«Паўночны паток» (руск.: Северный поток, англ.: Nord Stream, раней Паўночна-Еўрапейскі газаправод) — магістральны газаправод паміж Расіяй і Германіяй, што праходзіць па дне Балтыйскага мора.
Газаправод «Паўночны паток» — самы доўгі падводны маршрут экспарту газу ў свеце, яго працягласць — 1 224 км. Уладальнік і аператар — кампанія Nord Stream AG.
У праекце бяруць удзел Расія, Германія, Нідэрланды і Францыя; супраць яго рэалізацыі выступалі краіны транзіцёры расійскага газу і краіны Прыбалтыкі. Мэты праекта — павелічэнне паставак газу на еўрапейскі рынак і зніжэнне залежнасці ад транзітных краін.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня 2007 года назваў будаўніцтва Nord Stream «самым дурным праектам Расіі». «Невядома, што можа адбыцца з гэтым газаправодам, які ляжыць на кучы боепрыпасаў», — заявіў Лукашэнка. Ён дадаў, што Паўночна-Еўрапейскі газаправод можа ўвайсці ў кнігу рэкордаў Гінэса, і прапанаваў замест яго пракласці другую нітку газаправода «Ямал — Еўропа». «Будаўніцтва „Газпрамам“ балтыйскага газаправода — гэта што, нармальная палітыка? Што, мы можам весці з такім кіраўніцтвам нармальныя перамовы?» — задаўся пытаннем беларускі прэзідэнт. Каментуючы выступленне Лукашэнкам, крыніца ў Крамлі заявіла РІА Навіны: «Гэтыя словы з'яўляюцца яшчэ адным добрым пацверджаннем неабходнасці будаўніцтва такога трубаправода».
Пракладка трубавода пачата ў красавіку 2010 года. У верасні 2011 года пачата запаўненне тэхналагічным газам першай з дзвюх нітак.
8 лістапада 2011 года пачаліся пастаўкі газу па першай нітцы газаправода.
18 красавіка 2012 года была скончана другая нітка.
8 кастрычніка 2012 года пачаліся пастаўкі газу па дзвюх нітках газаправода ў камерцыйным рэжыме.
У 2018-2019 будуецца паралельная галінка газаправода Паўночны паток-2, адкрыццё якой павялічыць транзіт да 110 млрд м³.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Паўночны паток, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.