Спрут 8: італьянскі мінісэрыял 1997 року

«Спрут 8 — Скандал» (па-італьянску: La piovra 8 — Lo scandalo) — восьмы сэзон італьянскага тэлесэрыялу «Спрут», прадстаўлены ў 1997 року.

Рэжысэр — Джакама Бацьята, у галоўных ролях — Рауль Бова, Аня Клінг, Фабрыцыё Контры, Люка Дзынгарэцьці, М’ета. Двухсэрыйны сэрыял быў прэзэнтаваны на канале «Rai Uno» 5 і 6 кастрычніка 1997.

Спрут 8
La piovra 8
Жанр дэтэктыў
драма
Сцэнарыст
  • Міма Рафэле
  • Алесандра Сэрманэта
Рэжысэр Джакама Бацьята
У ролях
  • Рауль Бова
  • Аня Клінг
  • Фабрыцыё Контры
  • Люка Дзынгарэцьці
  • М’ета
  • і іншыя…
Кампазытар Паолё Буанвіна
Краіна
Колькасьць сэрыяў 2
Мова італьянская
Вытворчасьць
Прадусар
  • Паоля Картэзэ
  • Матэа Леві
  • Рабэрта Леві
Апэратар Рабэрта Форца
Мантаж Кляўдыё ды Маура
Вытворчасьць
  • RAI Radiotelevisione Italiana
  • Sveriges Television
  • Tangram Film
  • Zweites Deutsches Fernsehen
Даўжыня сэрыі 220 хв
Трансьляцыя
Тэлеканал Rai 1
На экранах 5 кастрычніка 19976 кастрычніка 1997 (26 гадоў таму) —
Храналёгія
Папярэдні Спрут 7
Наступны Спрут 9

Сюжэт

Спрут 8: Сюжэт, У ролях, Цікавосткі  Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Дзея адбываецца ў другой палове пяцідзясятых гадоў XX стагодзьдзя. Барон Франчэска Альтамура вярнуўся ў Сыцылію са Злучаных Штатаў Амэрыкі, дзе скончыў навучаньне і ажаніўся з маладой прыгажуняй Барбарай Грынбэрг; яны маюць сына Поля. Мара барона — ператварыць свае ўладаньні ў сучаснае прадпрыемства, якое створыць новыя працоўныя месцы. Аднак гэтаму супрацьстаіць ганаровае таварыства(it) на чале з донам Каляджэрам Альбанэзэ, босам мафіі і мэрам места Трэторы, якія хочуць удзельнічаць у праекце Альтамуры.

Каб спыніць барона, Каляджэраў памагаты П’етра Фавіньяна выкраў маленькага Поля. Баранэса Барбара праз консульства ЗША ў Палерма зьвяртаецца па дапамогу, і рассьледаваньнем выкраданьня дзіцёнка займаецца малады лейтэнант паліцыі Карлё Аркуці. Аднак спыніць узыходжаньне да ўлады Фавіньяны ня здольнае ні рассьледаваньне лейтэнанта, ні бос Альбанэзэ.

П’етра Фавіньяна даручыў ахоўваць Поля 12-гадоваму Тана Карыдзі, які зь цягам часу становіцца ягоным сябрам. У дзяцінстве малады Тануцца стаў сьведкам гвалтоўнай сьмерці сваёй маці Марыі, змушанай да заняткаў прастытуцыяй самім Фавіньянам, які й зьяўляецца ягоным біялягічным бацькам. Цяпер Тана з Полем становяцца сьведкамі забойства дона Альбанэзе, які не падзяляў гвалтоўных мэтадаў Фавіньяны і не падтрымліваў выкраданьня дзіцяці.

Лейтэнант Аркуці пачынае сваё рассьледаваньне таемна, удаючы інспэктара па працы. Большасьць сустрэтых ім месьцічаў Трэторы настроеныя варожа, пэўную падтрымку аказвае яму толькі мясцовы сьвятар. Аркуці здолеў вызваліць маленькага Поля найперш дзякуючы дапамозе Тануццы, якога за гэта прымаюць у дом Альтамуры. Адбываецца шэраг арыштаў; П’етра Фавіньяна, новы бос ганаровага таварыства, зьбягае ў Нью-Ёрк, а па вяртаньні ў Сыцылію зоймецца гандлем наркотыкамі.

Памід Карлё Аркуці, які тым часам стаў капітанам, і баранэсай Альтамурай разьвіваюцца таемныя стасункі, што выклікае скандал у Трэторы.

Фавіньяна жэніцца з прыгажуняй Разарыя Альбанэзэ, дачкой забітага ім боса. Яна народзіць яму дзяўчынку Марыю (фігуруе ў пятым-шостым сэзонах). У рэшце рэшт Тана дапаможа Разарыі, маці сваёй зводнай сястры Марыі, забіць свайго бацьку. Пры падтрымцы барона Альтамуры, які прымае прапанаваныя Фавіньянам ды іншымі мафіёзнымі босамі правілы гульні, Тана атрымлівае фінансаваньне на навучаньне ў прэстыжнай школе за мяжой, а Марыя — на навучаньне ў інстытуце. Праз скандал капітан Аркуці з горыччу пакідае край і жанчыну, якую кахае.

Спрут 8: Сюжэт, У ролях, Цікавосткі  Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

У ролях

Актор Роля
Рауль Бова Карлё Аркуці лейтэнант/капітан паліцыі Карлё Аркуці
Аня Клінг Барбара Грынбэрг Альтамура баранэса Барбара Грынбэрг Альтамура
Фабрыцыё Контры Франчэска Альтамура барон Франчэска Альтамура
Люка Дзынгарэцьці П’етра Фавіньяна П’етра Фавіньяна
М’ета Разарыя Альбанэзэ Фавіньяна Разарыя Альбанэзэ Фавіньяна
Кляўдыё Гора бацька барона Альтамуры
Рэната Моры Каляджэра Альбанэзэ дон Каляджэра Альбанэзэ
Прыма Рэдж’яні Тана Карыдзі («Тануцца») Тана Карыдзі («Тануцца»)
Андрэа Лярына Поль Альтамура Поль Альтамура
Рамона Бадэску Марыя Карыдзі маці Тануцца Марыя Карыдзі
Вінчэнца Пэлюза Сара Вітары («Саруцца») Сара Вітары («Саруцца»)
Тоні Спэрандэа Туры Мандэльлё Туры Мандэльлё
Адрыяна К’яраміда Сальваторэ Мэле прыёмны бацька Тануцца Сальваторэ Мэле
Сэбаст’яна Лё Манака Тарызі адвакат Тарызі
Люіджы Марыя Буруана адвакат Фавіньяна
Джыльбэрта Іданэа Б’яджа Сыльля радны Б’яджа Сыльля
Марчэльлё Арнонэ памагаты Фавіньяны
Франка Каталяна памагаты Фавіньяны
Патрыцыя Контэ Элізабэта Элізабэта
Джаваньні Эспазыта памагаты Фавіньяны
Марыё Граната памагаты Фавіньяны
Паолё Мачэдоньё памагаты Фавіньяны
Тацяна Маёні Джанна Джанна
Энрыка Манна памагаты Фавіньяны
Сальваторэ Мартэліці памагаты Фавіньяны
Маўрыцыё Нікалёзі памагаты Фавіньяны
Яры Гульюччы памагаты Фавіньяны
Рабэрта Набіле падпалкоўнік паліцыі
Джаваньні Ралявічына супрацоўнік паліцыі

Цікавосткі

Дзеяньне «Спрута 8» упершыню пераносіцца на час перад ранейшымі сэзонамі сэрыялу.

Акторы Рэната Моры, Рауль Бова і Тоні Спэрандэа здымаліся ў ранейшых сэзонах у іншых ролях. Першы быў віцэ-камісарам Джузэпэ Альтэра, правай рукой Карада Катані, у двух першых сэзонах сэрыялу; Рауль Бова граў у «Спруце 7» намесьніка камісара Джаньні Брэду; а для Тоні Спэрандэа гэта была ўжо трэцяя роля пасьля сакратара Альфрэда Раванузы (2-і сэзон) і злачынцам Сантына Роккі (6-ы сэзон).

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Спрут 8 СюжэтСпрут 8 У роляхСпрут 8 ЦікавосткіСпрут 8 Вонкавыя спасылкіСпрут 8Італьянская моваІталіяДжакама БацьятаСпрут (тэлесэрыял)Тэлесэрыял

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РымейкаНямеччына.lb1989Беларуская МарсэльезаСьцяг Расеі.auЛідаМялеці СматрыцкіВасіль Ганчароў1994.ge.ggМікола Ермаловіч.za.hk5.sa1966Ясон Смагаржэўскі.uaФранцішак Скарына.ai.pnДзед Талаш2004.ba.buStotis.ma2022УкраінаАўстралійскія АльпыЛеаніла Чарняўская.ae1995Тутэйшыя (выраз).yt.lvБеларускі клясычны правапісУладзіслаў Завальнюк.ro20141977.nz.etФіксікі3.fi2006.byСэкунда.frБеларускі фонд культурыБеларуская думка (1919)Ордэн Пагоні.mwРада Беларускай Народнай Рэспублікі.nu.dzB.fkU2Эйгерд.stНарвэгіяГісторыя ад заснаваньня горадуЧасьціца.aqMicrosoft OfficeІгар ТурВэст-ІндыяВэб-сайтАмсьціслаў1955.mm🡆 More