Шчакатоўскі Лес

Шчакато́ўскі лес (Кантакузаўскі лес, Лес сьмерці) — лес на дзявятым кілямэтры шашы Гомель — Чарнігаў.

Мінуўшчына

Паводле сьведчаньняў жыхароў з навакольных мястэчак, тут у 1937 годзе НКУСаўцы расстрэльвалі мірных людзей, у тым ліку жыхароў Чарнігаўскай вобласьці, якіх прывозілі сюды пад покрывам ночы. Напачатку 1990-х гадоў Гомельская абласная пракуратура распачала праверку гэтага факту. Пасьля экспэртызы знойдзеных чалавечых астанкаў, гільзаў, фрагмэнтаў вопраткі і абутку было ўстаноўлена, што пахаваньні адносяцца да даваеннага часу.

Вывучэньне захаваньняў

У траўні — чэрвені 2007 году стала вядома, што ў Шчакатоўскім лесе, за 2 кілямэтры ад ужо дасьледванага месца рэпрэсіяў, мясцовыя жыхары неаднаразова знаходзілі парэшткі людзей. Жыхары казалі, што час ад часу на паверхні зямлі зьяўляюцца чалавечыя косткі, аднак ніхто з афіцыйных структураў гэтай інфармацыі тамтэйшых сялянаў увагі не надаваў. Паводле словаў актывіста Віталя Рымашэўскага, першымі на могільніку зьявіліся сябры тады стваранай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя.

У хуткім часе да раскопак прыступіў 52-і спэцыялізаваны пошукавы батальён Мінабароны РБ. На месцы раскопак былі выстаўленыя міліцэйскія кардоны, незалежныя экспэрты ня мелі магчымасьці назіраць за хадою працэсу. Па выніках гэтых раскопак было абвешчана, што ў могільніках пахаваныя ахвяры нацысцкага рэжыму, расстраляныя падчас Другой сусьветнай вайны. Але па выніках раскопак судмэдэкспэртыза не дала заключэньня наконт узросту пахаваньняў і не зрабіла высноў па кулях, якімі расстрэльвалі людзей. Сьведчаньні мясцовых старажылаў:

Шчакатоўскі Лес  Гэта было ў 37-м годзе. Гэта людзі, расстраляныя ў часе рэпрэсіяў. Гэта нашы бацькі, і на нашых бацьках пасадзілі лес і хочуць закрыць гэта ўсё. Шчакатоўскі Лес 

—са словаў састарэлай жыхаркі адной з суседніх вёсак

На цяперашні момант існуе абедзьве вэрсіі пахаваньняў.

Памяць

Гомельскія грамадзкія актывісты ўсталёўваюць у лесе мэмарыяльныя крыжы ў памяць расстраляных.

6 лістапада 2010 году сябрамі партыі БХД у памяць пакутнікаў Беларусі быў усталяваны яшчэ адзін крыж. Мэмарыяльны знак сымбалічна вырашана было несьці на плячах доўгай дарогай — на 9-ы кілямэтар праз увесь горад. Праз тры дні плянавалася асьвяціць крыж, для гэтага на месца пакуты быў запрошаны праваслаўны сьвятар. Аднак, прыбыўшы на заплянаваную імшу 9 лістапада, актывісты і сьвятар пабачылі, што мэмарыяльнага знаку няма. Кінуліся ў розныя бакі на пошукі і знайшлі крыж праз сотню мэтраў у засьмечанай лесапаласе. Крыж быў пераўсталяваны і асьвечаны.

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Шчакатоўскі Лес МінуўшчынаШчакатоўскі Лес Вывучэньне захаваньняўШчакатоўскі Лес ПамяцьШчакатоўскі Лес Крыніцы і заўвагіШчакатоўскі Лес Вонкавыя спасылкіШчакатоўскі ЛесГомельЧарнігаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Чорны замак АльшанскіРуген (імя)Беларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаМасачусэтсГаяна-ЭсэкібаСамасейГімн МагілёваСунізмЧэрыкаўСтральба з лука1705Узброеныя сілы Рэспублікі БеларусьЗьміцер ХведарукГрунвальдзкая бітваПГімн БеларусіСэкс па тэлефонеСтаніслаў ЯроцкіІксвідэаІнтэрнэтПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіШмоняЧарнобыльскі шляхБерасьцеВіктар ШніпМенскВоршаКліматВікіслоўнікАляксандар ТвардоўскіВікіпэдыяРодная моваНатхненьнеПастава на каленяхDNSСмаленскі паветЖанчына зьверхуЭйтмінАсіпавіцкі раёнАсочнікіГібральтарБанкруцтваМіжнародная сыстэма СІКрывіч (часопіс)СэксВейшнорыяСкірмантКурапатыУніяцтваПрэс-клюб БеларусьБагародзіца (гімн)Новы ЗапаветПрозаВаленштайн (п’еса)Васіль БыкаўВікіманіяЗлучаныя Штаты АмэрыкіМарына ВасілеўскаяПасадобльМаркёрАкалічнасьцьПалешукіПолымя (часопіс)ЛюбоўАзбука МорзэКунілінгусМядзьведзічыПінскУладзімер ДубоўкаВялікабрытанія🡆 More