Аперацыя «Поўнач»

Аперацыя «Поўнач» — умоўная назва аперацыі па перасяленні ў Сібір Сведкаў Іеговы і членаў іх сямей.

Адбылася 8-9 красавіка 1951 года паводле пастаноў МДБ СССР і Савета Міністраў СССР, загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 11 сакавіка 1951 года, пры пісьмовай згодзе першых сакратароў кампартый Беларусі, Украіны, Малдавіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі, але планы па яе правядзенні рыхтаваліся МДБ СССР яшчэ ў лютым 1951 года.

Падзеі

За некалькі начэй войскі МУС і афіцыйныя прадстаўнікі ўлады затрымалі 9000 чалавек (з іх 394 чалавек з БССР), прад’явілі ім абвінавачванне ў падрыўной дзейнасці і адправілі іх у Сібір у таварных цягніках. Перасяленцам было дазволена ўзяць у дарогу толькі самае неабходнае. Астатняя маёмасць канфіскоўвалася на карысць дзяржавы. У Сібіры ўсе перасяленцы жылі ў спецпасяленнях пад адміністрацыйным наглядам праваахоўных органаў. Клімат і ўмовы жыцця былі кепскімі, але сем’ям давалі магчымасць жыць разам і зарабляць грошы. Нярэдка пераселеныя Сведкі Іеговы разглядалі гэты пераезд не як пакуты і выпрабаванні, а як магчымасць прапаведаваць сваю веру на новым месцы з пераездам за кошт дзяржавы. Перасяленцам было дазволена вярнуцца на радзіму толькі ў 1965 г. без вяртання канфіскаванай маёмасці, але частка перасяленцаў пераехала ў іншыя рэгіёны СССР.

Рэабілітацыя

Рэабілітацыя перасяленцаў і іншых Сведкаў Іеговы, якія перажылі дыскрымінацыю ў Савецкім саюзе, адбылася толькі пасля распаду СССР. У 1991 годзе Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прымае пастанову «Аб парадку рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій 20-80-х гг. у Рэспубліцы Беларусь». Паводле гэтай пастановы Сведкі Іеговы, якіх праследавалі ў БССР за рэлігійныя перакананні, атрымалі пасведчанні пра рэабілітацыю. У 1992 годзе ахвяр гэтай і іншых рэпрэсіўных акцый, якія былі грамадзянамі Расіі прыраўнялі да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны па льготах.

Адлюстраванне ў літаратуры і мастацтве

Сведкі Іеговы знялі дакументальны фільм «Верныя ў выпрабаванні. Сведкі Іеговы ў Савецкім саюзе», у якім падрабязна апавядаецца пра аперацыю «Поўнач». Украінскі гісторык Алег Галько таксама падрабязна апісаў гэтую аперацыю па перасяленню рэлігійных меншасцяў у Сібір у сваёй кнізе «Свідкі Єгови — сібірскі маршрут».

70-годдзе аперацыі

1 красавіка 2021 года ў Маскве прайшла канферэнцыя, прысвечаная 70-годдзю аперацыі «Поўнач»; у мерапрыемстве ўдзельнічалі рэлігіязнаўцы, праваабаронцы і прадстаўнікі Еўрапейскай асацыяцыі Сведкаў Іеговы. Быў створаны адмысловы сайт з дакументамі і 3D-выстаўкай на тэму гэтай аперацыі і дакументальны фільм з успамінамі відавочцаў. 8-9 красавіка 2021 года ў Кіеве прайшла яшчэ адна тэматычная канферэнцыя ў фармаце анлайн на ўкраінскай мове з перакладам на рускую і англійскую.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Аперацыя «Поўнач» ПадзеіАперацыя «Поўнач» РэабілітацыяАперацыя «Поўнач» Адлюстраванне ў літаратуры і мастацтвеАперацыя «Поўнач» СпасылкіАперацыя «Поўнач»Савет Міністраў СССРСведкі ІеговыСібір

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Магілёўская вобласцьТрыестПріорбанкАляксандр I (імператар расійскі)Беларуская Народная РэспублікаПольшчаКаласы пад сярпом тваімІван НавуменкаАнтыкостыФК ПармаКларксвіл (Тэнесі)ШвагерМарына Вітальеўна ВасілеўскаяVolkswagen Passat21vek.byCreative CommonsАмерыканскае матэматычнае таварыстваТомас ЛубангаРаберту РывелінуАўгуст МоцныЯўген Аляксандравіч Глебаў2019Лацінская моваЧорны замак АльшанскіДзяржаўны ўніверсітэт інфраструктуры і тэхналогійГанімед (спадарожнік)Васіль ВіткаМікола МятліцкіГеаграфічныя каардынатыНатуральная воспаЭтнагенез беларусаўАГерб БеларусіПартнёрства дзеля міруКарл II СцюартМарфінБеларускія татарыАлесь АдамовічСяргей Іванавіч ГрахоўскіКазуля еўрапейскаяАлегзандрыяСанта-Крус-дэ-ТэнэрыфэУладзімір Пятровіч СаламахаДу ФуВасіль ЦяпінскіГалоўная старонкаКацярына Ігараўна ГумянюкЛе КарбюзьеАляксандр Валер’евіч ХаджаеўБрэд ПітЯндэксУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)СлоўнікНацыянальная парламенцкая бібліятэка ЯпонііДыялекты беларускай мовыMuroveiБеларускія народныя казкіСпіс вуліц МінскаЖыгімонт КейстутавічВ’етнамНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеГеоргій МарчукЭўкарыётыПятрусь Броўка2011Мар’інагорская гімназіяВінцэнт Дунін-МарцінкевічІсламская дзяржаваМаладосць (часопіс)Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)🡆 More