Талеранцыйны Патэнт

Талеранцы́йны патэ́нт (па-нямецку: Toleranzpatent) — дакумэнт, выдадзены сьвятым рымскім імпэратарам Ёзэфам II 13 кастрычніка 1781 року.

Патэнт фактычна завяршыў Контрарэфармацыю ў Габсбурскай імпэрыі. Гэты дакумэнт натхніў асьветніцкія ідэалы Ёзэфа II (ёзэфінізм), і ў наступным року ён выдаў Талеранцыйны эдыкт.

Талеранцыйны Патэнт
Талеранцыйны патэнт

Паводле патэнту эвангелісты (лютэране і кальвіністы), а таксама праваслаўныя, якія насялялі Прэдлітаўскую частку імпэрыі Габсбургаў, атрымалі свабоду вызнаньня, мажлівасьць будовы дамоў малітвы і ўрэгуляваньня стасункаў з пануючай Каталіцкай царквой (напрыклад, належныя плацяжы). Прыхільнікі гэтых веравызнаньняў былі практычна ўраўнаваныя ў грамадзянскіх правох з каталікамі: атрымалі магчымасьць валодаць маёнткамі, займацца рамёствамі, пражываць у местах, атрымліваць навуковыя званьні і займаць дзяржаўныя пасады. Тым ня меней, каталіцтва заставалася дзяржаўнай канфэсіяй, і дамы малітвы іншых канфэсіяў маглі будавацца толькі з пэўнымі абмежаваньнямі: напрыклад, галоўны ўваход нельга было рабіць з боку вуліцы, таксама былі забароненыя вежы (хоць у Драгомысьлю такі дазвол быў атрыманы).

Талеранцыйны Патэнт
Прыклад «талеранцыйнага» дому малітвы ў вёсцы Фрэзах (Аўстрыя)

Па выданьні патэнту на тэрыторыі Прэдлітавіі зборы паўсталі ў такіх мясьцінах, як Вена, Верхняя Аўстрыя, Трыест і Прага. Агулам за тры рокі па выданьні патэнту ў Аўстрыі і па-за Аўстрыйскай Сылезіяй паўстала 50 збораў. Ва ўсходняй частцы Аўстрыйскай Сылезіі — на Цешынскай Сылезіі — знаходзілася найбольшая на той час суполка лютэранаў на тэрыторыі Прэдлітавіі. Гэтую правінцыю ад астатніх адрозьнівала тое, што тут ужо існавала г. зв. царква ласкі (Царква Ісуса ў Цешыне), таму патэнт быў тут прыняты ў іншай фармулёўцы. Дзякуючы выданьню Талеранцыйнага патэнту да цешынскай царквы далучыліся новыя зборы рэгіёну: у Бельскай, Яважы, Блудавіцах, Комарнай Льготцы, Вісьле, Быстржыцах, Устрані, Галешаве, Наўсях, Драгомысьлі, Старой Бельскай. У заходняй, опаўскай частцы правінцыі паўстаў толькі адзін збор у Голчавіцах (ням. Hillersdorf).

У наступныя рокі выдадзеныя яшчэ некалькі дэкрэтаў, дапаўняючых патэнт, у тым ліку з мэтаю стрыманьня далейшага разьвіцьця эвангельскай царквы на тэрыторыі дзяржавы. Поўнае ўраўнаваньне ў рэлігійных правох адбылося ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя ў пару Вясны народаў.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Bednář, František. Toleranční patent, jeho vznik a význam. — Praha: 1931.
  • Melmuková, Eva. Patent zvaný toleranční. — Praha: Mladá fronta, 1999.
  • Franciszek Michejda. Dzieje Kościoła ewangelickiego w Księstwie Cieszyńskim (od Reformacji do roku 1909). — Katowice: Dom Wydawniczy i Księgarski «Didache», 1992. — С. 131—155. — ISBN 83-85572-00-7

Вонкавыя спасылкі

Талеранцыйны Патэнт  Талеранцыйны патэнтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Талеранцыйны Патэнт Глядзіце таксамаТалеранцыйны Патэнт КрыніцыТалеранцыйны Патэнт ЛітаратураТалеранцыйны Патэнт Вонкавыя спасылкіТалеранцыйны Патэнт13 кастрычніка1781Ёзэф II ГабсбургЁзэфінізмІмпэратары Сьвятой Рымскай ІмпэрыіГабсбурская імпэрыяКонтрарэфармацыяНямецкая моваТалеранцыйны патэнт (1782)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЧанстаховаІван ЖахлівыГрыгарыянскі каляндарВінцэнт ДмахоўскіФранцуская рэвалюцыяБосьнія і ГерцагавінаЗнак рашоткі (актаторп)Апавядальны сказСтагодзьдзеВагінальны сэксВялікае Княства ЛітоўскаеГубінСаудаўская АрабіяШарашоўТора (імя)Нікаляс ван ВэйкМарына ВасілеўскаяВанкувэр КэнаксХрысьціянстваМіхась ЧаротПаўночная ІнгрыяШумэрЛубінМартын ЛютэрТамаза КампанэльляГальшаны1384БезьдзежЛіцьвіныБродзка-Пасаўская жупаніяРасейская ВікіпэдыяАнабаптызмОрдэн базылянаў-мэлькітаў алепінцаўВасіль ТацішчаўБяроза (горад)Музэй Беларускага ПалесьсяКасьцёл Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў (Пінск)СуахіліЭтнічная тэрыторыя беларусаўФранцішак з АсізіЎільям Рандал КрымэрВэнэсуэлаСянноДзьвінск1616Tor BandГарацыё НэльсанПінскПінскі замакНэалітАмэрыканскі далярВінцук ВячоркаГрэгар МэндэльФундацыя «Вікімэдыя»ПачаеўГанзаСтаматытЦмокКунілінгусГорнава (Берасьцейская вобласьць)Карона Польскага каралеўстваПарнафільмМіхаіл Булгакаў2024Оле Крыстэнсэн РэмэрБрус ЛіГлінішча (Гомельская вобласьць)ГодЛацінкаПасяніцкі сельсаветСамотнік🡆 More