Гіраскоп

Гіраскоп (ад стар.-грэч.: γῦρος «круг» і σκοπέω «гляджу») — сіметрычнае цвёрдае цела, якое хутка верціцца і вось вярчэння якога можа мяняць свой напрамак у прасторы.

Гіраскоп
Гіраскоп у карданным падвесе

Уласцівасці гіраскопа маюць нябесныя целы, артылерыйскія снарады, ротары турбін, вінты самалётаў, колы веласіпедаў і матацыклаў і іншыя целы, якія верцяцца. Найпрасцейшы гіраскоп — дзіцячая цацка ваўчок.

Свабодны паварот восі гіраскопа ў прасторы забяспечваецца замацаваннем яго ў кольцах т.зв. карданавага падвесу, у якім восі ўнутранага і знешняга кольцаў і вось гіраскопа перасякаюцца ў адным пункце (у цэнтры падвесу). Такі гіраскоп мае тры ступені свабоды. Калі цэнтр цяжару гіраскопа супадае з цэнтрам падвесу, гіраскоп называецца ўраўнаважаным ці свабодным, калі не — цяжкім. Вось ураўнаважанага гіраскопа ўстойліва трымае нязменны напрамак у прасторы. Пад уздзеяннем прыкладзенай да гіраскопа пары сіл яго вось прэцэсіруе і адначасова робіць нутацыйныя ваганні.

Гіраскоп з трыма ступенямі свабоды выкарыстоўваецца пры канструяванні гіраскапічных прылад для аўтаматычнага кіравання рухам самалётаў (аўтапілот), ракет, марскіх суднаў, тарпед і інш. Гіраскопы з дзвюма ступенямі свабоды выкарыстоўваюцца як паказальнікі павароту, розныя віды стабілізатараў (напр., гіраскапічны заспакойвальнік — гірарама). Камбінацыя трох гірарам з узаемна перпендыкулярнымі восямі можа служыць для прасторавай стабілізацыі рухомага аб'екта, напр., штучнага спадарожніка Зямлі.

Гл. таксама

Літаратура

Tags:

КругСтаражытнагрэчаская моваФізічнае цела

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Volkswagen PassatЛінцСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічВасіль Васілевіч ШапялевічМ. ЦяцерскіБорыс ДжонсанГомельНазоўнік120-я зенітна-ракетная брыгадаСцяг ІрландыіСвяшчэнная Рымская імперыяБізнес-анёлДзікае паляванне караля СтахаКаірПартнёрства дзеля міруЯндэкс.КартыПеруГіпатаніяЯн Каміль Біспінг2024ЦыянабактэрыіНарматыўны кантрольДжэрдан Шакіры557-я інжынерная брыгадаЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкЗолтан ЛаціновічСан-Паола-фуоры-ле-МураАдамMediaWikiВялікае Княства Літоўска-БеларускаеДзяржаўны ўніверсітэт інфраструктуры і тэхналогійМіхась ЧаротСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікМастацкі стыльМірскі замакТрускаўкаАхоцкае мораКукурузаІван НавуменкаКока-КолаРомбБясслаўныя вырадкіУладзімір КараткевічВасіль ЗуёнакВікікрыніцыТворны склонБлакітны колерЛяшчынаЧабор звычайныПаўночная АмерыкаВасіль ЦяпінскіВаенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі БеларусьДудка беларускаяІван ПташнікаўГеркуланумПрэмія імя Карласа ШэрманаКаралеўскія батанічныя сады К’юЛарэн БэколЗімовыя Алімпійскія гульні 2014Міхаіл ШэйтэльманСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіАўстра-ВенгрыяЭдвін Паўэл ХаблЛявон ВольскіБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяNode.jsГеоргій МарчукАнатоль Арцёмавіч БрытунАзотКузьма ЧорныПарафінГрузіяКальцо (алгебра)Сунічная палянаГенрых III Валуа🡆 More