Арэапаг

Арэапа́г (стар.-грэч.: Ἄρειος πάγος, літаральна — «узгорак Арэса») — орган улады ў Старажытных Афінах.

Арэапаг
Від на арэапаг з Акропаля

Гісторыя

Назву атрымаў па месцы пасяджэнняў на ўзгорку Арэса каля Акропаля. Паводле падання, на гэтым узгорку праходзіў суд над богам Арэсам за праліццё крыві Пасейдонава сына. Эсхіл высоўвае версію, паводле якой узгорак названы ў гонар амазонак, якія разбілі на ім лагер падчас аблогі Афін.

Узнік у эпоху родаплемяннога ладу як савет старэйшын. Складаўся з пажыццёвых членаў, якія папаўняліся з былых архонтаў, кандыдатаў у якія вызначаў і выбіраў арэапаг. Валодаў вялікай палітычнай, судовай, кантралюючай і рэлігійнай уладай. У яго ўваходзіла 9 архонтаў. Арэапаг з'яўляўся апорай арыстакратыі, пазней — алігархіі. Галоўнымі функцыямі арэапагу было назіранне за выкананнем законаў і суд па справах, звязаных з забойствамі.

Абмежаванне ўлады арэапагу пачалося з развіццём афінскай рабаўладальніцкай дэмакратыі. Рэформа Эфіяльта (462 да н.э.) ліквідавала значную долю палітычнай улады і ўплыву арэапагу, захаваўшы за ім, аднак, права назірання за законамі і функцыі суда па некаторых крымінальных і рэлігійных злачынствах. Да канца антычных Афін застаўся найбольш аўтарытэтным уладным і судовым органам Афін.

У трагедыі Эсхіла «Эўменіды» заснавальніцай арэапагу з'яўляецца Афіна.

Від на Афіны з арэапагу


Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Арэапаг ГісторыяАрэапаг Гл. таксамаАрэапаг СпасылкіАрэапагАрэсАфіныСтаражытнагрэчаская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Пурпурны колерВера Аляксандраўна Палякова-МакейПарнаграфіяБеларускі лацінскі алфавітТрагедыя ў НалібокахРыфмаІрына ХадарэнкаІван ПташнікаўПол БэранЛатвіяЦэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіRSSДзеяслоўПравілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (2008)ГрэцыяПінская мадонна (карціна)Спіс беларускіх імёнРэнэ ДэкартЦацкаНіна Іосіфаўна МацяшМоваПлошча Перамогі (Мінск)ІнфінітыўБеларусыПавел Валер’евіч ДураўДжэйсан ДэнаерСтрававальная сістэма чалавекаЛеаніды не вернуцца да ЗямліМесны склонЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаМасленіцаКамедулыГарабурдаЯндэксЛірыкаКрык (карціна)АстравецДаўжыня хваліСезон 2011/2012 «Гродна-93-2»Сядзіба Рэйтанаў (Грушаўка)КаштоўнасцьБахрэйнАбстрактны экспрэсіянізмПагоня (гімн)Востраў слёзРэгіянальная газетаТворны склонЖалезаПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)Юзаф ЭльснерАлесь БачылаРымская імперыяБеларуская фантастычная прозаФранцыск СкарынаЗмітрок БядуляВіталюр-РДВАРІмпрэсіянізмЧайка (значэнні)Масавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)ГерманіяЕва ВежнавецКамянецкая вежаПятро ВасючэнкаВіктар МарціновічНідэрландская моваУННВУзброенае паўстанне ў Севільі (1936)Дом урада (Мінск)СібШэраньІгар Хведаравіч Сідарук🡆 More