Ева Вежнавец

Ева Вежнавец, сапраўднае імя Святлана Курс (нар.

1972, в. Загалле, Любанскі раён) — беларуская пісьменніца, журналістка.

Ева Вежнавец
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1972
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, журналістка, празаік, перакладчыца
Прэміі

Біяграфія

У 1994 годзе закончыла філалагічны факультэт БДУ.

Працавала ў «Нашай Ніве», потым 13 год на «Еўрарадыё». Галоўная рэдактарка часопіса Беларускага Хельсінкскага камітэта «Чалавек» (1996—1999). Аўтарка выданняў «Наша Ніва», «Свабода», «ARCHE», «Наша гісторыя», «Дзеяслоў», арт-праекта «Партызан», радыё «Свабода» і «Еўрарадыё», тэлеканала Белсат (1999—2020).

Жыве ў Польшчы. У 2020 годзе дапамагала сталым людзям у сувязі з пандэміяй каранавірусу.

Творчасць

Піша прозу.

У першым нумары часопісу «Arche» ў 1998 годзе было апублікавана яе першае апавяданне «Мы два Хохлікі».

Суаўтарка зборніка практык тэатральных і вулічных хэпенінгаў «Свабода без цябе» (2003).

У зборніку апавяданняў «Шлях дробнай сволачы» (2008) Ева Вежнавец вывела галерэю нетыповых жаночых вобразаў. Яе моцныя, трывалыя гераіні шукаюць саміх сябе, спрабуюць выжыць у краіне «дробнай сволачы» і гатовыя на выпрабаванні.

У 2015 годзе ў Нашай Ніве апублікавала сваё апавяданне «Параска і яе чорны бык», не пад псеўданімам, а пад сапраўдным прозвішчам.

Як перакладчыца супрацоўнічае з Інстытутам Тэатральным імя Збігнева Рашэўскага ў Варшаве (2019). Дзяячка, аўтарка і перакладчыца Таварыства Маладых Творцаў «Да Тэатра» ў Познані.

У 2020 стала адной з дзвюх першых аўтарак выдавецкага праекта Святланы Алексіевіч «Пфляўмбаўм», у межах якога выйшла аповесць «Па што ідзеш, воўча?» (2020). Жанр яе акрэслены як «балотная казка». Галоўная гераіня, алкагалічка сярэдніх гадоў, займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе і з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабулі-варажбіткі ў беларускую глушэчу. Тут ёй наканавана выправіць старыя грахі, пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць.

Бібліяграфія

«Шлях дробнай сволачы» (Мінск, «Логвінаў», 2008)

«Па што ідзеш, воўча?» (Мінск, «Пфляўмбаўм»/ Цымбераў, 2020, «Пфляўмбаўм»/ «Альфа кніга», 2022)

Узнагароды

Зноскі

  • а б в История женщины, вернувшейся с Запада в Беларусь. Рассказываем о лучшей книге года. КП у Беларусі (26 лістапада 2021). Праверана 29 лістапада 2023.
  • «Старасць прыходзіць, як зіма». Як беларуская журналістка і пісьменніца стала апякункай для старых палякаў
  • а б Ян Максімюк. Аповед зламанага чалавека. Размова пра новую кнігу Евы Вежнавец. Радыё Свабода (13 сакавіка 2021). Праверана 1 снежня 2023.
  • Святлана Курс, раней Ева Вежнавец, упершыню апублікавала апавяданне пад сваім імем, Наша Ніва, 20.06.2015
  • Чаго чакаць ад выдавецтва, якое адкрывае Святлана Аляксіевіч?, 34mag.net 14.01.2020
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ева Вежнавец, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Ева Вежнавец БіяграфіяЕва Вежнавец ТворчасцьЕва Вежнавец БібліяграфіяЕва Вежнавец УзнагародыЕва Вежнавец СпасылкіЕва Вежнавец1972ЖурналісткаЗагалле (Мінская вобласць)Любанскі раёнПісьменніца

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    У краіне райскай птушкіХрыстос прызямліўся ў ГародніЧорны замак АльшанскіУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяАльбуцьМёртвым не баліцьВялікая Айчынная вайнаСяргей Кужугетавіч ШайгуІнстытут беларускай культурыШэры журавельПаводка на Урале (2024)Жалезны чалавек (міфалогія)Гарады БеларусіПубліцыстыкаРэкі і каналы БеларусіДом урада (Мінск)Віртуальная машынаВіктар КарамазаўГенрых II ПлантагенетКараль ШыманоўскіНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)ІсландыяТалстоўстваСям’яЭгідаПраспект Пераможцаў (Мінск)Эйфелева вежаЭлектронны чытальнікСыраежка рудаяЮрка ГолубАлесь ДударПапараць-кветкаВайнаВасіль БыкаўХартыя'97Рэнесанс у БеларусіТадэвуш КасцюшкаПалавы актМлекакормячыяМонктанскі ўніверсітэтАлесь АдамовічУладзімір Аляксеевіч АрлоўМотальГлебаМагілёўТрыялетПечы (Барысаў)Ігар Хведаравіч СідарукДакладныя навукіМагіла льва (паэма)Сінтаксіс мовыХод каралевы (міні-серыял)Абарона Брэсцкай крэпасці (1941)Вудстак (Антарыа)Валянцін Баляслававіч ТатарыцкіБеларускі алфавітМузей гісторыі заапарка і льва (Познань)Янка КупалаЦыклы МіланкавічаЛеанід Дранько-Майсюк2016Давальны склонБаранавічыРасстралянае адраджэннеГанна Сяргееўна КурнікаваСлонімЮрась СвіркаУладзімір СцяпанМаксім ГарэцкіБеларуская міфалогіяЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкРыгор БарадулінStreit Group Cougar🡆 More