Віленска-Радамская Унія

Віленска-радамская унія — дзяржаўная і палітычная дамова ВКЛ і Польскага каралеўства, заключаная ў Вільні і ратыфікаваная Кароннай Радай у Радаме ў 1401 годзе.

Па ўмовах уніі ВКЛ заставалася самастойнай дзяржавай у саюзе з Польшчай. Пажыццёва перадавала кіраўніцтва ВКЛ вялікаму князю Вітаўту з захаваннем вярхоўнай улады Ягайлы. Пасля смерці Вітаўта ўлада пераходзіла да Ягайлы ці яго законных нашчадкаў.

Унія ацэньваецца як узмацненне літоўска-польскіх стасункаў.

Перадумовы

У 1399 годзе падчас родаў памерла каралева польская Ядвіга, не пакінуўшы Ягайлу нашчадкаў. Калі б польскія шляхцічы прымусілі Ягайлу адмовіцца ад трону, яму б давялося спрабаваць вярнуць сабе княжацкую пасаду ў Вялікім Княстве Літоўскім. Вітаўт, у сваю чаргу, мусіў бы ці вярнуцца ў Трокскае княства, ці распачаць чарговую грамадзянскую вайну.

На сходзе ў 1398 годзе літоўскія і рускія князі і баяры абвясцілі Вітаўта самастойным кіраўніком дзяржавы, якая стала называцца Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Аднак у наступным годзе Вітаўт пацярпеў трагічную паразу ад татараў на Ворскле. Акрамя таго, выбухнулі паўстанні ў Смаленскім княстве, Ноўгарадскай і Пскоўскай рэспубліках. Гэтыя чыннікі таксама прымушалі яго да заключэння пагаднення з Ягайлам.

Заключэнне

Перамовы пачаліся ў снежні 1400 года ў Гродна. Унія была падпісаная ў трох асобніках: першы акт падпісаны Ягайлам (арыгінал не захаваўся), другі Вітаўтам і літоўскай шляхтай (18 студзеня 1401 года ў Вільні). Віленскую дамову 11 сакавіка 1401 года пацвердзіла каронная рада ў Радаме, прызнаючы пажыццёвы тытул вялікага князя літоўскага за Вітаўтам.

Вялікі князь Вітаўт прызнаваў уладу Ягайлы (які атрымаў тытул найвышэйшага князя Літвы, што падкрэслівала яго верхавенства) і абавязваўся разам з літоўскімі баярамі далучыць Літву да Каралеўства Польскага. Літоўская і польская шляхта дамовіліся не абіраць новага польскага караля без згоды абодвух бакоў. На момант падпісання уніі ні Вітаўт, ні Ягайла не мелі нашчадкаў, аднак кожны спадзяваўся, што яго будучаму сыну дастанецца ў спадчыну Вялікае Княства і Карона.

Значэнне і наступствы

Беручы пад увагу смерць каралевы Ядвігі ў 1399 і брак патомства ад яе шлюбу з Ягайлай, літоўскія баяры атрымалі магчымасць у выпадку смерці караля супольна з польскімі панамі абіраць новага манарха.

Бакі дамовіліся пра супольны саюз для ўзаемнай абароны, што дазволіла Вітаўту зладзіць наступ супраць крыжакоў і ініцыяваць першае жамойцкае паўстанне. У канчатковым выніку супольныя дзеянні літоўска-польскага хаўрусу дазволілі атрымаць вырашальную перамогу над Тэўтонскім Ордэнам у Грунвальдскай бітве.

Ацэнкі

Падпісанне дамовы па-рознаму трактуецца літоўскімі і польскімі гісторыкамі. Некаторыя называюць гэта Вітаўтавай памылкай, бо гэта пазбавіла яго магчымасці атрымаць тытул караля Літвы. Іншыя сцвярджаюць, што гэта была саступка Польшчы, планы якой пра інкарпарацыю Вялікага Княства ў яе склад праваліліся. Больш познія даследванні не надаюць асаблівай значнасці пагадненню, называючы яго звычайнай мадыфікацыяй літоўска-польскіх стасункаў, паўсталых у 1392 годзе.

Зноскі

Літаратура

  • Бардах Ю., Леснодорский Б., Пиетрчак М. История гос-ва и права Польши. — М., 1980.
  • Sebastian Piątkowski. = Radom - zarys dziejów miasta. — Radom, 2000. — ISBN 83-914912-0-X.

Tags:

Віленска-Радамская Унія ПерадумовыВіленска-Радамская Унія ЗаключэннеВіленска-Радамская Унія Значэнне і наступствыВіленска-Радамская Унія АцэнкіВіленска-Радамская Унія ЛітаратураВіленска-Радамская Унія1401ВКЛВільняВітаўтПольскае Каралеўства (1385—1569)РадамЯгайла

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ІндыяДжэймс КукБасяСяргей Васілевіч БесарабІван ЧыгрынаўБарсукі (Боркавіцкі сельсавет)АнамнезТрыўмфальная арка ЦітаРуская ВікіпедыяМарыус Іванавіч ПетыпаКрэолыКостшынАлесь РазанаўСарган IIСтарабеларуская моваГанаNode.jsАнджэла БадаламенціАнатоль ВярцінскіPinterestВенгрыяПавел Антонавіч ШурмейFedoraФіджыФранцыск СкарынаРэжым ЛукашэнкіСакавікКуфарМігель СерветPhoenix theophrastiiРада БНРЛашанцыКіеўскі нацыянальны гандлёва-эканамічны ўніверсітэтЭтнічная тэрыторыя беларусаўАляксандр Васільевіч КалчакОта НебельЦім БёртанКаласы пад сярпом тваімКрыптавалютаАнглійская моваРыжскі мірны дагавор (1921)МюнхенБелсатАлена Сямёнаўна ВасілевічНавум Якаўлевіч ГальпяровічАзербайджанЕфрасіння ПолацкаяПольшчаВялікдзень (народная традыцыя)ТулаМасква1978Ханс Крысціян АндэрсенДзень ВоліНазоўнікВаршаваТэкстКіншасаІван МележФранцыяРэзюмэБерасцянкаУННВЗамкавая царква (Мінск)Якуб КоласРэкі і каналы БеларусіАдольф ГітлерГруня Яфімаўна СухараваІрэней Клеафас АгінскіКастэль-НуоваБалты (дынастыя)Францішак БагушэвічІгнат Яўхімавіч ГрынявіцкіМаксім Лужанін🡆 More