Галісійская Мова

Галісійская мова (galego) — мова раманскай групы, належыць да ібера-раманскай падгрупы раманскіх моў.

Мова Галісіі, паводле пункта 2 артыкула 3 Канстытуцыі Іспаніі 1978 года і артыкула 5 Статута пра аўтаномію Галісіі, нароўні з іспанскай ёсць афіцыйнай. На галісійскай мове гаворыць карэннае насельніцтва гістарычнай вобласці Галісія на паўночным захадзе Пірэнейскага паўвострава. Паводле прыблізных ацэнак агульная колькасць гаворачых на галісійскай мове ў 2-й палове XX стагоддзя складала каля 4 мільёнаў чалавек — 2 мільёны 700 тысяч у Галісіі, 1 мільён — у краінах Новага Свету, каля 250 тысяч — у Іспаніі па-за Галісіяй. У гістарычным плане дыялекты галісійскай мовы больш архаічныя, бліжэйшымі да агульнараманскай мовы Галецыі (лац. Gallaecia, Callaetia, Galecia), і большай часткай яны аўтахтоннае развіццё народнай лаціны на яе тэрыторыі, тым часам як дыялекты партугальскай мовы вытворныя ад іх і не аўтахтонныя, а прынесены на тэрыторыю сучаснай Партугаліі падчас Рэканкісты.

Галісійская мова
Галісійская Мова
Саманазва galego [gaˈlego]
Краіны
Рэгіёны Галісія, Эль-Б'ерса (Леон), захад Саморы, поўнач Траз-уж-Монтыш і Мінью
Афіцыйны статус Галісія
Арганізацыя, якая рэгулюе Каралеўская галісійская акадэмія
Агульная колькасць носьбітаў 3,2 млн.
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Пісьменнасць лацініца
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 гал 147
ISO 639-1 gl
ISO 639-2 glg
ISO 639-3 glg
WALS glc
Ethnologue glg
Linguasphere 51-AAA-ab
IETF gl
Glottolog gali1258
Галісійская Мова Вікіпедыя на гэтай мове

Сучаснае становішча

Карыстанне галісійскай мовай (2001)
Агулам Заўсёды Часам Ніколі
Агулам 2 587 407 1 470 836 (56,84 %) 783 780 (30,29 %) 332 791 (12,86 %)
Ад 5 да 9 гадоў 101 840 38 329 (37,63 %) 48 651 (47,77 %) 14 860 (14,50 %)
Ад 10 да 14 гадоў 122 747 50 891 (41,46 %) 60 430 (49,23 %) 11 426 (9,30 %)
Ад 15 да 19 гадоў 156 950 69 760 (44,44 %) 66 343 (42,27 %) 20 847 (13,28 %)
Ад 20 да 24 гадоў 207 341 95 008 (45,82 %) 77 044 (37,15 %) 35 289 (17,01 %)
Ад 25 да 29 гадоў 213 402 96 059 (45,01 %) 79 586 (37,29 %) 37 757 (17,69 %)
Ад 30 да 34 гадоў 201 392 94 785 (47,06 %) 72 506 (36,00 %) 34 101 (16,93 %)
Ад 35 да 39 гадоў 193 342 96 992 (50,16 %) 65 641 (33,95 %) 30 709 (15,88 %)
Ад 40 да 44 гадоў 191 180 104 074 (54,43 %) 60 615 (31,70 %) 26 491 (13,85 %)
Ад 45 да 49 гадоў 174 056 100 166 (57,54 %) 51 965 (29,85 %) 21 925 (12,59 %)
Ад 50 да 54 гадоў 168 473 102 227 (60,67 %) 46 607 (27,66 %) 19 639 (11,65 %)
Ад 55 да 59 гадоў 163 029 106 103 (65,08 %) 39 920 (24,48 %) 17 006 (10,43 %)
Ад 60 да 64 гадоў 135 040 94 459 (69,94 %) 27 844 (20,61 %) 12 737 (9,43 %)
Больш за 65 гадоў 558 615 421 983 (75,54 %) 86 628 (15,50 %) 50 004 (8,95 %)
Веданне галісійскай мовай
Дата Разумеюць Размаўляюць Чытаюць Пішуць
1991 96,96 % 91,36 % 49,30 % 34,85 %
2001 99,16 % 91,04 % 68,65 % 57,64 %

Дыялекты

У галісійскай мове вылучаюць тры групы дыялектаў, кожная мае свае асаблівасці. Заходні дыялект распаўсюджаны ў раёне Рыяс-Бахас (галіс. Rías Baixas, ісп. Rías Bajas), аж да Сант’яга-дэ-Кампастэла. Цэнтральны дыялект займае большую частку тэрыторыі Галісіі, а ўсходні дыялект распаўсюджаны на крайнім усходзе Галісіі і ў памежных зонах Леона і Самора. Асноўныя адрозненні гэтых дыялектаў — gheada і seseo.

Гэтая класіфікацыя не адзіная. Паводле Б. П. Нарумава, Р. Карбальё Калер вылучае чатыры дыялекты:

  • Паўднёва-заходні дыялект — характэрныя фанетычныя адрозненні seseo і gheada, перадарсальная артыкуляцыя s, захаванне -n < лац. -anu, -ana: irmán «брат», «сястра», утварэнне формы множнага ліку імёнаў на -l па мадэлі animal — animás «жывёл|| а, -ы».
  • Паўночна-заходні дыялект характарызуецца seseo толькі ў канчатковай пазіцыі — lus замест luz «святло», gheada; апіка-альвеалярная артыкуляцыя s, адпадзенне -n у імёнах irmá, irmás «брат, -ы», «сястр|| а, -ы», утварэнне множнага ліку імёнаў на -l, як у паўднёва-заходнім дыялекце.
  • Цэнтральны дыялект характарызуецца адсутнасцю seseo і gheada, апіка-альвеалярнай артыкуляцыяй s, пераходам лац. -anu > -ao і лац. -ana > -a: irmao «брат», irmá «сястра», утварэння множнага ліку імёнаў на -l, як у заходніх дыялектах.
  • Усходні дыялект характарызуецца тымі ж рысамі, што і цэнтральны дыялект, але ўтварэнне множнага ліку імёнаў на -l, -n адбываецца па мадэлі animal — animáis «жывёл|| а, -ы», can — cais «сабак|| а, -і».

Геаграфічнае распаўсюджанне

На галісійскай мове размаўляе звыш за 3 млн чалавек у Галісіі і галісійскіх супольнасцях у астатняй Іспаніі (Мадрыд, Барселона), у Амерыцы (найперш, у Буэнас-Айрэсе, Каракасе, Мантавідэа, Гаване і Мехіка) і ў Еўропе. Апроч Галісіі на галісійскай таксама гавораць на захадзе Эль-Б’ерса (Леон) і ў вёсцы Санабрыя (Самора), паводле дамовы паміж Упраўленнем адукацыі ўрада Галісіі і Упраўленнем адукацыі Кастыліі і Леона, у гэтых мясцінах вядзецца выкладанне галісійская мовы.

У трох муніцыпіях правінцыі Касерэс у даліне Халама (Вальвердэ-дэль-Фрэсна, Эльхас і Сан-Марцін-дэ-Трэвеха) гавораць на фале (ісп. Fala de Xálima), мове, датычна якой сярод навукоўцаў няма згоды ці яна самастойная, як галісійская і партугальская, ці старажытнапартугальская з леонскім і іспанскім суперстратам.

Некаторыя лінгвісты трымаюцца думкі, што мова эанаўега, або галісійска-астурыйская, якой гавораць ў памежных вёсках Астурыі, у камарцы Эа-Навія (ісп. Eo-Navia), таксама галісійская.

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Portada галісійскай

Галісійская Мова 
Лагатып «Вікіслоўнікі»
У Вікіслоўніку спіс слоў галісійскай мовы змяшчаецца ў катэгорыі «Галісійская мова»

Tags:

Галісійская Мова Сучаснае становішчаГалісійская Мова СпасылкіГалісійская МоваІспанская моваІспаніяГалецыяГалісіяКанстытуцыя ІспанііМоваНовы СветПартугальская моваПартугаліяПірэнейскі паўвостраўРаманскія мовыРэканкіста

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Аляксандр Іванавіч ГаўрылаўБаальбекАфіцыйна-дзелавы стыльGoogle MapsСлоўнікЧэмпіянат свету па футболе 2022ВануатуOasisІрына ПаляшчукРуская моваФранцыск СкарынаШаленстваЯўрэіКарыбут АльгердавічЯнка КупалаСяргей Пятровіч ГурулёўВенанцы БутрымЗабалацце (Чавускі раён)Бальніца.tg557-я інжынерная брыгадаСёмы сынНанатэхналогіяПанграмаФК СевільяГуканне вясныГістарычны горад СукатаіЗнак бядыРадаводЭнцыклапедыяЛагойскСянная мука1934 год у гісторыі літаратурыУінстан ЧэрчыльМэрСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаСцягСтыль (мова)Магнус ХенрыксенПаліна Віктараўна ЖарабцоваБаварыяБорджыяЛаўрынас КашчунасЮджынія ЧарлзЭталонная мадэль OSIНаркамаўкаБелае (Пухавіцкі раён)Аляксандр ГамільтанПаўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэтПарыжЯварФК Рубін КазаньЗвычайны прэзідэнтЮрась СвіркаУладзімір КараткевічТэхас2023Ніл ГілевічГрамЧабор звычайныПрэмія імя Карласа ШэрманаNode.jsGoogle ChromeВірусыДыяна (прынцэса Уэльская)Дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадойЗайменнікБелсатТэнісМайк ПенсМоваРобін УільямсАляксандр I (імператар расійскі)🡆 More