Ядвіга Бяганская: Беларуская пісьменьніца, перакладніца

Ядзьві́га Язэ́паўна Бяга́нская (псэўданім: Ядвіга Рута; 29 лютага 1908, Верхневудзінск, Забайкальская вобласьць Расейскай імпэрыі, цяпер Улан-Удэ — 3 красавіка 1992, Менск, Беларусь) — беларуская пісьменьніца (празаік), перакладніца.

ст. 16 лютага] 1908, Верхневудзінск, Забайкальская вобласьць Расейскай імпэрыі, цяпер Улан-Удэ — 3 красавіка 1992, Менск, Беларусь) — беларуская пісьменьніца (празаік), перакладніца.

Ядвіга Бяганская
Ядвіга Бяганская: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Крыніцы
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Ядвіга Рута
Нарадзілася 29 лютага 1908
Верхневудзінск, Буратыя
Памерла 3 красавіка 1992 (84 гады)
Менск, Беларусь
Пахаваная
Бацькі Язэп Вікенцевіч Бяганскі
Браніслава Янаўна (Самковіч)
Муж
  • Аляксандар Сак (1930—1937)
  • М. Леберфарб (з 1948)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, перакладніца
Мова беларуская
Дэбют 1926
Творы на сайце Knihi.com

Жыцьцяпіс

Бацька Язэп (Ёсіф) Вікенцевіч Бяганскі — машыніст паравозу, маці — Браніслава з Самковічаў, перасяленцы ў Сыбір. У 1922 року Бяганскія вярнуліся на Беларусь, у 1924 пераехалі ў Менск. У 1926 Ядвіга скончыла чыгуначную школу і паступіла на падрыхтоўчыя курсы да паступленьня ў ВНУ, а праз год пачала навучаньне на літаратурна-лінгвістычным аддзяленьні пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якое скончыла ў 1930.

Настаўнічала ў Менску. Выйшла замуж за паэта Аляксандра Сака. У 1930 ён быў упершыню арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў выпраўленчых працаў. 25 жніўня 1937 арыштаваны паўторна, а яшчэ праз два дні арыштаваны і бацька Ядвігі Язэп Бяганскі (абодвух расстралялі). 6 лістапада 1937 арыштаваная і сама Бяганская; 4 студзеня 1938 асуджаная за «контрарэвалюцыйную агітацыю» і «неданясеньне пра шпіёнскую дзейнасьць мужа» на 10 гадоў лягераў; сасланая на Калыму.

Вызваленая 6 лістапада 1947. У пачатку 1948 узяла шлюб з мастаком М. Леберфарбам, зь якім пазнаёмілася ў лягеры. Жылі на Чукотцы. У 1948 ім дазволілі вярнуцца ў БССР, дзе яны пасяліліся ў Рэчыцы. Працавала настаўніцай. Рэабілітаваная ў 1954. Пасьля рэабілітацыі першага мужа ў 1955 пераехала зь сям’ёй у Менск.

У 1956—1963 працавала рэдактаркай на Беларускім радыё. Сябра СП СССР з 1957. З 1963 на пэнсіі.

Памерла ў Менску, пахаваная на Паўночных могілках.

Творчасьць

Дэбютавала вершам «Каваль» у 1926 року (часопіс «Малады араты» №12). З 1953 пачала выступаць як празаік. Аўтарка кніг для дзяцей «Далеко на Севере» (Магадан, 1954), «Жэнеў галубок» (Менск, 1958), «Сустрэча з морам» (Менск, 1962), «Зосіна зорачка» (Менск, 1965), «Кожны марыць стаць Калумбам» (Менск, 1968), «Над ракой Шушай» (Менск, 1977), «Нечаканая сустрэча» (Менск, 1978), «Сланечнікі» (Менск, 1980), «Ля самага сіняга мора» (Менск, 1982), «Сонцу і ветру насустрач» (Менск, 1988), кнігі ўспамінаў «Моя Голгофа» (Койданава — Якуцк, 1997).

Пераклала з польскай аповесьці Б.Ясенскага «Палю Парыж(pl)» (1932), Г.Мушынскай-Гофман(pl) «Вера і яе таварышы» (1965), Януша Корчака «Кароль Мацюсь Першы» (1970), Г.Бехляровай(pl) «Дом пад каштанамі» (1972), А.Багдая(pl) «Прыгоды маленькага Пінгвіна Пік-Пока(pl)» (1973), Элізы Ажэшкі «Хам» (1975), Д.Бянькоўскай(pl) «Самая доўгая ноч» (1976), Г.Паўшар-Кляноўскай(pl) «Нявыдуманыя гісторыі» (1976), Г.Ажагоўскай(pl) «Хлопчык шыварат-навыварат(pl)» (1978). Са славацкай — раманы Мілаша Крно «Я вярнуся жывы» (1960), Уладзімера Мінача(sk) «Жывыя і мёртвыя» (1961), К.Ярункавай(sk) «Брат маўклівага ваўка» (1976), Яна Грушоўскага(sk) «Яношак» (1980). З расейскай — К.Лявіцкай «Маліна» (Менск, 1931), Л.Вайсэнберга(ru) «Аповесьць пра нафту» (Менск, 1932), Якава Перэльмана «Цікавыя задачы» (Менск, 1932), Канстанціна Цыялкоўскага «На месяцы» (Менск, 1958), Надзеі Калінінай «Дзіўныя каменьні» (1959).

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ядвіга Бяганская ЖыцьцяпісЯдвіга Бяганская ТворчасьцьЯдвіга Бяганская КрыніцыЯдвіга Бяганская ЛітаратураЯдвіга Бяганская Вонкавыя спасылкіЯдвіга БяганскаяБеларусьВерхневудзінскМенскРасейская імпэрыяУлан-УдэЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.bbІгуменЦыганыЁсіф СталінБобінкаЭканамэтрыкаЭстонская чыгункаСяргей МіхалокКарлес ПудждэмонГенацыд украінцаўАнгельская мова.gdРусіфікацыя Беларусі.lv.mpІнструкцыя па трансьлітарацыіАлесь Савіцкі.isКубаЛітваБеларускі талерЛязьбійская парнаграфіяІгар ТурФ.pa.mkКарл XIIАдам Русак53Кастусь КаліноўскіПратакол перадачы гіпэртэксту.kw.sgНазоўнікB6.svЮзэф Пілсудзкі1953.kpКрумкачЧорны сьпіс Эўразьвязу.ca.hnГрупавы сэксВыдатак вадыСпадар1985.pw.gb51Жабінкаўскі раёнАляксандар Лукашэнка.mqІтальянская моваMelbetТравень733.sl69.npВячаслаў АдамчыкІзраільКунілінгусСавецкія рэпрэсіі ў Беларусі.gn.yt.tgНацыянальная моваЗемлятрус у Турэччыне і Сырыі (2023)Джозэф Джон Томсан.ghЖывапіс🡆 More