Барыс Віктаравіч Платонаў: акцёр тэатра і кіно, педагог

Барыс Віктаравіч Плато́наў (24 ліпеня (6 жніўня) 1903, Мінск — 15 лютага 1967, Мінск) — беларускі акцёр, тэатральны педагог, Народны артыст БССР (1946), Народны артыст СССР (1948).

Барыс Платонаў
Барыс Віктаравіч Платонаў: Біяграфічныя звесткі, Творчасць, Узнагароды
Імя пры нараджэнні Барыс Віктаравіч Платонаў
Дата нараджэння 24 ліпеня (6 жніўня) 1903
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лютага 1967(1967-02-15) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Ірына Фларыянаўна Ждановіч
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны педагог
Гады актыўнасці 1922—1967
Тэатр
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені Сталінская прэмія 3-й ступені
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР Народны артыст Беларускай ССР
IMDb ID 3880081
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся 24 ліпеня (6 жніўня) 1903 года ў Мінску. У гады Грамадзянскай вайны добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Мінск.

З 1920 года працаваў у тэатральным калектыве пры «Беларускай хатцы», у Тэатры рэвалюцыйнай сатыры ў Мінску. З 1922 года працаваў у Беларускім тэатры імя Я. Купалы (у 1961—1963 гадах — мастацкі кіраўнік). У гады Вялікай Айчыннай вайны быў у складзе франтавой тэатральнай брыгады. З 1965 года — загадчык кафедры ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Муж І. Ф. Ждановіч, народнай артысткі Беларусі.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5—6-га скліканняў.

Памёр 15 лютага 1967 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць

Акцёр шырокага творчага дыяпазону, вялікага сцэнічнага абаяння, выдатны майстар пераўвасаблення. Спалучаў тонкі псіхалагічны малюнак ролі з вонкавай тэатральнай яркасцю.

Барыс Віктаравіч Платонаў: Біяграфічныя звесткі, Творчасць, Узнагароды 
Б. В. Платонаў у ролі Эзопа ў спектаклі «Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду. 1957. Грым Платонава пры ўдзеле А. Тонкага

Выконваў ролі герояў, вострасатырыстычныя, характарныя, драматычныя і трагедыйныя. Сярод роляў: Ярыськін («Мяцеж» Фурманава і Паліванава), Агнёў, Рамадан («Фронт», «Крылы» Карняйчук), Канстанцін Заслонаў («Канстанцін Заслонаў» Маўзона, Дзяржаўная прэмія СССР, 1948), Зёлкін («Хто смяецца апошнім» Крапівы), Туміловіч («Пяюць жаваранкі» Крапівы, Дзяржаўная прэмія СССР, 1952), Быкоўскі («Паўлінка» Купалы), Жадаў («Прыбытковае месца» Астроўскага), Пётр («Апошнія» Горкага), Забелін («Крамлёўскія куранты» Пагодзіна), Лявон («Лявоніха на арбіце» Макаёнка), Эзоп («Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду) і інш.

Выступаў на Беларускім радыё з чытаннем твораў прозы і паэзіі («Курган» Я. Купалы і інш.). Зняўся ў фільмах «Кастусь Каліноўскі», «Песня вясны», «Пяюць жаваранкі», «Хто смяецца апошнім» і інш. Пра Б. Платонава зняты дакументальны фільм «Думкі і вобразы» (1965).

Індывідуальнасці Б. Платонава былі ўласцівы глыбокі псіхалагізм, шчырасць пачуццяў і гранічная праўда існавання ў прапанаваных абставінах. Яго лепшыя работы ўражвалі філасофскім гучаннем, выяўленнем танчайшых адценняў характараў герояў ва ўсёй іх складанасці і супярэчлівасці.

Узнагароды

Ушанаванне памяці

Барыс Віктаравіч Платонаў: Біяграфічныя звесткі, Творчасць, Узнагароды 
Марка Беларусі 2003 года. Народны артыст СССР i БССР. Барыс Платонаў (1903—1967). Мастак — Максім Свістуноў.
  • У 2003 годзе да 100-годдзя нараджэння Барыса Платонава Белпошта выпусціла паштовую марку.

Зноскі

  • Беларусь 1995.
  • а б Платонаў Барыс Віктаравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  • Беларусы. Т. 13. Тэатральнае мастацтва / Р. Б. Смольскі і інш. — Мн., 2002.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Барыс Віктаравіч Платонаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Барыс Віктаравіч Платонаў Біяграфічныя звесткіБарыс Віктаравіч Платонаў ТворчасцьБарыс Віктаравіч Платонаў УзнагародыБарыс Віктаравіч Платонаў Ушанаванне памяціБарыс Віктаравіч Платонаў ЛітаратураБарыс Віктаравіч Платонаў СпасылкіБарыс Віктаравіч Платонаў15 лютага190319676 жніўняАкцёрМінскНародны артыст БССРНародны артыст СССРПедагогіка

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Яўген Мікалаевіч ВорсінЗдароўеЎГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Беларуская ВікіпедыяПлацэнтаРусский военный корабль, иди на хуйМухамор чырвоныАпурэПарнаграфіяКорнуал (значэнні)Кангрэс Злучаных Штатаў АмерыкіНавум Якаўлевіч ГальпяровічКаробчыцыКнігавыдавецкая дзейнасць Францыска СкарыныЕўдакія Якаўлеўна ЛосьJava (мова праграмавання)БеларусыНазоўнікIva SativaБеларуская Вікіпедыя (тарашкевіца)СексМікіта Сяргеевіч ХрушчоўІпацій ПацейБопфінгенУладзімір Аляксеевіч АрлоўКарлес ПучдэмонПедру I (імператар Бразіліі)Руская моваMediaWikiІнстытут палеанталогіі пазваночных і палеаантрапалогііПаца-ВацаПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Стары СветКапіталізмКазімір Вікенцьевіч КамейшаКаўкаПолк КаліноўскагаСемятычыМагілёўTerradyne GurkhaЯзэп Нарцызавіч ДраздовічСінільная кіслатаБеларуская краёвая абаронаПінскКлементс МаркемНаша Ніва (1906)Леў ТышкевічДжон Траволта100 найвялікшых беларускіх песеньСяргей Іванавіч ГрахоўскіБарыс КітКурган сяброўстваМагіла льва (паэма)Спіс колераўТомас КромвельПупПлошча Якуба КоласаГеоргій МарчукЭякуляцыяПраспект Пераможцаў (Мінск)ДаследаваннеМастурбацыяПрыметнікЛявон Пятровіч БаршчэўскіЮлія Анатолеўна АрцюхMetro-Goldwyn-MayerСлабодка (Пухавіцкі раён)Уладзімір КараткевічКвэньяНідэрландская моваБісексуалАповесцьВялікае Княства ЛітоўскаеЯкуб КоласВіцебск🡆 More