Джэрдан Шакіры: швейцарскі футбаліст

Джэрдан Шакіры (алб.: Xherdan Shaqiri; нар.

10 кастрычніка 1991, Гнілане, СФРЮ) — швейцарскі футбаліст албанскага паходжання, атакуючы паўабаронца амерыканскага клуба «Чыкага Файр» і нацыянальнай зборнай Швейцарыі.

Футбол
Джэрдан Шакіры
Джэрдан Шакіры: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1991(1991-10-10) (32 гады)
Грамадзянства Джэрдан Шакіры: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні Швейцарыя
Рост 169 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Злучаныя Штаты Амерыкі Чыкага Файр
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
1999—2001 Швейцарыя Аўгст
2001—2009 Швейцарыя Базель
Клубная кар’ера
2007—2009 Швейцарыя Базель II 19 (8)
2009—2012 Швейцарыя Базель 92 (18)
2012—2015 Германія Баварыя Мюнхен 52 (11)
2015 Італія Інтэрнацыянале 15 (1)
2015—2018 Англія Сток Сіці 84 (15)
2018—2021 Англія Ліверпул 45 (7)
2021—2022 Францыя Алімпік Ліён 11 (2)
2022— Злучаныя Штаты Амерыкі Чыкага Файр 29 (7)
Нацыянальная зборная
2007—2008 Швейцарыя Швейцарыя (да 17) 10 (0)
2008—2009 Швейцарыя Швейцарыя (да 18) 5 (0)
2009 Швейцарыя Швейцарыя (да 19) 5 (3)
2009—2011 Швейцарыя Швейцарыя (да 21) 7 (1)
2010— Швейцарыя Швейцарыя 110 (26)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

«Базель»

Джэрдан выступаў за юнацкія каманды клуба «Базель», пасля чаго гуляў за рэзервовую каманду клуба. У 2009 годзе падпісаў з клубам прафесійны кантракт. Дэбютаваў за «Базель» 12 ліпеня 2009 года ў першым матчы сезона, выйшаўшы на поле ў гульні супраць клуба «Санкт-Гален». 9 лістапада ігрок забіў свой першы гол за клуб у хатнім пераможным матчы супраць «Ксамакса», дзе каманда з Базеля была мацней з лікам 4:1. Разам з клубам атрымаў шэраг тытулаў.

«Баварыя»

9 лютага 2012 года «Базель» абвясціў пра набыццё іграка нямецкім клубам «Баварыяй». Кошт трансферу, як паведамлялася, склаў 11,6 млн еўра, а сам ігрок падпісаў кантракт з мюнхенскім клубам да 30 чэрвеня 2016 года.

«Інтэр»

9 студзеня 2015 года Шакіры перайшоў у склад італьянскага «Інтэра», з якім падпісаў кантракт на 4,5 гады. Акрамя італьянскага гранда іграком цікавіўся англійскі «Сток Сіці».

«Сток Сіці»

11 жніўня 2015 года Шакіры перайшоў у «Сток Сіці», падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Сума трансферу склала рэкордныя для клуба 12 млн фунтаў стэрлінгаў. У сваім першым сезоне за «Сток Сіці» Джэрдан правёў 27 матчаў і забіў тры галы. Яго першы выхад на поле ў складзе «Сток Сіці» адбыўся 22 жніўня 2015 года ў матчы супраць «Норвіч Сіці».

«Ліверпул»

13 ліпеня 2018 года «Ліверпул» падпісаў з Шакіры пяцігадовы кантракт, выплаціўшы «Сток Сіці» 13 млн фунтаў стэрлінгаў згодна з опцыяй выкупу. 27 кастрычніка 2018 года ў матчы 10-га тура англійскай Прэм’ер-лігі, у якім «Ліверпул» перамог «Кардыф Сіці» з лікам 4:1, Шакіры забіў свой першы гол за «чырвоных». 1 чэрвеня 2019 года ў складзе «Ліверпула» Шакіры стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў.

«Алімпік Ліён»

23 жніўня 2021 года Шакіры перайшоў у французскі «Алімпік Ліён» за 6 млн еўра (5 млн фунтаў стэрлінгаў), падпісаўшы трохгадовы кантракт.

«Чыкага Файр»

9 лютага 2022 года Шакіры перайшоў у клуб MLS «Чыкага Файр», падпісаўшы кантракт у якасці прызначанага іграка да канца сезона 2024. Стаўшы найдаражэйшым у гісторыі клуба, трансфер паводле звестак прэсы абыйшоўся ў 7,5 млн долараў. У амерыканскай лізе ён дэбютаваў 26 лютага ў матчы стартавага тура сезона 2022 супраць «Інтэр Маямі». 19 сакавіка ў матчы супраць «Спортынг Канзас-Сіці» забіў свой першы гол у MLS, рэалізаваўшы пенальці.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Швейцарыі. У 2010 годзе быў запрошаны ў асноўную зборную краіны, дэбютаваў 3 сакавіка 2010 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Уругвая, які скончыўся паражэннем швейцарцаў з лікам 1:3.

Дасягненні

«Базель»:

  • Чэмпіён Швейцарыі: 2009, 2011, 2012
  • Уладальнік Кубка Швейцарыі: 2010, 2012

«Баварыя»:

«Ліверпул»:

Зноскі

  • Xherdan Shaqiri // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  • St. Gallen 2 — Basel 0. Fcb.ch.
  • Basel 4 — Xamax 1. Fcb.ch
  • Bayern snap up Shaqiri. ESPN.
  • Xherdan Shaqiri: Inter Milan sign Bayern Munich winger. BBC Sport
  • Xherdan Shaqiri: Bayern Munich winger interests Stoke City. BBC Sport
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Джэрдан Шакіры, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Джэрдан Шакіры Клубная кар’ераДжэрдан Шакіры Міжнародная кар’ераДжэрдан Шакіры ДасягненніДжэрдан Шакіры СпасылкіДжэрдан Шакіры10 кастрычніка1991Албанская моваЗборная Швейцарыі па футболеСацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Краязнаўства БеларусіСтупені параўнанняКаласы пад сярпом тваімЧорны буселДудка беларускаяНа ростаняхMP3Помнік Якубу Коласу (Мінск)У краіне райскай птушкіTitanoecaПародыяСяргей Кужугетавіч ШайгуГерб ГомеляВытворчасцьАляксандр Валер’евіч ХаджаеўПінскРуская літаратураАндрэй МакаёнакМарына Яўгенаўна АнікееваЗапазычаныя словыЯнсенізмKufar.byNürnbergСарата (рака)Кірыла ТураўскіСінтаксіс мовыНясвіжскі палацава-паркавы комплексУладзімір Георгіевіч МулявінГётэбаргСцягБеларуская ВікіпедыяЭякуляцыяШэраньРадаслаў АстроўскіІнтэрстэларМікалай Пракопавіч МіхалапОрдэн Дружбы народаў (СССР)ЭлектронікаOnliner.byУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)TheriaГарады-героіТулумбаГенадзь Пятровіч ПашкоўIva SativaДзень беларускага пісьменстваСэм УортынгтанЭлектронны чытальнікРасійская імперыяХаркаўНаследаванне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у ЗШАКсістыкусыGott mit unsЧасопісПятрусь Броўка18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полкРэпрадуктыўная сістэма чалавекаАдвечным шляхамЮрка ГолубШэры журавельІдэяQR-кодТурызм у КНДРАлесь ДударДняпровецАркадзь КуляшоўСтрававальная сістэма чалавекаСінонімыЕўдакія Якаўлеўна Лось1943РамантызмАлесь АдамовічКазімір Вікенцьевіч КамейшаУладзіслаў Галубок🡆 More