Геаграфічны Цэнтр Еўропы

Пастаянная спрэчка на тэму геаграфі́чнага цэ́нтра Еўро́пы пачалася ў XVIII стагоддзі і працягваецца да сёння.

Розныя погляды асноўваюцца на вылічэннях, якія залежаць ад межаў (найдалей пакладзеных пунктаў Еўропы) і на розных спосабах вылічэння канчатковых вынікаў.

Геаграфічны Цэнтр Еўропы
Камень са знакам «Цэнтр Еўропы» ў Сухаволі

Так, у 1775 годзе польскі каралеўскі картограф і астраном Шыман Саберайскі вызначыў месца, дзе перасякаюцца лініі, што звязваюць самыя далёкія пункты Еўропы. Згодна з яго вылічэннямі, цэнтр Еўропы знаходзіцца ў мясцовасці Сухаволя (Польшча). З гэтай нагоды там усталяваны памятны камень.

Геаграфічны Цэнтр Еўропы
Манумент «Геаграфічны цэнтр Еўропы» ў Літве

Паводле разлікаў Французскага нацыянальнага геаграфічнага інстытута, зробленых у 1989 годзе, на поўнач ад Вільні, недалёка ад вёскі Пурнушкес  (літ.), знаходзіцца пункт, ад якога роўная колькасць кіламетраў аддзяляе любую ўскраіну Старога Свету. 1 мая 2004 года, у гонар уступлення Літвы ў ЕС, ля шашы Вільня — Малетай быў адкрыты манумент работы скульптара Гедзімінаса Якубоніса — калона з белага мармуру, увянчаная каронай з залатымі пяціканцовымі зоркамі.

Геаграфічны Цэнтр Еўропы
Знак «Геаграфічны цэнтр Еўропы» ў Полацку
Геаграфічны Цэнтр Еўропы

У 2000 беларускія навукоўцы і супрацоўнікі РУП «Белкосмааэрагеадэзія» абнародавалі разлікі, паводле якіх геаграфічны цэнтр Еўропы размешчаны ў Віцебскай вобласці, паблізу возера Шо, умоўны пункт — ля берага возера Івесь у аднайменным пасёлку. Для разлікаў выкарыстоўвалася камп’ютарная праграма, якую адмыслова распрацавалі. Еўропу прынялі за адзінае цэлае, уключыўшы акваторыі Белага і Балтыйскага мораў, Вялікабрытанію, Ірландыю і іншыя астраўныя землі. Атрыманую ў выніку прастору пакрылі інтэгральнай сеткай і па ёй вылічылі цэнтральны пункт. У 2008 г. сталі вядомыя паўторныя разлікі, паводле іх цэнтр Еўропы знаходзіцца на 55º30´ пн.ш. і 28º48´ у.д. у горадзе Полацку. Памятны знак «Геаграфічны цэнтр Еўропы» адкрыўся ў Полацку 30 мая 2008 года.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

XVIII стагоддзеЕўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

КаланіялізмАперацыя «Баграціён»Крысціян БентэкеУніверсітэт Фрэйзерскай даліныПошукавая аптымізацыяМарат Сяргеевіч МаркаўБрэсцкая крэпасцьReform.byЗвон НагасакіІван ШамякінГонар1918ШэраньУладзімір КараткевічХроніка БыхаўцаСідрДзікае паляваннеЖан-Клод ЮнкерШляхам жыцця (зборнік)НотаНаваполацкКрэўскі замакАрт-рокУзброенае паўстанне ў Севільі (1936)ПаскаБеларускае нацыянальнае адраджэннеМінская вяснаАльберт ЭйнштэйнСаюз беларускіх пісьменнікаўСтэрэатыпГПераклад Бібліі Беларускага экзархата РПЦЖальетЛацінская моваКампазіцыя (літаратуразнаўства)Уладзімір СцяпанПраспект Незалежнасці (Мінск)Першая сусветная вайнаРэгіянальная газетаРускі драматычны тэатр (Чэбаксары)Віктар Анатолевіч ШніпБелсатПарыжПалац Незалежнасці (Мінск)Русіфікацыя БеларусіМанумент Перамогі (Мінск)Уладзімір Іванавіч КарызнаПраспект Жукава (Мінск)Беларускія ручнікіУніверсітэтМоваЖалезаПалесцінаЛютаўская рэвалюцыяНіл Гілевіч74-ы асобны полк сувязіДзяржава ПалесцінаЛДзікJavaScriptВольга Славаміраўна БондараваВялікдзеньАнальны сексСпакойнага шчасця не зычу нікомуКанфлікт у Судане (з 2023)Эталонная мадэль OSIМікола Іванавіч ЕрмаловічМарыя Магдалена РадзівілУнутраны светТочка BYІерусалімПрафесійны саюзАтлант Баранавічы🡆 More