Выбарг: горад у Расіі

Вы́барг (руск.: Выборг, фінск.: Viipuri, шведск.: Viborg, ням.: Wiborg) — горад (з 1403 года) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Выбаргскага муніцыпальнага раёна Ленінградскай вобласці.

Горад знаходзіцца на беразе Выбаргскага заліва.

Горад
Выбарг
руск.: Выборг
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Выбарг: Гісторыя, Клімат, Прамысловасць
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1293
Горад з
Плошча
159,4 км²
Вышыня цэнтра
3 м
Насельніцтва
77 791 чалавек (2010)
Шчыльнасць
483 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
81378
Паштовыя індэксы
188800-188811
Аўтамабільны код
47
Афіцыйны сайт
Выбарг на карце Расіі ±
Выбарг (Расія)
Выбарг
Выбарг (Ленінградская вобласць)
Выбарг

Колькасць насельніцтва — 80896 чал. (2013), плошча — 160,847 км², другі паводле насельніцтва горад Ленінградскай вобласці (пасля Гатчыны). Да 1940 года гэта быў другім па велічыні горадам Фінляндыі. Сярод славутасцяў — Выбаргскі замак, бібліятэка Алвара Аалта, парк Манрэпо. Усяго ў Выбарзе знаходзіцца больш 300 розных помнікаў: архітэктурных, гістарычных, скульптурных, археалагічных, садова-паркавага мастацтва.

Гісторыя

У 1293 падчас аднаго з крыжовых паходаў у зямлю, населеную карэламі, па рашэнні рэгента шведскага караля Торгільса Кнутсана на Замкавым востраве заснаваны магутны замак, які атрымаў назву Выбарг, ён заставаўся непрыступным да 1710 года. Наўгародская рэспубліка ў 1294 асадзіла Выбарг, але ўзяць яго не змагла. Беспаспяховым быў і ваенны паход супраць шведаў ў 1322 годзе.

У 1403 годзе горад-крэпасць Выбарг быў ураўнаваны ў статусе горада з горадам Упсала: шведскі кароль Эрык Памеранскі дараваў яму роўныя гарадскія прывілеі, у тым ліку і гандлёвыя, дзякуючы якім горад хутка ператварыўся ў буйны гандлёвы цэнтр. Горад часта наведвалі нямецкія купцы з гарадоў ганзейскага гандлёвага саюза. Выбарг стаў цэнтрам лена.

На першую палову 1918 прыпадаюць пераломныя падзеі ў лёсе горада — пасля абвяшчэння незалежнасці, у студзені 1918 года ў Фінляндыі пачалася грамадзянская вайна, і Выбарг стаў адным з галоўных цэнтраў чырвоных фінаў. 29 красавіка апошнія чырвоныя атрады паўсюдна былі разбітыя.

У незалежнай Фінляндыі Выбарг захаваў свой статус другога гарады краіны і цэнтра культурнага і грамадскага жыцця Усходняй Фінляндыі. Тут функцыянавалі філіялы ўсіх буйных фінскіх партый: сацыял-дэмакратычнай, Аграрнага саюза і іншых. Горад з’яўляўся адным з найважнейшых гандлёвых і транспартных цэнтраў краіны. Працавала мноства адукацыйных, культурных, спартыўных устаноў, дзейнічала вялікая колькасць храмаў і консульстваў.

У 1929 годзе гарадскі архітэктар Ота-Івары Меўрман распрацаваў горадабудаўнічы план Вялікага Выбарга, асноўныя ідэі якога рэалізоўваліся да 1970-х гадоў. У Выбарзе былі пабудаваны шматлікія важныя грамадскія будынкі: мастацкі музей і школа (1930 год), акруговы архіў (1933 год), новая гарадская бібліятэка (1935). Да 1930-х гадоў цэнтр дзелавога жыцця горада перамясціўся з раёна Лінойтус (тэрыторыя былой Выбаргскай крэпасці) у раёны Салакалахты і Рэпала, бліжэй да чыгуначнага вакзала.

Клімат

Клімат горада марскі з пераходам да кантынентальнага. Зіма ўмерана мяккая, лета ўмерана цёплае, што для такой геаграфічнай шыраты тлумачыцца уплывам Гальфстрыму. Пры гэтым максімальная тэмпература, зарэгістраваная ў Выбарзе, складае 34,6 °C, а мінімальная −38 °C.

У цэлым клімат Выбарга больш халодны, чым клімат размешчанага на больш нізкай шыраце Санкт-Пецярбурга, а самы халодны месяц — люты. Сярэднегадавая тэмпература 4,8 °C (для Пецярбурга 5,8 °C).

Ападкаў выпадае больш летам, восенню і зімой, істотна менш — вясной. Гадавая колькасць ападкаў 677 мм, у зімовы перыяд выпадаюць пераважна ў выглядзе снегу. Сярэднегадавая адносная вільготнасць паветра — 80 %. Пераважаюць паўночна-заходнія вятры. Сярэднегадавая хуткасць ветру — 3,4 м/с.

Увесну і ўлетку назіраецца з’ява белых начэй, пры максімальнай даўгаце дня 19 гадз. 10 хв., а мінімальнай — 5 гадз. 38 хв. Колькасць гадзін сонечнага ззяння — 1530 у год. У сярэднім дзённая інсаляцыя на гарызантальнай паверхні складае 2,79 кВт/м².

Прамысловасць

Порт на Фінскім заліве. Чыгуначны вузел. Машынабудаванне і металаапрацоўка (рыбаапрацоўчае абсталяванне, суднабудаванне, электраінструмент), лёгкая, харчовая прамысловасць. Кліматычны курорт. Цэнтр міжнароднага турызму. Найбуйнейшыя прадпрыемствы:

  • ААТ «Выбарскі суднабудаўнічы завод» — спецыялізуецца на будаўніцтве марскіх платформаў для асваення шэльфавых запасаў, суднаў малога і сярэдняга танажу;
  • ТАА «Кіруючая кампанія „Горнае кіраванне“ ВА „Адраджэнне“» — здабыча і вытворчасць гранітных вырабаў;
  • ЗАТ «Выбаргскае кар’ераўпраўленне» — спецыялізуецца на вытворчасці інертных будаўнічых матэрыялаў;
  • ТАА «Порт Выбаргскі» — спецыялізуецца, у асноўным, на накатных грузах;
  • ТАА «Роквул-поўнач» — вытворчасць ізаляцыйных матэрыялаў;
  • ТАА «Хелкама Форст Вііпуры» — вытворчасць халадзільнікаў.

Транспарт

Выбарг: Гісторыя, Клімат, Прамысловасць 
Выбаргскі аўтобус

У горадзе дзейнічаюць 12 гарадскіх аўтобусных маршрутаў. У 2009 годзе яны перавезлі амаль 2,7 млн чалавек; пасажыраабарот склаў каля 8.500.000 пас/км. Прыгарадныя і міжгароднія аўтобусы адпраўляюцца з Выбаргскага аўтавакзала па ўсім Выбаргскім раёне, на Санкт — Пецярбург. Ёсць некалькі транзітных маршрутаў у Фінляндыю. Аўтобусы паведамленнем Выбарг — Санкт-Пецярбург прыходзяць да аўтастанцыі «Парнас» у аднайменнай станцыі метро і «Паўночная» (станцыя метро Дзявяткіна), кошт праезду складае 210 рублёў.

З 1912 года ў Выбарзе дзейнічала трамвайная сетка, праца якой спынялася толькі падчас ваенных дзеянняў у 1940, 1941 і 1944 гадах. Пасля ўваходжання Выбарга ў склад СССР трамвай працягваў дзейнічаць, але ў 1957 быў прызнаны стратным і зачынены.

Культура

Краязнаўчы музей.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Літаратура

Tags:

Выбарг ГісторыяВыбарг КліматВыбарг ПрамысловасцьВыбарг ТранспартВыбарг КультураВыбарг Вядомыя асобыВыбарг Гл. таксамаВыбарг ЛітаратураВыбаргВыбаргскі заліўЛенінградская вобласцьНямецкая моваРасіяРуская моваФінская моваШведская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ІнданезіяКарлес ПучдэмонМаладосць (часопіс)СукенкаПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Ступені параўнанняБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЯн БаршчэўскіМар’ян ДуксаЭўкарыётыМарыя АнтуанетаАлесь БачылаКастусь ЖукЭнцыклапедыяВіктар КазькоГлобус БеларусіПласт Галіцынаh8kpjДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаЮраўскі карагодПершы падзел Рэчы ПаспалітайПалесцінцыСучаснасцьПольшчаАндрэй ГорватСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньГасцінец (дарога)СлуцкЮрась СвіркаPornhubЧыгуначны вакзалУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуСанкт-ПецярбургЛюбоўІгар Уладзіміравіч ГолубеўАлесь РазанаўМарк ШагалЭякуляцыяПартызанскі праспект (Мінск)Беларускі ПЭН-цэнтрОўручГербы гарадоў БеларусіЯн ВермерСпіс птушак БеларусіМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Магіла льва (паэма)Мінская ратушаСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіКарпэнкавэ (Канатопскі раён)Песня пра зубраРуская моваКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаМесны склонГенадзь Васільевіч КастырчанкаАнглійская моваНовая зямля (паэма)АпострафЧарнаярскі раёнНёманРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўЧалавекГерб Новага Двара (Сакульскі павет)МіланПрыслоўеСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУІгарыўка (Канатопскі раён)Свабодныя матэрыялыВасіль Аляксеевіч ЖуковічАнімэМіхась Лынькоў🡆 More