Сьцяг Грузіі

Сьцяг Гру́зіі — нароўні з гербам і гімнам — адзін з афіцыйных знакаў Грузіі.

Сьцяг Грузіі
Сцяг Грузіі

Апісаньне

Сьцяг Грузіі 
Сьцяг Грузіі на будынку пасольства ў Рыме (Італія)

Сучасны сьцяг Грузіі ўяўляе сабой простакутнае палотнішча белага колеру зь пяцьцю чырвонымі крыжамі, адным цэнтральным Георгіеўскім і чатырма роўнабаковымі Балніска-Кацхскімі крыжамі ў чатырох квадрантах. Намаляваныя на дзяржаўным сьцягу Грузіі адзін простакутны крыж і па кутах чатыры малых крыжа на срэбраным (белым) фоне зьяўляюцца агульнахрысьціянскімі сымбалямі, якія ўвасабляюць Ісуса Хрыста-Збавіцеля і чатырох эвангелістаў. Срэбраны (белы) колер у геральдыцы паказвае на нявіннасьць, бязгрэшнасьць, чысьціню, мудрасьць, а чырвоны — мужнасьць, адвагу, справядлівасьць і каханьне.

Першыя грузінскія сьцягі

У грузінскіх гістарычных крыніцах XI—XVI стагодзьдзяў дзяржаўны сьцяг адзінай Грузіі называецца як «Гаргасьлян і Давідзян». Ён паказваў на белым фоне чырвоны крыж, альбо невядомую цяпер выяву, магчыма нават сьвятога Георгія. Сьцяг «Гаргасьлян і Давідзян» існаваў да 19га стагодзьдзя, захоўваючыся ў скарбніцы Кутаісі. У пачатку 19-га стагодзьдзя, падчас бітвы за Ахальцыхе, яго канфіскавалі туркі.

У 13-м-14-м стагодзьдзях, нароўні зь белым, зьяўляецца і чорны сьцяг з чырвоным крыжам. У 15-м стагодзьдзі, з распадам Грузіі на царствы і княствы, зьяўляюцца асобныя сьцягі гэтых дзяржаў. Сьцяг Картлійскага царства быў чырвона-барвовым. У Заходняй Грузіі быў усталяваны белы сьцяг.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Пецярбургу знакаміты грузінскі скульптар, 40-гадовы Якаў Нікаладзэ, падрыхтаваў эскіз нацыянальнага сцяга Грузіі, які перамог на конкурсе з двух дзясяткаў іншых праектаў. Аўтар узнагароджаны прэміяй у 3 тысячы манатаў. 26 мая 1918 году была створана незалежная Дэмакратычная Рэспубліка Грузія, якая афіцыйна прыняла бардова-чырвоны сцяг з чорна-белымі палосамі. 10 верасьня 1918 г. былі ўдакладнены некаторыя дэталі ўжо выкарыстоўванай эмблемы. Чорна-белыя палосы разам займалі не чвэрць бардова-чырвонай тканіны, як раней, а толькі тую частку ў левым куце, якая засталася там, калі паставіць крыж у паўтары шырыні сцяга і шырыню сцяга. Бардовае палотнішча азнаменавала слаўную гісторыю грузінскай зямлі, якая на працягу ўсяго свайго існавання палівалася крывёю, пралітай на полі бітвы, чорна-белыя палосы былі сімвалам адзінства краіны.

20 мая 1921 году Рэўкам Грузіі ўказам № 36 скасаваў трохкаляровы сцяг і герб. У савецкі перыяд у Грузіі было прынята некалькі варыянтаў чырвонага савецкага сцяга, на якім была надрукавана назва Грузінскай ССР, або чырвоны серп і зорка Уро на блакітным сонцы і блакітная паласа ў верхняй правай частцы сцяга. Гэты сцяг быў скасаваны 28 кастрычніка 1990 году Вярхоўным Саветам, абраным на першых шматпартыйных выбарах у лістападзе таго ж году.

Сучасны нацыянальны сьцяг Грузіі, разам з гербам і гімнам, быў прыняты 14 студзеня 2004 прэзыдэнтам Міхеілам Саакашвілі.


Tags:

Грузія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

120-я зэнітна-ракетная брыгадаМікалай АладаўМанастырыскаВікіманіяКавліцмашГальяш ЛеўчыкВінцэнт ДмахоўскіЛіпецкая вобласьцьНевельскі сельсаветMcDonald’sМузыкаІндаэўрапейскія мовыАтаваДжэймз ГардэнМіхаіл ГарбачоўСтаніслаў Вільгельм РадзівілЖабінкаўскі раёнГрэта ГарбуПасяніцкі сельсаветКалі-югаРымСавілаМаксім БагдановічНэпалБэрацкая вобласьцьБразылія1984 (раман)Адэльбэрт фон ШамісаУсман ДэмбэлеКітайГрымайлаўСтавоцкі сельсаветПарнафільмЧэслаў НемэнБоршчРаманскія мовыКарэйская вайнаПінкавіцкі сельсаветФранцішак з АсізіБэрнгард РыманАдрыяна ЧэлентанаМартын ЛютэрІвацэвіцкі раёнДэйвід КэмэранДарданэлы1xbetКамуністычная партыя Савецкага СаюзуВацлаў ІваноўскіЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуАльтэнаМіжнародная сыстэма СІУкраінаMozilla FirefoxВысоцакВінцук ВячоркаМетлюжкакветныяСтагодзьдзеІнданэзійская рупіяВанкувэр КэнаксДарога Р6 (Беларусь)Хронікі НарнііЭвэр БанэгаДругая сусьветная вайнаЛеў XВялікая француская рэвалюцыяПачаеўГанзаМалакроўеАрмэніяЯрыжкаМікіта НайдзёнаўКаханьне без пранікненьняЯнаўТравень🡆 More