Геаграфія Літвы

Плошча Літвы — 65 200 кв.

км. Літва размешчана ва Усходняй Еўропе. На думку літоўскіх географаў (пацверджаную французскімі калегамі) менавіта ў Літве знаходзіцца геаграфічны цэнтр Еўропы.

Геаграфія Літвы
Карта Літвы
Геаграфія Літвы
Цэнтр Еўропы

Літва мяжуе з наступнымі краінамі (у дужках — працягласць мяжы):

На захадзе абмываецца Балтыйскім морам. Мае толькі 38 кіламетраў адкрытага марскога берагу. Літве належыць таксама паўночная частка Куршскай касы і акваторыі Куршскага заліва, на якія і прыходзіцца большая частка ўзбярэжжа.

Прырода

Геаграфія Літвы 
Тыповы краявід паазер'я

Рэльеф

Літва размешчаная на заходняй ускраіне Усходне-Еўрапейскай раўніны. Ландшафт раўнінны, нізінны. Вышыня над узроўнем мора не перавышае 300 метраў. Вузкая нізіна з вышынямі да 50 м апаясвае Балтыйскае ўзбярэжжа. У цэнтральнай частцы Літвы, з поўначы на поўдзень, працягнулася Сярэднелітоўская нізіна з вышынямі 16-90 м над у.м. Найбольш прыўзнятыя часткі тэрыторыі — Балтыйская града з вышынямі да 294 м, якая працягнулася з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход уздоўж мяжы з Беларуссю, і Жамойцкае ўзвышша на захадзе. Да Балтыйскай грады належыць найвышэйшы пункт Літвы — Аукштояс (Высокая гара), 293,8 м.

Карысныя выкапні

Заходняя Літва і літоўскі шэльф Балтыйскага мора — перспектыўныя раёны здабычы нафты і прыроднага газу. На паўднёвым усходзе маюцца невялікія радовішчы жалезнай руды. Сустракаюцца вынахады гранітаў. У раёне Акмяне, які стаў цэнтрам вытворчасці цэменту, вядзецца здабыча вапнякоў. На марскім узбярэжжы сустракаецца бурштын.

Клімат

Літва знаходзіцца ў пераходнай зоне паміж марскім і кантынентальным кліматам. Сярэднемесячныя тэмпературы студзеня −5 °C, ліпеня 17 °C. Гадавая сума ападкаў — ад 540 мм у цэнтральных раёнах да 930 мм на ўзбярэжжы. Тры чвэрці атмасферных ападкаў выпадае ў выглядзе дажджоў. Увесну і ўвосень частыя туманы, узімку — адлігі.

Унутраныя воды

Большасць рэк (Нярыс, Мяркіс, Шашупе) належаць басейну Нямунаса (Нёмана), галоўнай ракі Літвы (агульная працягласць ракі 937 км, з якіх 475 км прыходзяцца на Літву). У Літве больш за 5 тыс. азёр, якія ўтвараюць паазер'і. Азёры пераважна ледавіковага паходжання. Найбуйнейшае возера Літвы — Друкшай (па-беларуску, Дрысвяты) на мяжы з Беларуссю. Самае глыбокае возера — Таўрагнас.

Расліннасць і жывёльны свет

Лясамі пакрыта каля траціны зямлі (1,8 млн га). Найбольш распаўсюджаная хвоя, але сустракаюцца таксама елка, бяроза, алешына, асіна, дуб і ясень. Шмат зайцаў, аленяў і дзікоў; не рэдкасць ласі. Распаўсюджаныя фазаны, цецерукі, качкі і лебедзі. У летнія месяцы ля вады можна сустрэць шмат буслоў.

Вялікая частка тэрыторыі Літвы мае спрыяльныя ўмовы для вядзення сельскай гаспадаркі. Пераважаюць падзолістыя глебы. Найбольш урадлівыя глебы размешчаныя ў цэнтральных раёнах. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 3,6 млн га.

Ахова прыроды

Унікальныя прыродныя аб'екты Літвы ўзяты пад ахову ў запаведніках і нацыянальных парках.

Зноскі

Tags:

Геаграфія Літвы ПрыродаГеаграфія ЛітвыГеаграфічны цэнтр ЕўропыЕўропаЛітва

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Секс без пранікненняЯнка ГеніюшБурыкыСент-Стывен (Нью-Брансуік)АркаФарамірМаксім БагдановічБеларусь у складзе Расійскай імперыіПеракладПлошча Свабоды (Мінск)Падзеі МіякеСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Беларуская краёвая абаронаПрэдыкатывыМайМашэкаІгар Міхайлавіч ПракаповічМіхал АнемпадыстаўМастацкая літаратураПётр Міронавіч МашэраўНіл ГілевічКупаллеПолацкае княстваБеларускае нацыянальнае адраджэннеВікіпедыяКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаЛюдзі на балоце (раман)Арлоўская вобласцьВікісховішчаАнтон Гадзімавіч МатолькаІгар Пятровіч ТурФінгерынгПраспект Незалежнасці (Мінск)СукенкаНазоўнікМарыя Магдалена РадзівілШвейцарыяМіхась СтральцоўАлесь ТаболічЭнцыклапедыяГасцінец (дарога)АльгердБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіКамянецкая вежаАртур Вольскіh8kpjКаталіцтва ў БеларусіКобрынПеніс чалавекаОрдэн Дружбы народаў (СССР)Лявон Цімафеевіч БаразнаСэрца на далоніСтупені параўнанняVII Усебеларускі народны сходБеларуская фанетыкаМіхась ВасілёкJava (мова праграмавання)Канстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўКастусь ЖукДзітваСтаражытны РымАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў Беларусі188-я інжынерна-сапёрная брыгадаАдольф ГітлерГлобус БеларусіC++МіндоўгКнігаўкаЗянон Станіслававіч ПазнякПлошча Перамогі (Мінск)МёрыМоўная інтэрферэнцыя🡆 More