Афіцыйна-Дзелавы Стыль

Афіцы́йна-дзелавы́ стыль (таксама афіцы́йна-справавы́ стыль) — адзін з функцыянальных стыляў літаратурнай мовы, які абслугоўвае сферу афіцыйна-дзелавых пісьмовых зносін.

Вылучаюцца тры падстылі: канцылярска-дзелавы, дыпламатычны і юрыдычны, на аснове якіх ствараюцца заканадаўчыя акты, дакументы міжнароднага права і дыпламатыі, пастановы, загады, інструкцыі, статуты, вядзецца службовая перапіска і інш.

Асноўныя рысы стылю: жанравая, кампазіцыйная і моўная стандартызаванасць; лагічнасць, акрэсленасць і дакладнасць; разгорнутасць зместу і багацце сродкаў перадачы інфармацыі; ускладненасць сінтаксісу, пашыранасць залежных канструкцый, рубрыкацый і пераліку; высокая частотнасць аддзеяслоўных назоўнікаў, вытворных прыназоўнікаў і злучнікаў; насычанасць спецыяльнай і абстрактнай лексікай і фразеалогіяй; адсутнасць суб'ектыўнай эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі і вобразнага (пераноснага) ужывання слоў.

Апісанне

У афіцыйных дакументах выклад ідзе ў стылі прадпісання, канстатацыі, сцверджання. Прадпісальны характар дакументаў выяўляецца ў сістэме моўных сродкаў.

Шырока ўжываюцца дзеясловы ў неазначальнай форме: Павысіць эфектыўнасць мер па ахове прыроды. Шырэй укараняць малаадходныя і безадходныя тэхналагічныя працэсы. Развіваць камбінаваныя вытворчасці...

Часта пры інфінітыве ўжываюцца словы неабходна, трэба, абавязаны, забараняецца мець права і інш.: Грамадзяне маюць права свабодна знаходзіцца ў лясах, збіраць дзікарослыя плады, арэхі, грыбы, ягады, і да т. п.

Прадпісальнае значэнне заканадаўчых тэкстаў часта перадаецца дзеясловамі цяперашняга часу: Участковая выбарчая камісія: 1) складае спісы выбаршчыкаў па ўчастку; 2) праводзіць азнаямленне выбаршчыкаў са спісам выбаршчыкаў, прымае і разглядае заявы аб няправільнасцях і спісе...

У бальшыні дакументаў прававыя нормы, прадпісанні падаюцца не як выказаныя канкрэтным размоўцам, аўтарам, а ідуць ад асобы абагульненай, ад імя дзяржавы. Гэта значыць, афіцыйна-дзелавому стылю ўласцівы неасабовы характар выказвання.

Дакладнасць заканадаўчага тэксту, якая не дапускае іншага вытлумачэння, забяспечваецца ўжываннем спецыяльных тэрмінаў (заяўнік, адказчык, кватэранаймальнік, абвінавачаны, пратакол, даведка, парадак дня, пастанова, рэзалюцыя), а таксама адназначных і нявобразных нетэрміналагічных слоў.

Афіцыйна-дзелавы стыль адметны вялікай колькасцю стандартных сродкаў — канцылярскіх штампаў. Штампы — гэта ўстойлівыя звароты, якія паўтараюцца пры апісанні аднолькавых сітуацый, абазначэнні пашыраных паняццяў: дагаворныя бакі, даводжу да ведама, прыцягнуць да адказнасці, перадаць у адпаведныя інстанцыі, узяць на кантроль, за справаздачны перыяд і інш.

Зноскі

Літаратура

  • Каўрус А. Афіцыйна-дзелавы (Афіцыйна-справавы) стыль // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.). — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — С. 61—62. — 665 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8

Tags:

Літаратурная мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

БацвіннеПары-Ла-Дэфанс АрэнаNürnbergЗмітрок Змітравіч МарозаўБрэстМіхась ТурыянскіПолымя (літаратурнае аб’яднанне)МоваЛучана ПавароціПаводка на Урале (2024)Электронны чытальнікПупВялікабрытаніяАляксандр Мікалаевіч КосінецАнатоль Сяргеевіч КазлоўБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтSystem of a DownМастурбацыяЮраўскі карагодУкраінаМэтаСвая моваЯнка БрыльУстаноўка (псіхалогія)ЧасопісГлыбокая глотка (секс)Міхась БашлакоўСярэдневышынны дальнепалётны беспілотны лятальны апаратHahniidaeЦукраміцэтыГарады БеларусіЛітаратурныя жанрыГенадзь Пятровіч ПашкоўПрамысловасцьДавыд ГарадзенскіАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)Помнік Янку Купалу (Гродна)Махатма ГандзіЧорны замак АльшанскіЯнсенізмЗвычайны прэзідэнтСтолінскі раёнБу ВідэрбергРазбітае сэрца пацанаІгар Міхайлавіч ПракаповічПаліклініка №1 (Новасібірск)Мужыцкая праўдаАлесь РазанаўКалядыРоберт КаспарыПартыя свабоды (Нідэрланды)Магілёўская вобласцьПалавыя губыБеларуская дзіцячая літаратураКазахстанЁрквілскі ўніверсітэтДзеепрыслоўеНовая зямля (паэма)Кірыл Трафімавіч МазураўКруасанНоБілінгвізмП’ер-Сімон ЛапласПарнаграфіяКузьма ЧорныГродзенская вобласцьСцягВасіль Аляксеевіч ЖуковічДрыгавічыАЯндэксВольга Іванаўна ЧупрысРадзіма мая дарагаяМойваСуботнікіКуган🡆 More