Чыкага Блэкгокс

«Чыкага Блэкгокс» (па-ангельску: Chicago Blackhawks) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе.

Клюб месьціцца ў горадзе Чыкага, штат Іліной, ЗША. Пяціразовы ўладальнік Кубка Стэнлі. Клюб быў заснаваны ў 1926 годзе і адносіцца да гэтак званай «арыгінальнай шасьцёрцы» камандаў, дзе акрамя іх таксама ёсьць «Дэтройт Рэд Ўінгс», «Манрэаль Канадыенз», «Таронта Мэйпл Ліфс», «Бостан Бруінз» і «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Пачынаючы з 1994 году клюб свае хатнія матчы праводзіць на арэне «Юнайтэд Сэнтар», да гэтага на працягу 65 гадоў каманда гуляла на Чыкагаўскім стадыёне.

Чыкага Блэкгокс
Чыкага Блэкгокс
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Чыкага, Іліной
Заснаваны 1926
Стадыён Юнайтэд Сэнтар
Колеры чырвоны, чорны і белы
              
Гісторыя

Ранейшыя назовы:

  • Чыкага Блэк Гокс (1926—1986)
  • Чыкага Блэкгокс (1986 — цяпер)
Афіцыйны сайт blackhawks.nhl.com (анг.)

Першапачатковым уладальнікам клюбу быў Фрэдэрык Маклафлін, які валодаў клюбам да сваёй сьмерці ў 1944 годзе. Падчас свайго кіраваньня Фрэдэрык зьмяніў шмат трэнэраў, але атрымаў 2 Кубка Стэнлі. Пасьля клюб належыў сям’і Норыс, якія былі, таксама, уладальнікамі Чыкагаўскага стадыёну, аднак і мелі акцыі некаторых іншых клюбаў НХЛ.

Гісторыя

1 траўня 1926 году НХЛ ухваліў пашырэньне франшызы для Чыкага. Новую каманду мусіў стварыць сындыкат, ачолены колішняй зоркай амэрыканскага футболу Гантынгтанам Гардўікам. На сустрэчы Гардўік зладзіў куплю гульцоў каманды «Портлэнд Роўзбадс» з Заходняй хакейнай лігі за 100 тысяч даляраў, якія атрымаў прэзыдэнт лігі Фрэнк Патрык. Аднак ужо празь месяц група Гардўік запрадала каманду чыкагаўскаму кававаму магнату Фрэдэрыку Маклафліну.

Маклафлін быў камандзірам 333-м батальёну кулямётнікаў з 86-й стралковай дывізіі за час Першай сусьветнай вайны. Ягоная дывізія мела мянушку Блэк Гок, атрыманай у гонар знакамітага індзейскага правадыра Чорнага Каршуна, які пакінуў адбітак у гісторыі Іліною. Маклафлін назваў новую хакейную каманду ў гонар свайго вайсковага падраздзяленьня, але, такім чынам, ушанаваў памяць і індзейскага лідэра. Першапачаткова назва клюбу пісалася ў два словы «Блэк Гокс», але ў 1986 годзе клюб афіцыйна пачаў менавацца як «Блэкгокс», базуючыся на арыгінальных дакумэнтах франшызы.

«Блэк Гокс» дэбютавалі ў лізе ў сэзоне 1926—1927 гадоў, куды трапілі поруч зь іншымі навастворанымі камандамі, як то «Дэтройт Кугарз» (цяпер гэта «Дэтройт Рэд Ўінгс») і «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Маклафлін гуляў вельмі актыўную ролю ў кіраваньні камандай, не зважаючы на тое, што аніколі ня меў быў да таго досьведу ў хакеі. Ён загадзіў на працу Біла Тобіна, былога брамніка, які гуляў у Заходняй хакейнай лізе, у якасьці памочніка, але асабіста кіраваў камандай. Ён таксама быў апантаны ў прасоўваньні гульцоў з ЗША. Гэтак пры ім «Чыкага Блэк Гокс» сталі першай камандай НХЛ з выключана амэрыканскім складам. Свой першы матч дружына згуляла 17 лістапада 1926 году супраць каманды «Таронта Сэнт-Патрыкс» у Чыкага-Калізэі. Тая сустрэча скончылася перамогаў чыкагаўцаў зь лікам 4:1, а колькасьць гледачоў дэбюту перавышала 7 тысяч чалавек.

Склад

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
34 Чыкага Блэкгокс  Пэтар Мразэк 14.02.1992 40 Чыкага Блэкгокс  Арвід Сёдэрблям 19.08.1999
Абаронцы
4 Чыкага Блэкгокс  Сэт Джонз 03.10.1994 5 Чыкага Блэкгокс  Конар Мэрфі 26.03.1993
22 Чыкага Блэкгокс  Мікіта Зайцаў 29.10.1991 24 Чыкага Блэкгокс  Джэйкаб Мэнья 10.12.1992
25 Чыкага Блэкгокс  Джарэд Тынордзі 20.02.1992 41 Чыкага Блэкгокс  Айзэк Філіпс 28.09.2001
55 Чыкага Блэкгокс  Кевін Карчынскі 21.06.2004 72 Чыкага Блэкгокс  Алекс Уласік 05.06.2001
Нападнікі
8 Чыкага Блэкгокс  Раян Даната 09.04.1996 11 Чыкага Блэкгокс  Тэйлар Радыш 18.02.1998
13 Чыкага Блэкгокс  Зак Сэнфард 09.11.1994 14 Чыкага Блэкгокс  Барыс Качук 18.06.1998
15 Чыкага Блэкгокс  Джоўі Андэрсан 19.06.1998 16 Чыкага Блэкгокс  Джэйсан Дыкінсан 04.07.1995
17 Чыкага Блэкгокс  Нік Фаліна 31.10.1987 20 Чыкага Блэкгокс  Рэм Пітлік 02.04.1997
23 Чыкага Блэкгокс  Філіп Курашоў 12.10.1999 27 Чыкага Блэкгокс  Люкас Райхэль 17.05.2002
43 Чыкага Блэкгокс  Колін Блэкўэл 28.03.1993 52 Чыкага Блэкгокс  Рыс Джонсан 10.07.1998
58 Чыкага Блэкгокс  Макензі Энтўісл 14.07.1999 70 Чыкага Блэкгокс  Коўл Гатман 06.04.1999
71 Чыкага Блэкгокс  Тэйлар Гол 14.11.1991 89 Чыкага Блэкгокс  Андрэас Атанасію 06.08.1994
90 Чыкага Блэкгокс  Тайлер Джонсан 29.07.1990 91 Чыкага Блэкгокс  Антані Бавілье 08.06.1997
98 Чыкага Блэкгокс  Конар Бэдард 17.07.2005

Крыніцы

Літаратура

  • Jenish, D’Arcy The NHL: 100 Years of On-Ice Action and Boardroom Battles. — Random House LLC, 2013. — ISBN 9780385671477

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Чыкага Блэкгокс ГісторыяЧыкага Блэкгокс СкладЧыкага Блэкгокс КрыніцыЧыкага Блэкгокс ЛітаратураЧыкага Блэкгокс Вонкавыя спасылкіЧыкага БлэкгоксІлінойАнгельская моваБостан БруінзДэтройт Рэд ЎінгсЗлучаныя Штаты АмэрыкіКубак СтэнліМанрэаль КанадыензНацыянальная хакейная лігаНью-Ёрк РэйнджарзТаронта Мэйпл ЛіфсЧыкага

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Наша НіваКрысталь БойдСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамКапаткевічыАльфрэд ГічкокMozilla FirefoxНапалеон I БанапартЛюбушаныМікіта КрыўцоўЗіновій ПрыгодзічДывізіяГедымінас КіркіласIP-адрас1949ШылаплавіТайва́ньЛепельГепардЛеанід ГалубовічВіцебскДзяржава ПалестынаМенск8-я брыгада РХБАЖыве Беларусь!ПрыродаУладзіслаў ГалубокПошукавая аптымізацыяМікола МаляўкаВэб-дызайнКлясаРагачоўМядзьведзевыяДэбі робіць Даляс3G2004Чорны замак АльшанскіПалітыкаЭякуляцыяРамантызмСтаніслаў Булак-БалаховічМікалай ГусараўКрэдытЖурналістРыекаПЗбожжаНью-ЁркПрапагандаЕрусалімНямецкая моваЖабінкаЭнцыкляпэдыяGTA VКарыстальнікПракуратура Нясьвіскага раёнуАрабская моваАнілінгусАлег СалтукГрыпМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніЛякарняВіды сувязі словаўАўстраліяБэй🡆 More