Буда (санскр.
बुद्ध, літаральна — «які абудзіўся», «прасветлены») у будызме — які дасягнуў прасвятлення (бодхі).
Як правіла, Сідхартха Гаўтама (пазней празваны Будай Шак’ямуні), які жыў прыблізна з 623 г. да н.э. па 543 г. да н.э., і дасягнуў бодхі каля 588 г. да н.э., не лічыцца будыстамі ні першым, ні апошнім Будай. З пункту гледжання класічнай будыйскай дактрыны Будай з’яўляецца кожны, які адкрыў дхарму (ісціну) і дасягнуў прасвятлення пасродкам назапашвання дастатковай колькасці станоўчай кармы. У гісторыі космасу было мноства падобных істот. Такім чынам, Гаўтама Буда (вядомы пад рэлігійным імем Шак’ямуні) з’яўляецца адным са звёнаў у чарадзе буд, што працягваецца з далёкага мінулага да далёкай будучыні. Яго непасрэдным папярэднікам быў Буда Дыпанкара, у той час як Буда, наступны за ім, называецца Майтрэя.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Буда (тытул), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.