Алена Сямёнаўна Чыжова

Алена Сямёнаўна Чыжова (руск.: Еле́на Семёновна Чижо́ва; 4 мая 1957, Ленінград) — руская пісьменніца, перакладчыца і эсэістка, эканамістка.

Алена Сямёнаўна Чыжова
руск.: Елена Семёновна Чижова
Алена Сямёнаўна Чыжова
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Елена Семёновна Чижова
Дата нараджэння 4 мая 1957(1957-05-04) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Валерый Возгрын[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, пісьменніца, эканаміст
Гады творчасці з 2000
Жанр раман
Мова твораў руская
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзілася 4 мая 1957 года ў Ленінградзе.

Выкладала кіраванне вытворчасцю і англійскую мову, кандыдат эканамічных навук.

У 1990-х гадах займалася бізнесам.

Галоўны рэдактар міжнароднага часопіса «Всемирное слово» (Санкт-Пецярбург).

Погляды

У сакавіку 2014 года Алена Чыжова паставіла свой подпіс пад зваротам дзеячаў культуры Расіі супраць дзеянняў кіраўніцтва Расеі на ўсходзе Украіны і ў Крыме. У маі 2018 года падпісалася пад заявай членаў Пецярбургскага ПЭН-клуба да ўдзельнікаў Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форумз з заклікам да вызвалення з-за кратаў Алега Сянцова і яго перадачы Украіне.

У маі 2019 года ў швейцарскай газеце Neue Zürcher Zeitung выйшла эсэ Чыжовай, якое выклікала рэзананс у Расіі, бо ў ім Чыжова абвінаваціла Іосіфа Сталіна ў патуранні планам Гітлера па знішчэнні Ленінграда і яго жыхароў. Палітолаг Наталля Елісеева накіравала ў Следчы камітэт Расіі заяву аб узбуджэнні супраць пісьменніцы крымінальнай справы па артыкуле 354.1 КК РФ (рэабілітацыя нацызму). 10 мая 2019 года сябры ПЭН-клуба выказалі салідарнасць з Аленай Чыжовай, але заўважылі пры гэтым, што «ў абмяркоўваемым артыкуле ёсць, на думку многіх, адна істотная недакладнасць. У самы суровы блакадны перыяд чыгуначныя зносіны з горадам былі перарэзаны, адпаведна, ні вываз ваеннай тэхнікі, ні падвоз сыравіны замест харчавання, пра што піша Чыжова, быў немагчымы.»

Сям’я

Удава Валерыя Возгрына (1939—2020), доктара гістарычных навук, прафесара СПБДУ,.

У Алены Чыжовай двое дзяцей.

Творы

    Раманы
  • «Крошкі Цахес» (2000),
  • «Лаўра» (2002),
  • «Арэст і сын» (2007),
  • «Час жанчын» (2009),
  • «Паўкроўка» (2010; у часопісным варыянце публікаваўся пад назвай «Злачынца», 2005),
  • «Терракотовая старуха» (2011),
  • «Непрыкаяны дом» (2012),
  • «Планета грыбоў» (2014),
  • «Кітаіст» (2017),
  • «Горад, напісаны па памяці» (2019).

Узнагароды

  • прэмія «Паўночная Пальміра» (2001) за раман «Крошкі Цахес».
  • літаратурная прэмія часопіса «Звезда» (2001) за раман «Крошкі Цахес».
  • прэмія «Рускі Букер» (2009) за раман «Час жанчын».

Зноскі

  • Литераторы и ученые выступили с заявлением «Спасти Олега Сенцова»
  • «Время женщин» в Магнитогорском театре драмы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2022. Праверана 8 сакавіка 2021.
  • Елена Семеновна Чижова. Биографическая справка
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Алена Сямёнаўна Чыжова, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Алена Сямёнаўна Чыжова БіяграфіяАлена Сямёнаўна Чыжова ПоглядыАлена Сямёнаўна Чыжова Сям’яАлена Сямёнаўна Чыжова ТворыАлена Сямёнаўна Чыжова УзнагародыАлена Сямёнаўна Чыжова19574 маяЛенінградРуская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Фрыдрых ЭнгельсБеларуская тэрміналогіяЗюзяВечаСтыль (мова)Осаму ТэдзукаБярозка (часопіс)Чорны замак АльшанскіЯхвеСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічСад знічак (тэлесерыял, 2018)Альгерд АбуховічКапыльАндрэй МакаёнакУзброеныя Сілы БеларусіУННВТэкстВялікая Айчынная вайнаРуская ВікіпедыяПавел Аляксандравіч ХарланчукНаша Ніва (1991)Раёўка (Маладзечанскі раён)СнегБеларускі нацыяналізмАндатраПольская моваБерасцянкаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікРамаданДзідаАнджэла БадаламенціАстанаВенера (планета)Палац Сапегаў (Гродна)ПенабскотРазвіццё БССР у пасляваенны перыяд (1945—1991)Ліс Мікіта (мультсерыял)АлматыЮр’еў дзень (вясенні)Беларускія народныя танцыБітва пад Оршай (1514)Абарона Брэсцкай крэпасці (1941)БульбаЭдуард Анатолевіч ЛобаўСарган IIУладзімір Пятровіч БутрамееўАляксандр Васільевіч КалчакНаталля Уцелеўна АрынбасараваAv.byМігель СерветЖук-геркулесIva SativaБукакэМанголіяКіпрКрыж Ефрасінні ПолацкайULISСлава КораньАмерыканскі варыянт англійскай мовыЕўрапейскі СаюзГалоўная старонка17 лютагаКаралеўства Італія (1861—1946)ВенгрыяБаявік (кінажанр)РужаныКарлес ПучдэмонУкраінаВасінаСвятлана Валер'еўна ФаменкаСвяшчэнная Рымская імперыяЭнцыклапедыя🡆 More