1782 Талеранцыйны Патэнт

Талеранцы́йны патэ́нт (па-нямецку: Toleranzpatent) — дакумэнт, выдадзены сьвятым рымскім імпэратарам Ёзэфам II 2 студзеня 1782 року.

Паводле яго жыды атрымалі большую свабоду ў адпраўленьні сваіх рэлігійных абрадаў.

Патэнт стаў часткаю палітыкі радыкальных рэформаў Ёзэфа II па пераўтварэньні імпэрыі Габсбургаў у ідэальную асьветніцкую дзяржаву. Дагэтуль ён выдаў эдыкт, які тычыўся толькі хрысьціянскіх дэнамінацыяў. Жыды ж падпадалі пад ранейшыя абмежаваньні, усталяваныя ў Сярэднявеччы: так, яны ня мелі права валодаць нерухомасьцю.

Патэнт 1782 року першапачаткова распаўсюджваўся на ніжнюю Аўстрыю. Паводле ягоных умоваў жыдоўскія дзеці атрымлівалі магчымасьць навучацца ў дзяржаўных школах альбо засноўваць уласныя зь нямецкай мовай навучаньня. Дарослыя атрымалі дазвол навучацца ва ўнівэрсытэтах, займацца гандлем, адчыняць прадпрыемствы і служыць у войску. Ранейшыя патрабаваньні па абавязковым нашэньні залатой зоркі альбо сплаты асобнага падатку былі скасаваныя.

Тым ня меней, замест выкарыстаньня пісьмовага іўрыту і размоўнага ідышу прадугледжвалася ўжываньне нямецкай мовы. Афіцыйныя дакумэнты і падручнікі не маглі друкавацца на іўрыце. «Талерантныя» жыды ў Вене і інтэлігенцыя падтрымала патэнт Ёзэфа II, аднак большасьць асьцерагалася магчымай асыміляцыі і загрозе культуры і ладу жыцьця.

Глядзіце таксама

  • Эмансыпацыя жыдоў

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ёзэф II ГабзбургІмпэратары Сьвятой Рымскай ІмпэрыіЖыдыНямецкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГомельШорт-трэкАнвіль УлацлавакТравеньUnixПрызба55.cvАнатоль Сыс.geMicrosoft.ne.sdКрывічыМайкрасофт.slВялікі ланцуг быцьцяЛяндвароваYouTubeФранцішак Скарына.ltПрыметнікБраніслаў ТарашкевічПытальнік.idВойнатГішпанская моваУсяслаў ЧарадзейФлумінэнсі Рыю-дэ-ЖанэйруБеларуская моваЧорны сьпіс Эўразьвязу.ug1861Францішак Аляхновіч.eh.tgПростая форма імпэрфэкту будучага часу дзеясловаўМестаАлесь Разанаў1939Старабеларуская моваМарыя ДзямковічЛеў Талстой.peМастацкая літаратураГісторыя Брагіна1831Пружаны.niКрумкач.cuІльля «Ліцьвін» (Хрэнаў).lyМіжнародны фанэтычны альфабэт1870Янка МаўрСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіПарнафільмЦарква.aeМокша (народ).gnАдраджэньне мовыМіхаіл МураўёўФранцыя.bmПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2001 году.np1953.fjТрокіНапалеон ОрдаРыгор Барадулін2008Руднае (Гомельская вобласьць)🡆 More