Група Перыядычнай Сістэмы

Група перыядычнай сістэмы — паслядоўнасць хімічных элементаў з аднатыпнаю электроннаю будоваю, упарадкаваная па ўзрастанню зараду ядра.

Інакш кажучы, група — гэта слупок у перыядычнай табліцы хімічных элементаў.

Група Перыядычнай Сістэмы

Нумар групы вызначаецца колькасцю электронаў на вонкавай абалонцы атама (валентных электронаў) і, як правіла, адпавядае найвышэйшай валентнасці атама.

У кароткаперыядным варыянце перыядычнай сістэмы групы падзяляюцца на падгрупыгалоўныя (ці падгрупы A), якія пачынаюцца з элементаў першага і другога перыядаў, і пабочныя (падгрупы В), якія ўключаюць d-элементы. Падгрупы таксама маюць назвы па элементу з найменшым зарадам ядра (як правіла, па элементу другога перыяду для галоўных падгруп і элементу чацвёртага перыяду для пабочных падгруп). Элементы аднае падгрупы валодаюць падобнымі хімічнымі ўласцівасцямі.

З нарастаннем зараду ядра ў элементаў аднае групы з-за павелічэння ліку электронных абалонак павялічваюцца атамныя радыусы, у выніку адбываецца зніжэнне электраадмоўнасці, узмацненне металічных і аслабленне неметалічных уласцівасцей элементаў, узмацненне аднаўленчых і аслабленне акісляльных уласцівасцей утвораных імі рэчываў.

Нумарацыя груп

З 1989 года Міжнародны саюз тэарэтычнай і прыкладной хіміі (IUPAC) у якасці асноўнага варыянта перыядычнай сістэмы зацвердзіў доўгаперыядычную форму. У сувязі з гэтым IUPAC рэкамендуе суцэльную нумарацыю груп: арабскімі лічбамі ад 1 да 18.

Нягледзячы на гэта, працягваюць ужываць традыцыйныя сістэмы нумарацыі з выкарыстаннем рымскіх лічбаў і лацінскія літары, розныя для Амерыкі і Еўропы.

Сучасная сістэма нумарацыі ўтрымлівае наступныя групы (старыя сістэмы, еўрапейская і амерыканская, прыведзены ў дужках):

  • Група 1 (IA, IA): шчолачныя металы
  • Група 2 (IIA, IIA): шчолачназямельныя металы
  • Група 3 (IIIB, IIIA): падгрупа скандыю
  • Група 4 (IVB, IVA): падгрупа тытану
  • Група 5 (VB, VA): падгрупа ванадыю
  • Група 6 (VIB, VIA): падгрупа хрому
  • Група 7 (VIIB, VIIA): падгрупа марганцу
  • Група 8 (VIIIВ, VIIIA): падгрупа жалеза
  • Група 9 (VIIIВ, VIIIA): падгрупа кобальту
  • Група 10 (VIIIВ, VIIIA): падгрупа нікелю
  • Група 11 (IB, IB): падгрупа медзі
  • Група 12 (IIB, IIB): падгрупа цынку
  • Група 13 (IIIA, IIIB): падгрупа бору
  • Група 14 (IVA, IVB): падгрупа вугляроду
  • Група 15 (VA, VB): падгрупа азоту
  • Група 16 (VIA, VIB): падгрупа кіслароду (халькагены)
  • Група 17 (VIIA, VIIB): галагены
  • Група 18 (VIIIA, VIIIB): інертныя газы

Зноскі

Tags:

Зарадавы лікПерыядычная сістэма хімічных элементаўХімічны элементЭлектронная канфігурацыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

КітайЛасіцыBingУладзімір Мінавіч МазгоБэзНапалеон ОрдаУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Вацлаў ЛастоўскіКнязі полацкіяМаркем (рака)Скаўцкі рухМалітва ГасподняяНаша Ніва (1906)ВыручкаБрэстКанстытуцыйная камісія (2021)Раіса Андрэеўна БаравіковаПрастрэл шыракалістыJava (мова праграмавання)Павел Мікалаевіч МуравейкаViva BraslavТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмБарыс РагуляРэнесанс у БеларусіCourage (фільм)Сельскія населеныя пункты БеларусіМарыя Магдалена РадзівілУладзімір Аляксеевіч АрлоўАндрэй Хрыстафоравіч БелабоцкіІслам у ЭстонііЯўген Мікалаевіч ВорсінЁGoogleМаксім ГарэцкіМікола ШабовічПадляшшаБеларуская граматыка Тарашкевіча (1918)Георгій МарчукМатрона Сяргееўна МаркевічБабруйскНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеДругая сусветная вайнаГрамадскае харчаваннеІван ЧыгрынаўSamsung InternetЗеляночыVII Усебеларускі народны сходМесны склонGoogle searchБерасцянкаБеларуская цэнтральная радаУсебеларускі народны сходМахатма ГандзіГербы гарадоў БеларусіВарэнскі раёнФерзь з ЛукомляЛотацьПолымя (часопіс)БальніцаРыфмаБеларуская краёвая абаронаРусский военный корабль, иди на хуйСпіс народжаных у 2024 годзеБеларуская дыяспараТомас КромвельБу ВідэрбергНовая зямля (паэма)Зянон Станіслававіч ПазнякУніверсітэт ТунцзіЛірыкаРуская моваЧаротыМаксім ТанкБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаПінская шляхта (п’еса)Мінская вобласць🡆 More