Гожаў Велькапольскі: горад у Польшчы

Гожаў Велькапольскі (польск.: Gorzów Wielkopolski, ням.: Landsberg an der Warthe) — горад на правах павета ў заходняй Польшчы, адзін з двух цэнтраў (сядзіба ваяводы) Любушскага ваяводства.

Горад знаходзіцца на рацэ Варце. Колькасць жыхароў у Гожаве Велікапольскім налічвае каля 124,3 тыс. чалавек, што ставіць яго на 31 месца па колькасці насельніцтва ў Польшчы. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Гожаў Велькапольскі — Мінск 817 км, да Варшавы — 397 км.

Горад
Гожаў Велькапольскі
польск.: Gorzów Wielkopolski
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гожаў Велькапольскі: Гісторыя, Гарады-пабрацімы, Вядомыя асобы
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1257
Ранейшыя назвы
Landsberg an der Warthe
Горад з
Плошча
85,72 км²
Вышыня цэнтра
19-82 м
Насельніцтва
124 344 чалавек (2014)
Шчыльнасць
1451 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 095
Паштовыя індэксы
66-400 по 66-414
Аўтамабільны код
FG
TERC
0861011
Афіцыйны сайт
gorzow.pl (польск.)
Гожаў Велькапольскі на карце Польшчы ±
Гожаў Велькапольскі (Польшча)
Гожаў Велькапольскі
Гожаў Велькапольскі (Любушскае ваяводства)
Гожаў Велькапольскі

Горад знаходзіцца на ўскраіне Гожаўскай катлавіны, якая знаходзіцца ў Гожаўскай раўніне над Вартай, у вусці ракі Клёдаўкі, на вышыні ад 19 да 82 м над узроўнем мора. Гожаў Велькапольскі знаходзіцца за 53 км ад мяжы з Германіяй і за 135 км ад Берліна, за 112 км у Зялёнай Гуры. Горад знаходзіцца на тэрыторыі гістарычнага раёна «Любушская зямля». Пасля заваявання любушанаў палянамі, гэта тэрыторыя была далучана да Вялікай Польшчы. Потым, у 1252 годзе тэрыторыя была далучана да Брандэнбургскага маркграфства. Да 1945 года горад знаходзіўся ў складзе нямецкіх земляў, пасля Другой сусветнай вайны Гожаў Велькапольскі перайшоў пад уладу Польшчы.

Гісторыя

У Х стагоддзі тэрыторыя вакол вусця ракі Варты знаходзілася ў межах дзяржавы палянаў, а потым Польскага каралеўства. Феадальны падзел Польскага каралеўства прывёў да перахода гэтай тэрыторыі пад уладу заходніх суседзяў. У 1249 годзе любуцкая зямля трапіла пад уладу Брандэнбурга згодна з дамовай паміж Баляславам Рагаткам і архібіскупам Брандэнбурга. 2 ліпеня 1257 года рыцар Альбрэхт дэ Люгэ атрымаў дазвол ад маркграфа Іагана I на заснаванне на мяжы марграфства горада Landisberch Nova. Горад пачаў хутка развівацца і стаў культурным і гандлёвым цэнтрам ва ўсходняй Германіі. Праз некаторы час назва змянілася на Ландсберг. У 1537 годзе горад перажыў гусіцкую аблогу, у XVII стагоддзі некаторы час знаходзіўся ў шведскай акупацыі, потым некаторы тут знаходзіліся расійскія войскі, была выплачана кантрыбуцыя напалеонаўскім войскам. У 1892 годзе Ландсберг быў невялікім горадам, цэнтрам акругі.

У час Другой сусветнай вайны горад быў зруйнаваны падчас яго ўзяцця войскамі СССР, якія занялі яго 30 студзеня 1945 года. Пасля сканчэння вайны горад быў перададзены Польшчы ў складзе якой была зменена яго назва на Гожаў-над-Вартай, а праз некаторы час была дадана прыстаўка Велькапольскі. Нямецкія грамадзяне былі выселены ў Германію, а на іх месца перасялялі жыхароў крэсаў.

Пасля вайны адбылася хуткае развіццё горада. З 1945 да 1950 года Гожаў Велькапольскі быў галоўным цэнтрам адміністрацыі заходніх паветаў Пазнаньскага ваяводства. Пасля гэтага горад пачынае паступова страчваць адміністрацыйнае значэнне ў краіне. З 1950 года горад быў далучаны да новаўтворанага Зеленагурскага ваяводства. У 1960-х гадах колькасць насельніцтва налічвае каля 50 тыс. чалавек, што пераўзышло перадваенны ўзровень. У канцы 1960-х гадоў у Гожаве хутка пачынае развівацца прамысловасць. У 1970-х з’яўляюцца першыя вышэйшыя навучальныя ўстановы. У 1975 годзе Гожаў становіцца сталіцай новаўтворанага Гожаўскага ваяводства, а ў 1979 годзе колькасць насельніцтва дасягае 100 тыс. чалавек. У 1980-х гадах Гожаў Велькапольскі становіцца адным з цэнтраў актыўнасці «Салідарнасці».

З 1990-х гадоў пачынаецца актыўнае развіццё прыватнага сектару эканомікі горада. З 1999 года Гожаў Велькапольскі стаў цэнтрам Любушскага ваяводства.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

  • а б в http://www.gorzow.pl/PL/3042/185/Miasta_partnerskie/k/#
  • https://www.herford.de/Meine-Stadt/Städtepartner-schaften/index.php?object=tx,2593.8.1&ModID=7&FID=2593.501.1&NavID=2593.30&La=1&NavID=2593.30&La=1®karte=3
  • а б в http://www.gorzow.pl/PL/3042/Miasta_partnerskie/
  • http://www.cavanotizie.it/comitatogemellaggi.htm
  • http://www.gorod.sumy.ua/city_cat_56.html
  • https://www.discoverteramo.it/en/Location/Teramo/180-27-1.html#tab_c04
  • https://web.archive.org/web/20160221134020/http://www.gorzow.pl/PL/3042/185/Miasta_partnerskie/k/
  • https://www.frankfurt-oder.de/Verwaltung-Politik/Verwaltung/Frankfurt-International/Partnerstädte/index.php?La=1&object=tx,2616.5961.1
  • https://www.eberswalde.de/start/stadt/partnerschaften
  • http://www.jonkoping.se/download/18.5f6990b6135d27202fb3143/1331738083115/J%C3%B6nk%C3%B6pings+kommuns+v%C3%A4norter.pdf
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Гожаў Велькапольскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Гожаў Велькапольскі ГісторыяГожаў Велькапольскі Гарады-пабрацімыГожаў Велькапольскі Вядомыя асобыГожаў Велькапольскі СпасылкіГожаў ВелькапольскіВартаВаршаваЛюбушскае ваяводстваМінскНямецкая моваПольская моваПольшча

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Мільянер з трушчобКаталіцтва ў БеларусіПошукавая аптымізацыяПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеАндарак30 красавікаВікіКанавалавэ (Канатопскі раён)Свабодныя матэрыялыМузыка БеларусіСексНавіяльМікола МаляўкаСекс без пранікненняЛабараторныя ўмовыУладзімір ДубоўкаГерб АстраўцаМоваУладзімір Іванавіч КарызнаМінійВілейкаДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўСымон БудныІнданезіяЕва ВежнавецБарыс Іванавіч СачанкаЛічэбнікНарматыўны кантрольСтары замак (Гродна)Васіль БыкаўДзітваПершая сусветная вайнаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАповесцьЯнка БрыльПаўлюк ТрусШвейцарыяHromadske.TVКлэпалыНаша Ніва (1906)Паўстанне 1794 годаАнатоль ВярцінскіЯнка СіпакоўБярозка (часопіс)Магіла льва (паэма)Спіс птушак БеларусіПадарожжа з ЖыгамонтамМіхась ПазнякоўТрайчасты нерв28 красавікаФінгерынгПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Алесь БачылаКасцёл Святога Сымона і Святой АленыАСінтаксіс мовыНафтаСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньУвасабленнеНапады на пасольства Лівіі ў МінскуСінонімыЗмітрок БядуляРасліныІгар Уладзіміравіч ГолубеўГенадзь Валер’евіч ШутаўДудуткіМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Раіса Андрэеўна БаравіковаАперацыя «Баграціён»Янка МаўрФранцішка Уршуля РадзівілІнцыдэнт Асама-СансаРэкі і каналы Беларусі🡆 More