Сэндайскі Сквэр

Сквэр
Сэндайскі сквэр
Дэкаратыўны ручай і элемэнт сквэру
Дэкаратыўны ручай і элемэнт сквэру
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°53′46.16″ пн. ш. 27°32′27.01″ у. д. / 53.8961556° пн. ш. 27.5408361° у. д. / 53.8961556; 27.5408361 27°32′27.01″ у. д. / 53.8961556° пн. ш. 27.5408361° у. д. / 53.8961556; 27.5408361
Дата заснаваньня 2002
Сэндайскі сквэр на мапе Беларусі
Сэндайскі сквэр
Сэндайскі сквэр
Сэндайскі сквэр
Сэндайскі Сквэр Сэндайскі сквэр на Вікісховішчы

Сэнда́йскі сквэр — парк культуры й адпачынку ў цэнтры Менску. Названы ў гонар японскага гораду Сэндай — гораду-пабраціма беларускай сталіцы.

Месцаваньне

Сквэр месьціцца паміж вуліцамі Мясьнікова й Няміга, побач зь Беларускім дзяржаўным музычным тэатрам і плошчай Францішка Багушэвіча.

Гісторыя

Сквэр заснаваны ў 2002 годзе. 6 красавіка таго ж году перад будынкам Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатру ўсталяваны «Гадзіньнік сяброўства» — «падарунак ад жыхароў г. Сэндай у гонар 30-й гадавіны ўсталяваньня пабрацімскіх адносінаў паміж г. Сэндай і г. Менск». Гадзіньнік уяўляе сабой варыянт клясычнага японскага вулічнага гадзіньніку ад кампаніі «Citizen», які працуе на сонечных батарэях. Яго двайны цыфэрблят паказвае менскі й сэндайскі час.

У 2007 г. дэлегацыя мэрыі Сэндаю пасадзіла ў сквэры саджанцы сакуры.

У 2008 г. у сквэры зьявіліся дэкаратыўныя элемэнты, зробленыя ў японскім стылі: фантан у выглядзе дэкаратыўных масак, мост з элемэнтамі бамбуку.

30 чэрвеня 2009 г., у рамках сьвяткаваньня Дзён Сэндая ў Менску, адбылася цырымонія пасадкі ў Сэндайскім сквэры алеі горнай сакуры — сымбаля Японіі.

14 сакавіка 2011 г. у сквэры дзясяткі менчукоў запалілі сьвечкі ў знак падтрымкі жыхароў Японіі, якія пацярпелі ад разбуральнага землятрусу й цунамі. Яны таксама прыносілі кветкі й папяровых жураўлікаў: па старажытнай японскай традыцыі, калі зрабіць з паперы тысячу такіх птушак, то любое жаданьне зьдзейсьніцца. Тады ж да галінаў аднаго з дрэваў былі прывязаныя стужкі з надпісам «Малітва за Японію». Акцыя несла дабрачынны характар.

Транспарт

Прыпынак «Сэндайскі сквэр»:

аўтобус: 24, 38, 65, 73, 163; тралейбус: 29, 37, 46

Прыпынак «Музычны тэатар»:

аўтобус: 23, 46, 57, 74 с, 78, 151э; тралейбус: 4, 7, 12, 29, 36, 37, 40, 44, 46, 53, 58

Галерэя

Вонкавыя спасылкі

Сэндайскі Сквэр  Сэндайскі сквэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Сэндайскі Сквэр МесцаваньнеСэндайскі Сквэр ГісторыяСэндайскі Сквэр ТранспартСэндайскі Сквэр ГалерэяСэндайскі Сквэр Вонкавыя спасылкіСэндайскі Сквэр

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Жак Карт’еКаханьне без пранікненьняСябарЛявон Баразна16 красавікаАсочнікіАдукацыя ў БеларусіАсьміна (імя)Мужчына зьверхуГрунвальдзкая бітваПрыдатак (мовазнаўства)Сакрат ЯновічЛазэрМісіс ДаўтфайрЛідзкае піваКузьма ЧорныМы, беларусыКімбарСтудзеньSЯнка КупалаАбыякЭйтмінВаложынСтаражытнаруская моваСыднэйАляксандар ЛукашэнкаСмаленскі павет1989Валенштайн (п’еса)Бітва пры Чашніках (1567)Mozilla FirefoxСтаралітваІльля ДубінецЦьвёрды дыскВялікабрытаніяУсеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»Станіслаў ШушкевічБаранавічыМастурбацыяДвукосьсеУніяцтваМаксім ТанкАляксандар БрукнэрРамяствоВетразевы спорт на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 годуСмаленскЛегкавы аўтамабільЧапялаDNSБеларуская АЭССтрахаваньнеГімн Беларускай ССРЛязьбійская парнаграфіяГімн ВялікабрытанііФрыдрых ШылерЭлектрарухальная сілаШчучынПарнафільм у ФранцыіАмонімВячаслаў КебічПалешукіСпакусьнікіЗлучнікРамантызмВейшнорыяУправа КДБ па вайсковай контравыведцы🡆 More