Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (БІНіМ) у Нью-Ёрку (альтэрн.: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, англ.: Belarusian Institute of Arts and Sciences) — грамадская навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША.
Беларускі інстытут навукі і мастацтва | |
---|---|
Абрэвіятура | БІНіМ |
Адміністрацыйны цэнтр | Нью-Ёрк, ЗША |
Юрыдычны статус | грамадскае аб’яднанне |
Тып арганізацыі | выдавецтва |
Дзейнічае ў рэгіёнах | ЗША, Канада, Германія |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 16 снежня 1951 (72 гады таму) |
Заснаваны 16 снежня 1951 г., зарэгістраваны 13 жніўня 1953 г. як арганізацыя са штаб-кватэрай у г. Нью-Ёрк з правам дзейнасці на ўсёй тэрыторыі ЗША. Мае філіялы ў Германіі (Мюнхен, з 1955 года) і Канадзе (Таронта, з 1967 года).
Друкаваны орган — навуковы штогоднік «Запісы» (выдаецца з 1952 года). Паводле стану на 2018 год выйшлі 39 выпускаў «Запісаў». У 1954—1963 гадах выдаваў літаратурна-мастацкі часопіс «Конадні», у 1953—1969 гадах — інфармацыйны часопіс «Абежнік».
Інстытут падтрымлівае сувязі з многімі бібліятэкамі свету, асабліва з Публічнай бібліятэкай у Нью-Ёрку. З канца 1980-х гадоў інстытут наладжвае кантакты з арганізацыямі Беларусі.
У розны час інстытут узначальвалі У. Тамашчык, Я. Ліманоўскі, В. Тумаш, А. Адамовіч, з 1982 года — В. Кіпель.
Сярод правадзейных членаў БІНіМа Леў Акіншэвіч.
У розныя гады колькасць членаў БІНіМ вагалася ад 100 да 200 чалавек. З 1990-х у БІНіМ працуюць і тутэйшыя навукоўцы з метраполіі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.