Да 1 студзеня 2010 года Фінляндыя падзялялася на 6 губерняў (фінск.: lääni - ляні шведск.: län).Губерні кіраваліся ўрадам, на чале якога знаходзіўся прызначаўшыся прэзідэнтам краіны губернатар.
Максімальны срок, на працягу якога губернатар мог займаць свой пост - 8 гадоў. У 2010 былі цалкам ліквідаваны.
Губерня | Сталіца | |
---|---|---|
1 | бел.: Паўднёвая Фінляндыя фінск.: Etelä-Suomen lääntei шведск.: Södra Finlands länd | бел.: Хямеэнліна фінск.: Hämeenlina шведск.: Tavastehus |
2 | бел.: Заходняя Фінляндыя фінск.: Länsi-Suomi läänti (Läansi-Suomi) шведск.: Västra Finlands län | бел.: Турку фінск.: Turku шведск.: Äbo |
3 | бел.: Усходняя Фінляндыя фінск.: Itä-Suomen läänti шведск.: Östra Finlands län | бел.: Мікелі фінск.: Mikkeli шведск.: S:t Michel |
4 | бел.: Оўлу фінск.: Oulum lääni (Oulu) шведск.: Uleäborgs län | руск.: Оўлу фінск.: Oulu шведск.: Uleäborg |
5 | бел.: Лапландыя фінск.: Lapin läänti (Lappi) шведск.: Lapplands län | бел.: Раваніемі фінск.: |
6 | бел.: Ахвенанмаа фінск.: Ahvenanmaan läänti (Ahvenanmaa) шведск.: Älands län | бел.: Марыехамн шведск.: Mariehamn фінск.: Maarianhamina |
Перад адміністрацыйнай рэформы 1997 года Фінляндыя падзялялася на 12 губерняў, якія захаваліся з часоў праведзенай Мікалаем I губерняў. Большая частка трынаццатай, Выбаргскай губерні была далучана да СССР пасля Зімняй і Другой сусветнай войн.
Пасля праведзенай у 1831 годзе Мікалаем I рэформыВялікае княства Фінляндскае падзялялася на 8 губеняў:
Губерня | Губернскі горад | Плошча, тыс. кm² | Насельніцтва, тыс. чал., 1905 |
---|---|---|---|
Аба-Б’ёрнеборгская губерня | Аба | 22,9 | 470 |
Вазаская губерня | Ваза / Нікаластайт | 38,3 | 479 |
Выбаргская губерня | Выбарг | 31,5 | 458 |
Куопіоская губерня | Куопіа | 35,6 | 319 |
Нюландская губерня | Гельсінгфорс | 11,1 | 327 |
Санкт-Міхельская губерня | Санкт-Міхель | 17,2 | 192 |
Тавастгуская губерня | Тавастгус | 18,0 | 317 |
Улеаборгская губерня | Улеаборг | 157,0 | 295 |
У 1918 годзе, неўзабаве пасля абвяшчэння незалежнасці Фінляндыі, Аландскія астравыбылі выдзелены ў асобную губерню, якая атрымала аўтаномны статус у выніку аландскага крызіса ў 1921 годзе.
У 1921 годзе на набытай паводле Тартускага мірнага дагавора тэрыторыі была створана Печангская губерня, але ўжо 1 студзеня яна была ліквідавана і ўключана ў склад губерні Оўлу.
У 1938 годзе паўночная частка губерні оўлу былавыдзелена ў Лапландскую губерню. Пасля таго як большая частка Выбаргскай губерні ўключаючы губернскі горад, адышла да СССР пасля Зімняй і Другой сусветнай войн, на застаўшайся ў Фінляндыі частцы ў 1947 годзе была створана Губерня Кюмі.
У 1960 годзе былі створаны губерні Цэнтральная Фінляндыя (з частак Вазаскай, Міхельскай, Куапійскай губерняў і губерні Хяме) і Паўночная Карэлія (з часткі Куапійскай губерні).
У выніку рэформы 1997 года колькасць губерняў была скарочана да шасці: губерні Уўсімаа, Кюмі і паўднёвая частка губерні Хяме былі аб'яднаны ў губерню Паўднёвая Фінляндыя, губерні Ваза, Турку-Поры, Цэнтральная Фінляндыя і паўночная частка губерні Хяме ў губерню Заходняя Фінляндыя, а губерні Куопіа, Мікелі і Паўночная Карэлія ў губерню Усходняя Фінляндыя.
1 студзеня 2010 года ўсе губерні былі ліквідаваны. але было створана Агенцтва рэгіянальнага кіравання. Таксама захаваўся падзел Фінляндыі на вобласці.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Губерні Фінляндыі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.