Якаў (Урускан-Мурза) Кудзенітавіч Чаркаскі (па-расейску: Яков Кудене́тович Черка́сский) (? — 8 (18) ліпеня 1666, Масква (Магілёў?)) — вайсковы, палітычны і дзяржаўны дзеяч Маскоўскага княства, баярын з 1645, адзін з найбагацейшых землеўласьнікаў тагачаснай Расеі.
Паходзіў з кабардзінскіх князёў (Чаркаскія), пераехаў у Маскоўскае княства і хрысьціўся ў 1624. Атрымаў надзел у Ніжнім Ноўгарадзе, дзе ахоўваў мяжу з татарамі. Удзельнік барацьбы за ўладу ў 1648 начале баярскай групоўкі супраць Барыса Марозава. Пасьля ссылкі апошняга 12 чэрвеня 1648 — стаўся кіраўніком ураду разам з Раманавым, але па вяртаньні Марозава ў Маскву 26 кастрычніка 1648 пазбаўлены ўсіх пасад. Улюбёнец цара Аляксандра Міхайлавіча, які называў яго галоўным ваяводам.
Прымаў удзел у вайне Масквы з РП 1654—1667 і Расейска-швэдзкай вайне 1656—1658. Захапіў Воршу, Копысь. Атрымаў паразу 12 жніўня 1654 ад Януша Радзівіла ў Бітве пад Шкловам, аднак пісаў цару, што прымусіў Радзівіла ўцякаць. На зіму зьехаў у Маскву. У 1655 сустракаў цара пад Смаленскам. Пасьля наступаў на Горадню, Вільню. Разьбіў войска Януша Радзівіла і Вінцэнта Гасеўскага. У 1660 пры войску Даўгарукага. У 1663 — галоўны ваявода Смаленску. У 1664 адазваны ў Маскву.
Польскія крыніцы падаюць, што ён у 1665 годзе загінуў пад Магілёвам, забіты шротам пад час абеду. Расейскія крыніцы падаюць, што ён памёр у Маскве.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Якаў Чаркаскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.