Грайфсвальд: горад у Германіі

Гра́йфсвальд, або Грэ́йфсвальд (ням.: Greifswald , н.-ням.: Griepswohld) — універсітэцкі горад зямельнага падпарадкавання ў Германіі, у зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія.

Размешчаны ў 30 км на паўднёвы ўсход ад Штральзунда на беразе Грайфсвальдскага заліва, у вусці ракі Рык.

Грайфсвальд
Greifswald
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Грайфсвальд: Гісторыя, Славутасці, Эканоміка
Краіна
Зямля
Каардынаты
Унутраны падзел
8 падраёнаў
Обербургамістр
др. Артур Кёніг (ХДС)
Заснаваны
1199
Плошча
50,50 км²
Вышыня цэнтра
5 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
54610 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
03834
Паштовыя індэксы
17487, 17489, 17491, 17493
Аўтамабільны код
HGW
Афіцыйны код
13 0 01 000
Афіцыйны сайт
greifswald.de (ням.)
Грайфсвальд на карце Германіі ±
Грайфсвальд (Германія)
Грайфсвальд
Грайфсвальд (Мекленбург-Пярэдняя Памеранія)
Грайфсвальд

Горад падраздзяляецца на 16 гарадскіх раёнаў. Насельніцтва складае 53 434 чалавека (на 31 снежня 2006 года). Займае плошчу 50,50 км². Афіцыйны код — 13 0 01 000.

Гісторыя

У XII стагоддзі непадалёк ад сучаснага горада, у землях руян, будуецца багатае абацтва Эльдэна. Яго маляўнічыя разваліны ўславіў грайфсвальдзец Каспар Давід Фрыдрых такімі палотнамі, як «Абацтва ў дубовым лесе». Сам горад упершыню згаданы пад 1209 годам як кірмашовае мястэчка. У 1250 годзе ён атрымаў правы горада і яшчэ праз 30 гадоў уступіў у склад Ганзы. У часы Сярэднявечча ператварыўся ў буйны порт Паўднёвай Балтыкі. З 1648 года па 1815 год, як і ўся Шведская Памеранія, кіраваўся са Стакгольма. Рашэннем Венскага кангрэса (1815) перададзены прускай кароне.

Другая Сусветная вайна

З Грайфсвальдам звязаны незвычайны эпізод Другой Сусветнай вайны — 30 красавіка 1945 года горад быў здадзены Чырвонай арміі без бою. Кашталян горада, кавалер Рыцарскага крыжа оберст Рудольф Петэрсхаген, які змяніў свае палітычныя погляды яшчэ пасля ўдзелу ў Сталінградскай бітве, палічыў, што чым весці чарговы бой, калі даўно ўжо вядомы зыход вайны, лепш захаваць горад і жыцці людзей, якія жылі ў ім. Дэлегацыя парламенцёраў з Грайфсвальда, арганізаваная оберстам Петэрсхагенам, у ноч на 30 красавіка ўсталявала кантакт з камандаваннем савецкай Лужскай ордэна Суворава II ступені стралковай дывізіі пад камандваннем генерала С. М. Баршчавога. Пасля ўзгаднення ўмоў капітуляцыі гарнізона савецкія войскі суправадзілі парламенцёраў назад у Грайфсвальд, знішчыўшы групу нацыстаў, якія спрабавалі сарваць гэтыя перамовы. Днём 30 красавіка ў ратушы горада адбылася цырымонія капітуляцыі грайфсвальдскага гарнізона; оберст Петэрсхаген выступіў з прамовай, у якой асабліва падкрэсліў, што яго матывацыя перадачы горада выклікана не тым, што ён з'яўляецца праціўнікам нацысцкага рэжыму, а імкненнем захаваць горад і яго насельніцтва ад жахаў вайны. У гэты дзень у школах і ўніверсітэце працягваліся заняткі, у горадзе панаваў парадак; з боку чырвонаармейцаў марадзёрства і гвалту не было. Пасля былы кашталян быў ганараваны звання ганаровага грамадзяніна Грайфсвальда, да канца жыцця ён займаў невялікую пасаду ў адміністрацыі горада.

Славутасці

  • Грайфсвальдскі ўніверсітэт, заснаваны 17 кастрычніка 1456 г., дазваляе лічыць горад універсітэцкім. З 55 тыс. жыхароў кожны дзясяты працуе ва ўніверсітэце, а кожны чацвёрты — вучыцца ў ім. Да заснавання ўніверсітэта прыклаў вялікія высілкі бургамістр Грайфсвальда (і першы рэктар) Генрых Рубенаў. З 1763 г. пры ўніверсітэце дзейнічае батанічны сад.
  • Унікальныя помнікі цаглянай готыкі — ратуша сярэдзіны XIV стагоддзя і некалькі цэркваў таго часу (сабор Св. Мікалая, цэрквы Св. Якава і Марыі).
  • Парусная брыганціна «Грайф».

Эканоміка

У Грайфсвальдзе размешчаны крайні пункт газаправода Паўночны паток.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  • а б в г д е https://www.greifswald.de/de/verwaltung-politik/rathaus/staedtepartnerschaften-und-internationale-kontakte/Staedtepartnerschaften/
  • http://www.lund.se/Gymnasieskolor/Polhem/Diverse/Nyhetsarkiv/Elevutbyte-med-Greifswald-2013/
  • https://www.greifswald.de/de/verwaltung-politik/rathaus/staedtepartnerschaften-und-internationale-kontakte/Kotka/
  • http://www.kotka.fi/tietoa_kotkasta/kansainvalinen_toiminta
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Грайфсвальд, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Грайфсвальд ГісторыяГрайфсвальд СлавутасціГрайфсвальд ЭканомікаГрайфсвальд Гарады-пабрацімыГрайфсвальд СпасылкіГрайфсвальдГерманіяГорадМекленбург — Пярэдняя ПамераніяМіжнародны фанетычны алфавітНямецкая моваНіжненямецкая моваШтральзунд

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Васіль ВіткаНацыянальна-вызваленчы рухНовая зямля (паэма)Вацлаў ЛастоўскіКлэпалыСасык (Кундук)АповесцьПлошча Незалежнасці (Мінск)Анатоль Іванавіч БутэвічСэрца на далоніЯраслаў Сільвестравіч ПархутаАвантуры Пранціша ВырвічаРыфмаДзень ПерамогіГенадзь Пятровіч ПашкоўМіланHippomane mancinellaЗнак бядыПрыназоўнікМагілёўАльгердРудабелкаПошукавая аптымізацыяНавіяльГарбузЮрый Уладзіміравіч ТалубееўТраецкае прадмесцеБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўПалеская вобласцьАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкКвэньяПалессеВейшнорыяC++Прыгоннае праваПрыродны газІранБаладаГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Георгій Марчук2020Установы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуВіцебскРасійская імперыяБярозка (часопіс)Беларуская ВікіпедыяГарады БеларусіБерасцянкаJava (мова праграмавання)АркаЕфрасіння ПолацкаяЛявон Цімафеевіч БаразнаАлесь ЖукІгар Хведаравіч СідарукГроднаПрымыканне (лінгвістыка)Беларускае нацыянальнае адраджэннеСхема БЧББеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяТлумачальны слоўнік беларускай мовы26 красавікаСпіс памерлых у 2024 годзеНапады на пасольства Лівіі ў МінскуБеларуская дыяспараАчэрэтынэПятрусь БроўкаПаўстанне 1863—1864 гадоўПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)РаманчуковэМагіла льва (паэма)ПаўлінкаЛюдзі на балоце (раман)ЯндэксЯн ТысевічCourage (фільм)Сымон Вікенцьевіч БарысЗалаты Купідон🡆 More