Іаганес Брамс

Іаганес Брамс (ням.: Johannes Brahms; 7 мая 1833, Гамбург — 3 красавіка 1897, Вена) — нямецкі кампазітар і піяніст, адзін з галоўных прадстаўнікоў рамантызму.

Аўтар выдатных сімфоній.

Іаганес Брамс
Johannes Brahms
Іаганес Брамс
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 7 мая 1833(1833-05-07)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 1897(1897-04-03)[…] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Германія
Бацька Johann Jakob Brahms[d]
Маці Johanna Henrica Christian jester[d]
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Eduard Marxsen[d]
Прафесіі кампазітар, дырыжор, піяніст
Гады актыўнасці 1833—1897
Інструменты фартэпіяна, віяланчэль і валторна
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
brahms-institut.de/index…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

Музыцы навучаўся ў бацькі. З 1862 у Вене, выступаў як піяніст, пазней і як харавы дырыжор у Пеўчай капэле і Таварыстве сяброў музыкі. З сярэдзіны 1870-х гадоў прысвяціў сябе пераважна творчай дзейнасці, выступаў як дырыжор і піяніст з выкананнем уласных твораў.

Творчасць

Музычная спадчына Іаганеса Брамса ахоплівае многія жанры (за выключэннем оперы). Яго 4 сімфоніі, асабліва апошняя (1885), належаць да ліку вяршынь сімфанізму 2-й пал. XIX ст. Цыклічную кампазіцыю сімфоніі ён разумеў як інструментальную драму, часткі якой аб’яднаны пэўнай ідэяй. Да сімфоній па мастацкай значнасці прымыкаюць і яго інструментальныя кацэрты, трактаваныя як сімфоніі з саліруючымі інструментамі (самыя вядомыя скрыпічны, 1878, і 2-і фартэпіянны, 1881, канцэрты). З вакальна-аркестравых твораў найбольш значны «Нямецкі рэквіем» (1868) з эпічным размахам і пранікнёнай лірыкай. У вакальнай музыцы важнае месца займаюць апрацоўкі народных песень (каля 100). Лепшым камерна-інстрментальным творам уласцівы героіка-эпічныя рысы і адначасова суб’ектыўна-лірычная накіраванасць (фартэпіянныя трыо, фартэпіянны квінтэт, санаты для скрыпкі і віяланчэлі з фартэпіяна і інш.).

Фартэпіянныя творы вылучаюцца кантрапунктычна развітой фактурай, тонкай матыўнай распрацоўкай. У фартэпіянных вальсах і «Венгерскіх танцах» выявілася захапленне І. Брамса венгерскім фальклорам.

Сярод іншых твораў кампазітара: «Песня лёсу» і «Трыумфальная песня» (1871), кантата «Рынальда» (1868), «Рапсодыя» (1869, усе для хору з аркестрам); 2 серэнады, «Варыяцыі на тэму І. Гайдна», «Акадэмічная» і «Трагічная» уверцюры (1881, усе для аркестра); канцэрты для фартэпіяна, скрыпкі і віяланчэлі (1887); камерна-інструментальныя ансамблі — санаты для скрыпкі і фартэпіяна, віяланчэлі і фартэпіяна, клавесіна і фартэпіяна, 3 фартэпіянных трыо, 3 струнных квартэты, 2 струнных квінтэты, фартэпіянны квінтэт; санаты, варыяцыі, балады, фантазіі, рапсодыі для фартэпіяна; напісаў для аргана 11 харальных прэлюдый і інш.; аўтар каля 60 мяшаных хароў; для голасу з фартэпіяна — 60 вакальных квартэтаў, 20 дуэтаў, каля 200 рамансаў і песень і інш.

Зноскі

  • а б Johannes Brahms // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б Брамс Иоганнес // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  • а б в г д е ё ж Biographisches Jahrbuch und Deutscher Nekrolog / Hrsg.: A. BettelheimB. — Т. 2, 1897. — S. 90–96.
  • Dr. Constant v. Wurzbach Brahms, Johannes // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 14. — S. 406.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Іаганес Брамс, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Іаганес Брамс Біяграфічныя звесткіІаганес Брамс ТворчасцьІаганес Брамс ЛітаратураІаганес Брамс СпасылкіІаганес Брамс183318973 красавіка7 маяВенаГамбургГерманіяНямецкая моваРамантызм

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    БелгазпрамбанкАльгердЛюблінБалты (дынастыя)ЎВадзім КабанчукЛітаратурная моваАстанаМарыя АнтуанетаВульваВаршаваДзіда45ЗабруджваннеМір (арбітальная станцыя)Хаўер (цыклон)ЛатвіяЛітаратурныя жанры1918Янка МаўрЗайменнікIva SativaКалядыЖФК Універсітэт ВіцебскСамаліНадвор’еФёдар Іванавіч ПрывалаўАлена Віктараўна АтрашкевічАнастасія Леанідаўна Хаванская28 сакавікаДжон Рональд Руэл ТолкінБаявік (кінажанр)Радыеактыўны распадМахатма ГандзіБеларуская ВікіпедыяУНІАНЭдуард Анатолевіч ЛобаўНаталля Аляксееўна АрсенневаУварванне Расіі ва Украіну (2022)Пары-МатчДаведнікПімен ПанчанкаВячаслаў Яўгенавіч ЯўсееўЧасціны мовыБеларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайныНаша Ніва (1991)Эмілія ПлятэрНіл ГілевічМузычны альбомГарбачэва (Вілейскі раён)Песня пра зубраЗубр еўрапейскіВільнюсКазахстанБела-чырвона-белы сцягМаша і МядзведзьМіхась СтральцоўГербы гарадоў БеларусіАзёры БеларусіКірыліцаРэжым ЛукашэнкіКрыж Ефрасінні ПолацкайSega SaturnДжодзі Фостэр12023Кіеўская РусьОта НебельМагіла льва (паэма)ІнфлюэнсерГенадзь Пятровіч ПашкоўСанкт-ПецярбургРэфармацыя🡆 More