Балх: горад у Афганістане

Балх (дары: بلخ, пушту: بلخ — Бальх) — горад у аднайменнай правінцыі Афганістана.

Размешчаны за 20 км на паўночны захад ад сталіцы правінцыі, горада Мазары-Шарыф і 74 км на поўдзень ад ракі Амудар’я. Насельніцтва — 77 000 чалавек (ацэнка 2006).

Горад
Балх
дары: بلخ, пушту: بلخ
Балх: Гісторыя, Славутасці, Крыніцы
Краіна
Правінцыя
Раён
Балх
Каардынаты
Вышыня цэнтра
365 м
Насельніцтва
(ацэнка) 77 000 чалавек (2006)
Балх на карце Афганістана
Балх (Афганістан)
Балх

Адзін з найвялікшых гарадоў старажытнасці, цэнтр гістарычнага прыамудар’інскага Афганістана (Бактрыі). У часы росквіту Вялікага шаўковага шляху насельніцтва дасягала 1 млн, звычайна ж у Антычнасці і ў раннім Сярэднявеччы каля 200 тыс. чалавек. Да эпохі элінізму з’яўляўся цэнтрам зараастрызму, іўдаізму і будызму ў Персію, зведаўшы моцны індыйска-індуісцкі ўплыў дзякуючы эканамічным інтарэсам у Імперыі Гупта. Ужо да пачатку XX стагоддзя моцна пацярпеў ад войнаў. Захаваліся рэшткі крапасной сцяны, вялікая мячэць. Цяпер горад лічыцца цэнтрам баваўнянай прамысловасці, а таксама вырабу скур, так званай «персідскай аўчыны». Горад пастаўляе на рынак міндаль і дыні.

Гісторыя

Балх — адзін з найстаражытных гарадоў свету, ён лічыцца першым горадам, заснаваным індаарыйцамі падчас руху з-за Амудар’і. Горад быў рэлігійным цэнтрам зараастрызму і лічыўся месцам нараджэння Заратустры. У часы антычнасці горад ці яго частка таксама насіў назву Зарыяспа, якая, відаць, паходзіць ад назвы зараастрыйскага храма агню Азар-і-Асп.

У часы позняй Антычнасці Балх стаў важным цэнтрам хінаяны, паводле сведчанняў Сюаньцзана, у VII стагоддзі ў горадзе было каля сотні будыйскіх манастыроў (віхара), у якіх пражывала 30 000 манахаў. Найбуйнейшым з манастыроў быў Наўбахар (санскр.: нава віхара — «новы манастыр»), у якім знаходзілася гіганцкая статуя Буды.

Арабы ўпершыню з’явіліся ў Балху ў 645 годзе, але сышлі, толькі разрабаваўшы яго. Яны вярнуліся ў 715 годзе і ўжо трывала замацаваліся ў горадзе. У далейшым горад захоплівалі і рабавалі манголы і Цімур, але, нягледзячы на гэта, Марка Пола апісваў горад як «годны і вялікі».

Манголы разбуралі Балх двойчы: у 1220 годзе Чынгісхан знішчыў усе будынкі, якія мелі абарончы патэнцыял, і выразаў жыхароў горада. Гэтую працэдуру паўтарыў у 14 стагоддзі Цімур. У 16 стагоддзі ў Балх прыйшлі ўзбекі. Магольскі падзішах Шах-Джахан змагаўся з імі некалькі гадоў каля 1640 года. Яго ўнук Аўрангзеб ў маладосці меў у Балху сваю рэзідэнцыю. Іранскі кіраўнік Надзір-шах падпарадкаваў сабе Балх у 1736 годзе, пазней ім завалодалі афганцы. У 1820 годзе Балх трапіў у склад Бухарскага эмірата. Афганцы вярнулі яго сабе ў 1850, і з таго часу застаецца ў складзе Афганістана.

У 1934 годзе была праведзена рэканструкцыя горада, падчас якой былі пракладзены восем вуліц, пабудаваны новыя жылыя дамы і базары.

Славутасці

Балх: Гісторыя, Славутасці, Крыніцы 
Зялёная мячэць Масджыд Сабз у Балху
  • Грабніца Хаджы Парсы, вядомая таксама як Зялёная мячэць  (англ.) — мазар багаслова, які памёр у Балху ў 1460 годзе. Упрыгожаны рабрыстым бірузовым купалам, па баках фасада размешчаны мінарэты.
  • Медрэсэ Саіда Субханкуліхана, пабудаванае ў XVII стагоддзі, да нашых дзён захаваліся рэшткі сцен і арка.
  • Магіла Рабіяі Балхі, першай паэтэсы ісламскага перыяду, якая пісала на персідскай мове.
  • На паўночна-ўсходняй ускраіне знаходзяцца рэшткі старажытнага горада, «Бала Хісар», якія адносяцца да пачатку 1-га тысячагоддзя.
  • Масджыдзі Нух ГумбадМячэць Дзевяці Купалаў») — пабудавана ў пачатку IX стагоддзя.

Крыніцы

Літаратура

  • «Balkh». Grove Encyclopedia of Islamic Art & Architecture. Oxford University Press. 2009.
  • Azad, Arezou. Sacred Landscape in Medieval Afghanistan: Revisiting the Faḍāʾil-i Balkh. Oxford, UK: Oxford University Press. ISBN 978-0-19-968705-3.

Спасылкі

Tags:

Балх ГісторыяБалх СлавутасціБалх КрыніцыБалх ЛітаратураБалх СпасылкіБалхАмудар’яАфганістанБалх (правінцыя)Дары, моваМазары-ШарыфПушту

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Александрынскі тэатрСвятлоШаленстваМастацкая літаратура (выдавецтва)СалігорскКубракавэБеларуская фантастычная прозаМонктанскі ўніверсітэтПрыслоўеБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціСяброўстваПісьменнікАндаракБелая РусьІнстытут беларускай культурыРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаПурпурны колерЗыбіцкая вуліцаІгар Хведаравіч СідарукАлесь АдамовічНарысРаслінаводстваРодны склонСхема БЧБHromadske.TVЗалаты КупідонАповесцьМікіта Сяргеевіч КрыўцоўПершая сусветная вайнаiwde3Рэч ПаспалітаяКобрынскі раёнГерб АстраўцаФранцішак БагушэвічШчасцеБуякіІгарыўка (Канатопскі раён)ГлебаЧасціны мовыВілейка30 красавікаКарла ТальявініЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьГамеланМастацкая літаратураНасельніцтва БеларусіУладзімір СцяпанМоваСпіс птушак БеларусіАлесь БадакДзяржаўная прэмія БССРПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)ПолацкМёрыДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуСідрЖукіўка (Канатопскі раён)Яраслаў Сільвестравіч ПархутаГлобус БеларусіМіхал АнемпадыстаўБеларусь у складзе Расійскай імперыіВасіль ВіткаЖанчына зверхуАляксандр БаршчэўскіПаўднёвая АмерыкаЯна і яАфарызмПраспект Пераможцаў (Мінск)Артур ВольскіТэмнэУзброеныя Сілы БеларусіСвабодныя матэрыялыБеларуская моваНацыянальна-вызваленчы рухСтарабеларуская моваЗлучнік🡆 More