Ісідор Севільскі

Ісідор Севільскі (лац.: Isidorus Hispalensis, ісп.: San Isidoro de Sevilla; каля.

560, Новы Карфаген, Візантыйская Іспанія — 4 красавіка 636, Севілья, Каралеўства вестготаў) — архібіскуп Севільі ў вестготскай Іспаніі, апошні лацінскі бацька Царквы і заснавальнік сярэднявечнага энцыклапедызма. Кампілятар масарабскага богаслужбовага абраду. У 1598 годзе быў кананізаваны Рымскай каталіцкай царквой. Ісідор Севільскі шматлікімі каталікамі лічыцца заступнікам Інтэрнэту. У той жа час афіцыйны Ватыкан не лічыць каго-небудзь з святых заступнікам Інтэрнэту.

Ісідор Севільскі
Isidorus Hispalensis
«San Isidoro de Sevilla» (Барталомэ Эстэбан Мурылья, 1655)
«San Isidoro de Sevilla» (Барталомэ Эстэбан Мурылья, 1655)
Дата нараджэння каля 560
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 636 ці 636
Месца смерці
Шануецца у Каталіцкай царкве
Кананізаваны 1598
У ліку святы і каталіцкі святы
Галоўная святыня Базіліка Ісідора ў Леоне
Дзень памяці 4 красавіка
Заступнік Інтэрнэт і web-старонкі
Працы Etymologiae,
De origine Gothorum et regno Sueborum et Vandalorum
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Ісідор Севільскі нарадзіўся каля 560 года ў Новым Карфагене (цяпер іспанскім горадзе Картахена) у знатнай набожнай сям’і хрысціян Северыяна і Тэадоры. Яго бацька — Северыян — знаходзіўся на дзяржаўнай службе, а ў пазнейшых творах Ісідора называўся прэфектам Карфагенскай правінцыі. Маці называлася Тэадорай (або Туртурай), па некаторых звестках, яна была дачкой гоцкага караля, але магчыма, таксама была з іспана-рымлян; зрэшты, ніякай пэўнасці — уключаючы правільнае імя — у гэтым пытанні няма. Аб рэлігійнай прыналежнасці бацькоў Ісідара звестак таксама не існуе, хутчэй за ўсё, яны вызнавалі артадоксію, хоць ёсць здагадка, што маці магла быць прыхільніцай арыянства.

У яго было два браты, Леандр і Фульгенцый, і сястра Фларэнціна. Усе яны пазней былі прылічаны да святых. Рана пазбавіўся бацькоў, бацькоўскія функцыі выконваў яго старэйшы брат Леандр (біскуп), услед за старэйшым братам стаў духоўнікам вестгоцкага караля Рэкарэда і атрымаў поспех у звароце яго з арыянскай ерасі. Старшынстваваў на чацвёртым Таледскім саборы, які зацвердзіў адзінства дзяржавы і царквы, а таксама санкцыянаваў палітыку верацерпнасці да яўрэяў.

Памяць

Фармальная кананізацыя Св. Ісідора адбылася ў 1598 годзе, кананізаваў яго папа Клімент VIII. У 1722 годзе папа Інакенцій XIII абвясціў Св. Ісідора доктарам Касцёла.

У каталіцкім Касцёле яго літургічна ўзгадваюць 4 красавіка, але ўрачыстасці ў Гішапніі адбываюцца 26 красавіка. У іканаграфіі Св. Ісідор прадстаўляецца як стары біскуп, ля ног якога знаходзіцца кніга. У іканаграфіі яго таксама можна ўбачыць з пяром у руцэ і таксама з кнігай Codex etimologiarum, з вулеем ці пчоламі (што сімвалізуе яго мудрасць), з біскупскім посахам, німбам вакол галавы, крыжам і едучым на кані.

Заступнік Інтэрнэту

Яго лічаць першым энцыклапедыстам, які аказаў значны ўплыў на гісторыю Сярэднявечча. Таму ў шматлікіх краінах свету свята Сеткі адзначаецца 4 красавіка — у дзень смерці Святога Ісідора Севільскага. У 1998 годзе Дзень Інтэрнэту быў санкцыянаваны Папам Янам Паўлам II. Аднак святы заступнік Інтэрнэту яшчэ не зацверджаны афіцыйна.

Творы

Найвялікшая праца Ісідора «Этымалогія» з’яўляецца энцыклапедыяй тагачасных ведаў, узятых пераважна з антычнасці. У 20 раздзелах сваёй кнігі Ісідор выклаў звесткі па граматыцы, рыторыцы, матэматыцы, медыцыне, гісторыі, праве, касмалогіі, тэалогіі, аграноміі, заалогіі і іншых абласцей ведаў. Кніга карысталася незвычайнай папулярнасцю ў сярэднія вякі: да нашага часу захаваліся больш за тысячу яе рукапісных асобнікаў. Акрамя таго, Ісідор Севільскі з’яўляецца аўтарам шматлікіх прац па прыродазнаўстве, граматыцы, тэалогіі, гісторыі. Для гісторыі царквы надзвычай важная яго «кніга канонаў», у якой сабраны пастановы сабораў, якія праходзілі ва ўсім хрысціянскім свеце ў антычнасці і з пачаткам Сярэднявечча. Ён напісаў дзве хронікі, у якіх коратка выклаў гісторыю ад стварэння свету. Самымі каштоўнымі з яго гістарычных твораў з’яўляюцца «Гісторыя готаў, вандалаў, і свеваў».

Этымалогія

Ісідор Севільскі 
Першае друкаванае выданне этымалогіі (1472)

Этымалогія (лац.: Etymologiarum) або Пачаткі (лац.: Origines) — галоўная энцыклапедычная праца Ісідора. Складаецца з 20 тамоў.

  • Першыя тры тамы прысвечаны сямі вольным мастацтвам, так званаму саюзу Трывіума — граматыцы (першы тым), рыторыцы і дыялектыцы (другі тым) — і квадрывіума — арыфметыцы, геаметрыі, астраноміі і музыцы (трэці тым)
  • Чацвёрты том — медыцыне і бібліятэкам
  • Пяты тым -законам і храналогіі
  • Шосты тым — царкоўным тэкстам і абрадам
  • Сёмы тым — Богу, анёлам і святым, а таксама зямным і нябесным іерархіям
  • Восьмы тым — царкве і ерасямі (Ісідор апісвае 68 з іх)
  • Дзевяты тым — мовам, народам, царствам, гарадам і тытулам
  • Дзесяты тым — этымалогіі
  • Адзінаццаты тым — чалавеку, цудам і знакам
  • Дванаццаты тым — звярам і птушкам
  • Трынаццаты тым — частках свету
  • Чатырнаццаты тым — геаграфіі
  • Пятнаццаты тым — архітэктуры і будаўніцтву дарог
  • Шаснаццаты тым — камяням і металям
  • Сямнаццаты тым — земляробству
  • Васямнаццаты тым — тэрмінам вайны, праву і публічным гульням
  • Дзевятнаццаты тым — караблям, будынкам і вопратцы
  • Дваццаты тым — ежы, інструментам і мэблі

Іншыя працы

Ісідор Севільскі 
Opera omnia, 1797
  • Рознасці (Дыферэнцыі) (лац.: Differentiarum)
  • Пра вядомых мужоў (лац.: De viris illustribus)
  • Пра прыроду рэчаў (лац.: De natura rerum)
  • Пра парадак стварэння (лац.: De ordine creaturarum)
  • Уступы да кніг Старога і Новага Запаветаў (лац.: Proœmia in libros Veteris ac Novi Testamenti)
  • Пра жыццё і смерць Айцоў (лац.: De ortu et obitu Patrum)
  • Алегорыі Свяшчэннага Пісання (лац.: Allegoriae quaedam S. Scripturae
  • Кніга пра лічбы ў Свяшчэнным Пісанні (лац.: Liber numenorum qui in sanctis scripturis occurunt)
  • Пытанні па Старым Запавеце (лац.: De Veteri et Novo Testamento quastiones)
  • Пра каталіцкую веру супраць яўрэяў (лац.: De fide catholica contra Iudaeos)
  • Сентэнцыі (лац.: Sententiarum libri tres)
  • Пра ерасі (лац.: De haeresibus)
  • Пра царкоўныя абавязкі (лац.: De ecclesiasticis officiis)
  • Гісторыя готаў, вандалаў і свеваў (лац.: De origine Gothorum et regno Sueborum et Vandalorum)
  • Хроніка (лац.: Chronicon)
  • Сінонімы (лац.: Synonyma)
  • Правілы манахаў (лац.: Regula monachorum)

Зноскі

  • Bréhier É. Histoire de la philosophieÉditions F. Alcan, 1926. — P. 474.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ісідор Севільскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Ісідор Севільскі БіяграфіяІсідор Севільскі ПамяцьІсідор Севільскі ТворыІсідор Севільскі СпасылкіІсідор Севільскі4 красавіка5606361598ІнтэрнэтІспанская моваВатыканЛацінская моваНовы КарфагенСевілья

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Інструкцыя па транслітарацыіНацыянальная бібліятэка БеларусіБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяБеларускае нацыянальнае адраджэннеБуры мядзведзьАлесь АдамовічЛаура МанчынэліЦецярукБелсатМатэматыкМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеКлаксвуйкЭлінізмРучная стымуляцыя пенісаМухамад ІкбалНаваполле (Навапольскі сельсавет)Тамат звычайныЧапля белая малаяАдрыяна ЧэлентанаНямецкая моваРэч ПаспалітаяБерасцянкаГарызонт падзейБеларуска-інданезійскія адносіныРагнеда РагвалодаўнаМасква на ГудзонеПалаткаАніта ЭкбергВялікая хартыя вольнасцейІндыйскі акіянНіл ГілевічЧэмпіянат свету па футболе 1930Францыск СкарынаКуфарБласт-бітКулік-цякунТалочныя песніПолацкае княстваЗямля пад белымі крыламіМінскВацлаў ЛастоўскіПагавеСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Паветранае суднаСын вадыБульбаКоўзанкаАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаУніверсітэт Святога Францыска КсаверыяТрагедыя ў НалібокахКёк-ДжангакСусветны фонд дзікай прыродыМедаль Францыска СкарыныЛітаратурныя жанрыNew HorizonsМаксім Багдановічiwaj9Аркадзь КуляшоўКампазітарГлыбокая глотка (секс)Эрнэст ХемінгуэйВікіманіяАлесь КасценьБацькаўшчына (значэнні)ТалькаБенедыкт XIVБрэсцкая крэпасцьКітайШэрань🡆 More