Гіральд З Камбрыі

Гі́ральд з Камбрыі (лац.: Giraldus Cambrensis), або Ге́ральд дэ Бэры (фр.: Gerald de Barri; каля 1146 — каля 1223 гг.) — сярэднявечны валійскі і англійскі гісторык, асабісты святар караля Генрыха II.

Геральд з Камбрыі
Giraldus Cambrensis
Гіральд З Камбрыі
Род дзейнасці картограф, гісторык, пісьменнік, святар, палітык, каталіцкі святар
Дата нараджэння каля 1146
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1220 і не пазней за 1223
Месца смерці
Грамадзянства Гіральд З Камбрыі Англія
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Бацька Вільям Фіц-Ода дэ Бэры[d]
Маці Ангарада верх Нест[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Геральд дэ Бэры нарадзіўся ў высакароднай валійсай сям’і нармандскага паходжання. У перапісцы з Інакенціям III сам называў сябе нашчадкам прынцаў уэльскіх. Навучаўся ў Парыжы, пасля чаго быў прызначаны асабістым пасланцам арцыбіскупа Кентэрберыйскага ва Уэльсе. У 1174 г. прызначаны архідыяканам Брэкана і такім чынам стаў другой асобай у каталіцкай царкве Англіі. Фактычна выконваў біскупскія абавязкі ў некалькіх парафіях. У 1184 г. атрымаў пасаду асабістага сакратара і святара караля Генрыха II. У 1185 г. суправаджаў прынца Джона ў Ірландыю. У 1196 г. пакінуў каралеўскую службу і жыў пры двары свайго сябра, плябана Лінкальнскага сабора, дзе мелася багатая бібліятэка. Імкнучыся атрымаць пасаду біскупа, тройчы наведваў Рым, аднак не атрымаў дазволу Інакенція III. Мяркуецца, што памёр у Херэфордзе, недалёка ад Уэльса, дзе і быў пахаваны.

Спадчына

Ужо пры жыцці Геральд дэ Бэры лічыўся таленавітым пісьменнікам. Пісаў на лацінскай мове. Аўтар 4 агіяграфічных і схаластычных прац. Аднак найбольшую славутасць маюць яго сачыненні, прысвечаныя Ірландыі і Уэльсу, — «Апісанне Гібернікі» (1188 г.), «Наступ на Гіберніку», «Вандроўка па Камбрыі» (1191 г.) і «Апісанне Камбрыі» (1194 г.). Апісаў культуру і гісторыю кельцкіх народаў. Прыйшоў да высновы, што кельцкія мовы маюць адзінае паходжанне з французскай і лацінскай. Выступаў за самастойнасць царквы Уэльса ад царквы Англіі, але захоўваў лаяльнасць да англійскіх каралёў.

Спіс прац

  • Topographia Hibernica (1188 г.)
  • Expugnatio Hibernica
  • Itinerarium Cambriae (1191 г.)
  • Descriptio Cambriae (1194 г.)
  • De instructione principis
  • De rebus a se gestis
  • De Menevensi ecclesia dialogus
  • Gemma ecclesiastica Textus
  • Speculum ecclesiae
  • Symbolum electorum
  • Invectionum libellus
  • De invectionibus
  • Vita sancti Hugonis
  • De vita Galfridi archiepiscopi Eboracensis
  • Vita sancti Ethelberti
  • Vita sancti Remigii
  • Vita sancti David

Зноскі

  • Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  • а б Lundy D. R. The Peerage
  • Gerald of Wales, The Itinerary of Archbishop Baldwin through Wales
  • Gerald of Wales
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Гіральд з Камбрыі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Гіральд З Камбрыі БіяграфіяГіральд З Камбрыі СпадчынаГіральд З Камбрыі Спіс працГіральд З Камбрыі ЛітаратураГіральд З КамбрыіАнгліяГенрых II ПлантагенетГісторыяЛацінская моваУэльсФранцузская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Першая сусветная вайнаНАСАЧатырохгадовы соймЦэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага (Мінск)Палавыя губыХатынская трагедыяДнепра-дзвінская культураНаша эраУкраінская моваФранцішак БагушэвічПольска-ўкраінскія партызанскія баі1xbetГлыбокая глотка (секс)Іван Сяргеевіч МарозТрыумфальная аркаЦягнікТрускаўкаЛічэбнікЯнка МаўрДзеепрыметнікКрумкачСяргей Сяргеевіч ГіргельАбрад1858Федэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіC++Алесь ЖукХаладнікБрус УілісУладзімір Пятровіч БутрамееўСямён Георгіевіч ШарэцкіЯпоніяКастусь КаліноўскіАпостальскі сімвал верыВацлаў ЛастоўскіЛонданНосьбіт мовыГеоргій ПерамаганосецПалац Радзівілаў (Паланечка)SabatonФлер’яноваПлошча Перамогі (Віцебск)АмбонВаенная прысягаНацыянальная бібліятэка БеларусіБеларуская моваТрасцянецЗлучаныя Штаты АмерыкіМінскі метрапалітэнM1117 Armored Security VehicleГарадзенская ратушаАдольф ГітлерТатавы дочкіМінскі трамвайПурпурны колерЧатырохногіяЛюдміла Антонаўна Сошнікава742Птушкі1845Касцёл Святога Юрыя (Паланечка)МінетУніверсальны каардынаваны часБеларуская сацыялістычная грамадаАлфавітКізільнік бліскучыБрэсцкая вобласцьДруяМаксім ГарэцкіСтаніслаў Манюшка🡆 More