядыВіктар КазькоДзень ПерамогіКальварыйскія могілкіСельская гаспадарка БеларусіДругая сусветная вайнаРасліныСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)Глобус БеларусіМіхась ЛынькоўІван МележЯнкава (Пухавіцкі раён)СінонімыБелы легіёнApraxiaКалі кветкі не маўчацьЯпоніяЗмітрок БядуляПлошча Перамогі (Мінск)АнімэМіндэльскае зледзяненнеАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўАнальны сексМашэкаЛірыкаMuhriaТадзіяна Тодараўна КляшторнаяПрамысловасцьПраспект Пераможцаў (Мінск)КобрынРаман Аляксандравіч СкірмунтЗінаіда Аляксандраўна БандарэнкаСям’яБалтыйскі домІгарыўка (Канатопскі раён)AP$ENTКансорцыум Сусветнага павуцінняRuncinia🡆 More