Ваджраяна

Ваджрая́на (санскрыт: वज्रयान «дыяментавая калясніца», або «непарушная калясніца») — тантрычная форма будызму, што паходзіць ад махаяны.

Найлепей прадстаўлена ў тыбецкім будызме, а таксама ў некаторых гістарычных будысцкіх школах Кітая і Японіі.

Ваджраяна
Выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ваджраяна
Ваджра — сімвал ваджраяны

Гісторыя

Хаця прыхільнікі ваджраяны адносяць яе ўзнікненне да часоў Гаўтамы Буды, тантрычны будызм сфарміраваўся на паўночным усходзе Індыі не раней за IV — VIII стст. Яго сімвалам стала ваджра, рытуальная зброя, якая ўзгадвалася ў Рыгведзе. Першаснымі распаўсюджвальнікамі ваджраяны былі махасідхі, вандроўныя філосафы, што крытыкавалі традыцыйных будысцкіх святароў.

У VII — VIII стст. індыйскія місіянеры Субхакарасімха, Ваджрабодхі и Амагхаваджра распаўсюдзілі тантрычную традыцыю ў Кітаі, дзе яна стала вядома як чжэньян («сапраўная мантра») і карысталася значным уплывам на вернікаў да ўсталявання дынастыі Сун. Японскі манах Кукай прынёс яе з Сіяня на радзіму і заснаваў там школу сінгон. Яе цэнтрам быў кляштарны комплекс Негора-дзі, разрабаваны Таётомі Хідэёсі ў 1585 г.

У VIII ст. Падмасамбхава, паўночнаіндыйскі настаўнік ваджраяны, заснаваў у Тыбеце першы будысцкі кляштар Сам’е. Лічыцца, што погляды Падмасамбхавы пазней развівала тыбецкая школа ньінгма. Значны ўплыў ваджраяны таксама зведалі прыхільнікі тыбецкіх школ сак’я, каг’ю і гелуг.

Асаблівасці

Ваджраяна запазычыла з класічнай махаяны абавязковы намечаны вынік сакральных дзеянняў і метады (упая) яго дасягнення. Такім вынікам для верніка з’яўляецца стан Буды на карысць усіх жывых істот, а метадамі — тантрычныя практыкі, у тым ліку рытуальныя дзеянні, медытацыя і ёга. На вышэйшых тантрычных узроўнях знікае ілюзорная дваістасць бачнасці навакольнага свету і яго рэчаіснай пустаты.

Хаця прыхільнікі ваджраяны развіваюць рэлігійную адукацыю, яны лічаць, што перадача вучэння ад настаўніка да вучня мажліва галоўным чынам праз ініцыяцыю і прысвячэнне. Апошняе важна таму, што непасвечаны рызыкуе пры выбары шляху да стану Буды. Такім чынам, у ваджраяне вызначальная роля належыць настаўніку, а не пісьмовай традыцыі. Разам з гэтым, у тыбецкім будызме шырока распаўсюджана таемная сімвалічная мова, што павінна схаваць праўду ад непасвечаных. Інтэрпрэтацыя таемных формул і сімвалаў адрозніваецца ў залежнасці ад школы.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Ваджраяна ГісторыяВаджраяна АсаблівасціВаджраяна СпасылкіВаджраянаБудызмДыяментКітайСанскрытТантраТыбецкі будызмЯпонія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Томас ДжэферсанВасіль ЗуёнакМіхась СтральцоўНатуралізм (жывапіс)Арганізацыя Аб’яднаных НацыйБрэсцкая вобласцьСтудзёнкі (Нясвіжскі раён)Спіс птушак БеларусіАндрэй Мітрафанавіч КіжаватаўІмпрэсіянізмПараўнанне (літаратуразнаўства)SabatonFIRSTЖан-Клод ЮнкерТраецкае прадмесцеАбаронцы Брэсцкай крэпасці (карціна Івана Ахрэмчыка)ДзікНазоўнікАляксандр Леанідавіч ВарламаўХасэ Фернандэс дэ Вілья-АбрыльРасійская імперыяБеларускія ручнікіПавел Іванавіч ПруднікаўСабакі Эўропы (раман)Будаўнік Мінск (валейбольны клуб)Хроніка БыхаўцаРазбітае сэрца пацанаПраспект Жукава (Мінск)Полк Каліноўскага12 маяКастусь ЖукБраніслаў Адамавіч ТарашкевічНюшаЯдвігін Ш.Аляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаДзеепрыслоўеЯн ВертонгенПурпурны колерАрхітэктура БеларусіНіна Іосіфаўна МацяшАлаіза ПашкевічСаюз палякаў на БеларусіНацыянальны сход Рэспублікі БеларусьДзядыЦіхаакіянскі прыбярэжны ўніверсітэт навук аб здароўі на працоўным месцыФолюш (Гродна)Сезон 2004/2005 «Славянкі» МінскЧарнобыльОршаАляксандр Віктаравіч БагдановічКупаллеГасцінец (дарога)ПрыназоўнікЧарнобыльская катастрофаМікола МятліцкіЛевыя (палітыка)Точка BYСаюз пісьменнікаў СССРАлег Уладзіміравіч СалтукПатрыятызмЯкуб КоласБаляслаў IV КучаравыАмазонкіАляксандр Міхайлавіч ЛасякінІнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН БеларусіКандрат КрапіваЧасціны мовыКлаўдзіа МантэвердзіТлумачальны слоўнік беларускай мовыБульбаАляксей ДудараўДзеяслоўСезон 2011/2012 «Гродна-93-2»ГВК Гомель🡆 More