Ёіціра Намбу

Ёіціра Намбу (яп.

南部 阳 一郎; 18 студзеня 1921, Токіа - 5 ліпеня 2015, Таёнака, прэфектура Осака, Японія) — японскі і амерыканскі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2008) за адкрыццё механізму спантаннага парушэння сіметрыі ў субатамнай фізіцы. З’яўляўся членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1973), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

Ёіціра Намбу
яп.: 南部 陽一郎
Ёіціра Намбу
Дата нараджэння 18 студзеня 1921(1921-01-18)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 ліпеня 2015(2015-07-05)[…] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік-тэарэтык, прафесар, фізік, даследчык
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук[d] (1952)
Альма-матар
Вядомыя вучні Bindu A. Bambah[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 18 студзеня 1921 года ў Токіа.

У 1942 годзе скончыў Такійскі ўніверсітэт, дзе працаваў у перыяд 1945—1949. З 1949 па 1971 займаў пасаду прафесара Осакскага ўніверсітэта, а з 1971 года — у Інстытуце ядзерных даследаванняў імя Э. Фермі Чыкагскага ўніверсітэта.

Памёр 5 ліпеня 2015 года.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы Намбу прысвечаны пытанням квантавай электрадынамікі, фізікі элементарных часціц, квантавай тэорыі поля, тэорыі рассейвання, статыстыкі крышталёў, тэорыі звышправоднасці. У 1951 годзе незалежна ад іншых навукоўцаў ён прапанаваў ідэю асацыятыўнага нараджэння дзіўных часціц. У 1957 ён прадказаў існаванне вектарнага амега-мезона і атрымаў суадносіны, названыя «кросінг-сіметрыяй». У 1960 годзе ім была вылучана ідэя спантаннага парушэння сіметрыі, а таксама гіпотэза частковага захавання слабога аксіяльна току адронаў. Праз год Намбу прыклаў канцэпцыю спарвання да задачы вызначэння спектру мас элементарных часціц. У 1964 годзе ён даў агульны матэматычны доказ тэарэмы Голдстоўна, а таксама ўвёў у фізіку новы квантавы лік, які атрымаў назву «колер». У наступным годзе разам з М. Ханам яму ўдалося стварыць схему моцных узаемадзеянняў, заснаваную на трох трыплетах кваркаў з цэлалікавымі зарадамі (так званая мадэль Хана — Намбу). На аснове гэтай мадэлі Намбу увёў каляровае ўзаемадзеянне, тым самым заклаўшы асновы квантавай хромадынамікі.

Зноскі

  • http://www.nndb.com/people/827/000177296/
  • Yoichiro Nambu // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Yoichiro Nambu // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • http://news.bbc.co.uk/2/hi/7656538.stm
  • NNDB — 2002.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ёіціра Намбу, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    18 студзеня192120155 ліпеняНобелеўская прэмія па фізіцыПрэфектура ОсакаТаёнакаТокіаФізікЯпонія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    SabatonВерашчакаЛандшафтны заказнікПінскі раёнГерб СлуцкаЛютаўская рэвалюцыяТаронтаРуская літаратураХэлмДэцыметровыя хваліЛітаратурныя жанрыМасленіцаПравілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (2008)Малады ФронтЧалавекСураж (Польшча)ІранШляхам жыцця (зборнік)Кіеўская РусьЗыгмунт ВольскіПрыметнікIntelІрына ХадарэнкаПрыкладная матэматыкаДжордж КрукшэнкІнданезійская моваВікісховішчаКлуб Сяргея АлейнікаваПрыгажосцьМядзведзевыяРасіяСлонім30 красавікаАльгерд БахарэвічУладзімір СцяпанБарыс Ісакавіч НасоўскіМоваЧасціны мовыАляксандрАлесь ПісьмянкоўАлег Антонавіч ЛойкаРэгіянальная газетаЛюдзі на балоце (фільм)Тувінская моваIOSКасцёл Святога Сымона і Святой АленыМагіла льва (паэма)Каталін НовакБеларусыЛюбчанскі замакБлокчэйнСяргей Аляксандравіч ШавельБеларуская літаратураKufar.byКастрычніцкая плошча (Мінск)ЭбатсфардЦэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяСезон 2004/2005 «Славянкі» МінскЖальетЗімовыя Алімпійскія гульні 1988Рэспубліка Боснія і ГерцагавінаReform.byВячаслаў Антонавіч ЧамярыцкіШумілінаНатуралізм (жывапіс)АБаляслаў IV КучаравыАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўНотаMacOSБелавежская пушчаПераклад Бібліі Беларускага экзархата РПЦ🡆 More