Вільгельм Моргнер

Вільгельм Моргнер (ням.: Wilhelm Morgner; 27 студзеня 1891, Зост, Арнсберг — 16 жніўня 1917, Лангемарк, Заходняя Фландрыя) — нямецкі мастак, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў так званага «рэйнскага экспрэсіянізму».

Вільгельм Моргнер
ням.: Wilhelm Morgner
Фатаграфія
Дата нараджэння 27 студзеня 1891(1891-01-27)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1917(1917-08-16) (26 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графічны дызайнер, графік
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

У 1908—1909 гады наведваў мастацкую школу Георга Таперта ў Ворпсведэ, уласцівы Таперту лірызм аказвае ўплыў на першыя працы Вільгельма Моргнера. У 1909 годзе мастак вярнуўся ў Зост. У 1911 годзе пераехаў у Берлін, працаваў у мастацкай групе «Мост» (ням.: die Brücke), разам з якой удзельнічаў у берлінскай выстаўцы «Новага Сецэсіёна». У 1912 годзе ўдзельнічаў у выстаўцы мастакоў «Зондэрбунд» у Кёльне, дзе пазнаёміўся з творчасцю гурта «Сіні вершнік», які аказаў вялікае ўздзеянне на далейшыя работы майстра.

З 1913 года карціны Вільгельма Моргнера ўсё больш набліжаюцца да абстракцыянізму. Яго «Астральныя кампазіцыі» (1913) вельмі лаканічныя. Далейшае творчае развіццё мастака было перапынена Першай сусветнай вайной. Вільгельм Моргнер у 1914 годзе прызываецца на вайсковую службу салдатам. У верасні 1914 года атрымаў раненне на фронце. Узнагароджаны Жалезным крыжом 2-га класа. У 1915 годзе ваяваў супраць рускіх войск на Усходнім фронце. У маі 1917 года пераведзены ў Фландрыю, дзе 16 жніўня 1917 года ва ўзросце 26 гадоў мастак быў забіты ў баі з брытанскімі салдатамі. Ад часу яго вайсковай службы захаваліся толькі невялікія малюнкі і эскізы.

Зноскі

  • Delarge J. Wilhelm MORGNER // Le DelargeParis: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  • http://alfredflechtheim.com/en/artists/wilhelm-morgner/
  • The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Вільгельм Моргнер, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    16 жніўня1891191727 студзеняЗаходняя ФландрыяЗостНямецкая мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Уладзімір СцяпанІерыхон (тэлесерыял)Абарона Брэсцкай крэпасці (1941)БеларусыЧырвоным па БелымПастава на каленяхЯўген Васільевіч Маўлееў27 сакавікаБясслаўныя вырадкіМінетСунічная паляна557-я інжынерная брыгадаБрытва ОкамаНарвалКаменкаМіндоўгСянная мукаТворны склонАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаМагілёўская вобласцьЯдвігін Ш.Сексуальныя практыкі паміж мужчынаміКалясянкаКаростаДавід Бен-ГурыёнІзраільБаальбекХімічная формулаMuroveiТэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 годаЯрылаУладзімір Уладзіміравіч ПуцінКірыла ТураўскіБеларускія народныя казкіТэорыя адноснасціХайбер-ПахтунхваБеларускае нацыянальнае адраджэннеМіжнародны стандартны кніжны нумарАляксандр I (імператар расійскі)ПалесцінаЭдуард Сямёнавіч НіканораўАзотВікікрыніцыЦыянабактэрыі2001Валянцін Паўлавіч ТаўлайРабяткіАхова птушак БацькаўшчыныЯўген ПапакульАдам Міцкевіч66-я цырымонія «Грэмі»Прафесійны саюзПарагвайВіктар Дзмітрыевіч ДаніленкаУвасабленнеРабіндранат ТагорПаўночная КаралінаГуканне вясныАсташынВінцэнт Дунін-МарцінкевічГрузіяСымон БудныNode.jsЖыгімонт КейстутавічНапалеон IIЛявон ВольскіWayback MachineFlipping BangersДжэрэмі РэнерВалерый Дзмітрыевіч Маракоў🡆 More