Карэлічы Сядзіба Радзівілаў

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Сядзіба Радзівілаў
Краіна Беларусь
Места Карэлічы
Дата заснаваньня XVII ст.

Сядзіба Радзівілаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVII—XVIII стагодзьдзяў у Карэлічах. Існавала да XIX ст.

Гісторыя

Першую драўляную сядзібу ў Карэлічах Радзівілы збудавалі ў XVII ст. Захавалася яе апісаньне на 1640 год. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе сядзібу зруйнавалі.

Адноўленую ў другой палове XVII ст. сядзібу зноў зруйнавалі ў 1706 годзе за часамі Вялікае Паўночнае вайны. У 1730-я гады Радзівілы збудавалі новую сядзібу.

Архітэктура

На 1640 год сядзіба складалася з драўляных пабудоваў княскага двара (палац, дом аканома, 2-павярховыя сьвірны з балюстраднымі галерэямі, кухня) і гаспадарчай часткі (дом парабкаў, стайні, бровар, саварня, сьвірны, гумно ды іншае), якая злучалася з княскім дваром праз браму з назіральнай пляцоўкай, з боку мястэчка ў двор вяла 2-ярусная брама, атынкаваная звонку глінай, з трыма жылымі пакоямі ў верхнім ярусе. Палац — 1-павярховы будынак з двума алькежамі, накрыты гонтавым дахам з двума дэкаратыўнымі флюгерамі, складаўся з прыхожай, трох жылых пакояў, ядальні, кухні, каморы. Галоўны ўваход вылучаўся слупавым ганкам, завершаным купалам. Каля палаца быў сад.

У другой палове XVII ст. сядзіба складалася з двух драўляных 1-павярховых будынкаў, накрытых саломай, кухні, саварні, варыўні, стайняў, сьвірнаў, двух млыноў і іншых гаспадарчых пабудоваў.

Апошняя сядзіба — помнік архітэктуры барока. Яна складалася з палаца, флігеля, гаспадарчых пабудоваў, дзьвюх брамаў (з боку мястэчка і з дарогі на Наваградак), вялікага саду. Палац — 2-павярховы прастакутны ў пляне драўляны будынак, завершаны вальмавым гонтавым дахам з мансардай. На першым паверсе — прыхожая, гардэроб, заля, тры жылыя пакоі, парадныя сходы на другі паверх, тры жылыя пакоі якога аздабляліся палатнянымі шпалерамі з выявамі кветак, размалёўкай, творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (каляровая кафля і разная мэбля). Перад палацам былі кветнікі, за ім — «італьянскі» сад на трох тэрасах з прастакутнымі дзялянкамі пладовых дрэваў і хмызьняку. У садзе былі лябірынты, аранжарэя.

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Tags:

Карэлічы Сядзіба Радзівілаў ГісторыяКарэлічы Сядзіба Радзівілаў АрхітэктураКарэлічы Сядзіба Радзівілаў КрыніцыКарэлічы Сядзіба Радзівілаў ЛітаратураКарэлічы Сядзіба Радзівілаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Раскіданае гняздо (п’еса)Этнічная тэрыторыя беларусаўДзікПрыродаТайва́ньЭнцыкляпэдыяСпадарМікалай ГусараўАнгельская ВікіпэдыяВагінальны сэксПрыпяцьУладзіслаў ГалубокБагоўкаПракуратура Несьвіскага раёнуКаліфорнія6Б47Марыя АнтуанэтаКувэйтТаджыкістан1429АмонімАркадзь КуляшоўГалосныяСьнежаньПалестынцыІрына БагдановічІнданэзіяHTMLВедыБальшавікіДэбі робіць ДалясВікіцытатнікМікола МятліцкіДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьNeuro DubelАфанасі ФіліповічМарат МаркаўВіртуальная супольнасьцьДразды (гурт)ЯтвідФрыдрых ШылерЖурналістПераклады Бібліі на ўкраінскую мовуНовая тантраУладзіслаў СыракомляКарлес ПудждэмонБудапэшцкі мэмарандумАнтонімыКлясаДзеяслоўНізкатэмпэратурны полікрышталічны крэмнЭль НіньнёЛязьбійская парнаграфіяПружаны18 да н. э.РоварАлесь СавіцкіКасьцёл Сьвятога Стэфана (Полацак)Сьцяг БеларусіБеларускі альфабэтСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барока🡆 More