Давід Сасолі

Давід Марыя Сасолі (італ.: David-Maria Sassoli; 30 мая 1956, Фларэнцыя, Італія — 11 студзеня 2022, Авіяна, Італія) — італьянскі палітык і журналіст, член Дэмакратычнай партыі.

Член Еўрапейскага парламента з 2009 года. Абраны яго старшынёй 3 ліпеня 2019 года.

Давід Марыя Сасолі
італ.: David Sassoli
Давід Сасолі
Сцяг Старшыня Еўрапарламента Сцяг
3 ліпеня 2019 — 11 студзеня 2022
Папярэднік Антоніа Таяні
Пераемнік Раберта Мецола
Сцяг Кіраўнік дэлегацыі ДП у Еўрапарламенце Сцяг
1 ліпеня 2009 — 1 ліпеня 2014
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Патрыцыя Тоя
Сцяг Дэпутат Еўрапейскага парламента ад Цэнтральнай Італіі[en] Сцяг
7 чэрвеня 2009 — 11 студзеня 2022
Нараджэнне 30 мая 1956(1956-05-30)
Смерць 11 студзеня 2022(2022-01-11) (65 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні італ.: David-Maria Sassoli
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, журналіст, вядучы навін
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт davidsassoli.com (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Журналісцкая кар’ера

Нарадзіўся ў Фларэнцыі ў 1956 годзе. На працягу 1970-х гадоў вывучаў палітычныя навукі ва ўніверсітэце Фларэнцыі. Пачынаў сваю журналісцкую кар’еру, супрацоўнічаючы з невялікімі мясцовымі газетамі і інфармацыйнымі агенцтвамі, а пасля перайшоў у рымскую рэдакцыю газеты Il Giorno. 3 ліпеня 1986 года ўвайшоў у рэестр прафесійных журналістаў.

У 1992 годзе ён стаў рэпарцёрам навін для TG3 і тады жа супрацоўнічаў з Мікеле Сантора для некаторых тэлевізійных праграм, напрыклад «Il rosso e il nero» («Чырвоны і чорны») і «Tempo reale» («Real Time»). У 1996 годзе ён вёў праграму «Cronaca in diretta» («Жывое высвятленне»). Праз некалькі гадоў Давід Сасолі быў прызначаны вядучым TG1, дзе стаў адным з найбольш вядомых і папулярных журналістаў у Італіі. У 2007 годзе, калі Джані Рыёта быў прызначаны новым дырэктарам TG1, Сасолі стаў яго намеснікам.

Палітычная кар’ера

Давід Сасолі 
Давід Сасолі ў 2010 годзе.

У 2009 годзе Давід Сасолі пакінуў сваю журналісцкую кар’еру для паходу ў палітыку, стаўшы членам левацэнтрысцкай Дэмакратычнай партыі (ДП). Балатаваўся на выбарах у Еўрапарламент 2009 года ў акрузе Цэнтральная Італія. 7 чэрвеня 2009 года ён быў абраны членам Еўрапейскага парламента з 412502 асабістымі прэферэнцыямі, атрымаўшы найбольшую падтрымку выбаршчыкаў у сваёй выбарчай акрузе. З 2009 па 2014 год ён займаў пасаду лідара Дэмакратычнай партыі ў парламенце.

9 кастрычніка 2012 года Сасолі абвясціў пра свой удзел у праймерыз левацэнтрыстаў, якія мелі на мэце вылучэнне адзінага кандыдата на выбарах мэра Рыма на муніцыпальных выбарах 2013 года. Ён заняў другое месца з 26 % галасоў, саступіўшы сенатару Іньяцыа Марына, які атрымаў 55 %, і апярэдзіў колішняга міністра сувязі Паола Джэнцілоні. Пазней Марына быў абраны кіраўніком горада, перамогшы правага прэзідэнта Джавані Алемана.

На выбарах у Еўрапейскі Парламент 2014 года Сасолі быў пераабраны ў Еўрапарламент з 206 170 прэферэнцый. Выбары характарызаваліся вялікай падтрымкай Дэмакратычнай партыі, якая атрымала 41 % галасоў выбаршчыкаў.

1 ліпеня 2014 года Сасолі быў абраны віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага парламента 393 галасамі, што зрабіла яго другім найбольш падтрыманым кандыдатам-сацыялістам. Акрамя выканання заданняў камітэта, ён з’яўляўся членам міжрэгіянальнай групы Еўрапейскага парламента па пытаннях надзвычайнай беднасці і правоў чалавека.

Старшыня Еўрапейскага парламента

На выбарах у Еўрапейскі парламент 2019 года ў Італіі Давід Сасолі быў пераабраны ў Еўрапейскі парламент з 128 533 галасамі. 2 ліпеня 2019 года ён быў запрапанаваны Прагрэсіўным альянсам сацыялістаў і дэмакратаў (S&D) як новы Старшыня Еўрапейскага парламента. На наступны дзень Сасолі быў абраны кіраўніком на выбарах 345 галасамі (пры неабходных 334-х), замяніўшы на пасадзе Антоніа Таяні. Ён стаў сёмым італьянцам, які заняў гэтую пасаду.

Асабістае жыццё

Давід Сасолі быў жанаты з Алесандрай Вітарыні. Меў двух дзяцей: Джуліа і Лівію. З’яўляўся заўзятарам футбольнай каманды «Фіярэнціна» са свайго роднага горада.

Быў актыўным членам Articolo 21, liberi di… («Артыкул 21, свабодны для …»), італьянскай асацыяцыі, заснаванай 27 лютага 2001 года з мэтай прасоўвання канстытуцыйнага прынцыпу свабоды слова. У яе склад уваходзяць журналісты, пісьменнікі, дырэктары і юрысты.

Зноскі

  • David Sassoli // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • David-Maria SASSOLI Праверана 3 ліпеня 2019.
  • Morto David Sassoli, presidente del Parlamento europeo: era ricoverato per una malattia che aveva colpito il sistema immunitarioRoma: GEDI Gruppo Editoriale, 2022. — ISSN 0390-1076; 2499-0817 Праверана 11 студзеня 2022.
  • Zemřel předseda Evropského parlamentu David SassoliČeská televize, 2022. Праверана 11 студзеня 2022.
  • https://www.dw.com/es/muere-presidente-del-parlamento-europeo-david-sassoli/a-60384284 Праверана 11 студзеня 2022.
  • http://www.tusciaweb.eu/2022/01/sua-volonta-david-sassoli-sara-sepolto-al-cimitero-sutri/
  • David Maria Sassoli — Member of the European Parliament
  • David Sassoli elected European Parliament president
  • La partita di David Sassoli. All’Europarlamento si vota il presidente
  • Archivio Rai Uno
  • Berlusconi fallisce l’obiettivo tre milioni Nell’Idv De Magistris batte Di Pietro
  • Europee: le preferenze raccolte dai candidati del Pd Архівавана 3 ліпеня 2019.
  • "Elezioni Comunali 2013, Liste e risultati: Roma". La Repubblica. 2013-06-10. Праверана 2013-06-10.
  • ELEZIONI EUROPEE 2014 LISTE E CANDIDATI
  • Renzi stravince il «derby» con Grillo. Pd al 40,8 %, M5S 20 punti indietro
  • I nuovi vicepresidenti del Parlamento europeo
  • David Sassoli VICEPRESIDENTE DEL PARLAMENTO EUROPEO E MEMBRO BURO & TRAN Архівавана 3 ліпеня 2019.
  • Members European Parliament Intergroup on Extreme Poverty and Human Rights.
  • Speciale Elezioni Europee — Liste, candidati ed eletti in Italia
  • Parlamento Ue, i socialisti candidano David Sassoli come presidente
  • "Italian chosen as European Parliament president". BBC. 2019-07-03. Праверана 2019-07-03.
  • Президентом Європарламенту став представник Італії Давид Сассолі
  • Biografia di David Sassoli
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Давід Сасолі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Давід Сасолі БіяграфіяДавід Сасолі Асабістае жыццёДавід Сасолі СпасылкіДавід Сасолі11 студзеня1956202230 маяІтальянская моваІталіяЕўрапейскі парламентЖурналістПалітыкСтаршыня Еўрапейскага парламентаФларэнцыя

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    КунілінгусАгульнанацыянальнае тэлебачаннеВожык (часопіс)Францішак АляхновічЯкуб КоласІранАповесцьАзёры БеларусіАляксандр Леанідавіч ВарламаўАповесць мінулых часоўНюшаКацярына Ігараўна ГумянюкМірскі замакГарады БеларусіНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)Другая сусветная вайнаАфрыкаІван ШамякінM8L8THСымон-музыкаMP3Av.byПошукавая аптымізацыяСкланеннеРаіса Андрэеўна БаравіковаЛютаўская рэвалюцыяКарлес ПучдэмонА хто там ідзе?29 красавікаДранікіМастурбацыяЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьПравілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (2008)Палац Рэспублікі (Мінск)Аляксандр Валер’евіч ХаджаеўПапараць-кветкаМедаль Францыска СкарыныПраспект Машэрава (Мінск)Сабакі Эўропы (раман)Гродна-93-ГрДУАльманскія балоты (заказнік)Леанід Дранько-МайсюкМэтаРымская імперыяШтадлер МінскФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіУладзімір Іванавіч КарызнаМарыя АнтуанетаБеларускі лацінскі алфавітЯдвігін Ш.Аляксей ДудараўАперацыя «Баграціён»Савет Міністраў Рэспублікі БеларусьЗавулак РускіАлег Антонавіч ЛойкаДавід ГільбертЧарнобыльская катастрофаГанна КаліноўскаяЭрэкцыяЖанчына зверху30 красавікаЭталонная мадэль OSIІван МележМіхась БашлакоўУніверсітэт імя Дж. КапіланаПарыж163Сент-Эсташ (Квебек)ПольшчаПаэтСвятлана Георгіеўна ЦіханоўскаяCordulegasterАндрыс ВілксБагуслаў РадзівілКаланіялізмАндрэй Міхайлавіч Федарэнка🡆 More