Пэкарыевыя: сямейства сысуноў

Пэкарыевыя (Tayassuidae) — сямейства клясы сысуноў, уключае 3 сучасныя роды і 4 сучасныя віды, абмежаваныя Новым Сьветам, дзе яны сустракаюцца ад паўднёвага захаду ЗША да цэнтральнай Аргенціны.

Пэкарыевыя ўпершыню з’явіліся ў закамянеласьцях позьняга эацэна або раньняга алігацэна ў Эўропе. Пазьней закамянеласьці былі знойдзены на ўсіх кантынэнтах, за выключэньнем Аўстраліі і Антарктыды. Пэкарыевыя вымерлі ў Старым Сьвеце недзе пасля міяцэну, магчыма, з-за канкурэнцыі ад сьвіньнеў. Пэкарыевыя каланізавалі Паўднёвую Амэрыку калі Панамскі перашыек аб’яднаў Паўночную і Паўднёвую Амэрыку каля 2,5 мільёнаў гадоў таму.

Пэкарыевыя
Пэкарыевыя: сямейства сысуноў
Tayassu pecari
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадПарнакапытныя (Artiodactyla)
СямействаПэкарыевыя
Бінамінальная намэнклятура
Tayassuidae
Palmer, 1897
Арэал
Пэкарыевыя: сямейства сысуноў

Пэкарыевыя — гэта свінападобныя жывёлы з даўжынёй цела ў межах 750–1112 мм, а хвост (які мае толькі ад шасьці да дзевяці пазванкоў) даўжынёй 15–102 мм, вага 20–40 кг. Пэкарыевыя пакрытыя грубай шараватай або карычняватай поўсьцю, і ва ўсіх відаў на грудзях, спіне або твары ёсць кантрасныя ўчасткі белага ці жаўтлявага колеру. Морда мае такі ж рухомы дыск і канцавыя ноздры, як сьвіньні. Страўнік мае дзве-тры камэры. Зубная формула: 2/3, 1/1, 3/3, 3/3 = 38 зубоў. Верхнія іклы перарастаюць у біўні.

Пэкарыевыя — статныя жывёлы; памер групы ёсць ад некалькіх жывёл да некалькіх сотняў у залежнасьці ад віду і ад таго, колькі на іх палююць. Яны здабываюць корм на працягу дня, сілкуючыся самымі рознымі расьліннымі і жывёльнымі матэрыяламі. Яны засяляюць розныя асяроддзя пражываньня — ад пустэльняў да густых трапічных лясоў.

Сыстэматыка

Пэкарыевыя (Tayassuidae)

  • род Catagonus
    • від Catagonus wagneri
  • род Pecari
    • від Pecari maximus
    • від Pecari tajacu
  • род Tayassu
    • від Tayassu pecari
  • вымерлыя роды: †Aptenohyus, †Cynorca, †Egatochoerus, †Floridachoerus, †Macrogenis, †Mylohyus, †Perchoerus, †Platygonus, †Prochoerus, †Simojovelhyus, †Skinnerhyus, †Sylvochoerus, †Thinohyus, †Waldochoerus, †Woodburnehyus

Крыніцы

Tags:

Новы СьветСысуныСямейства (біялёгія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СяброўстваЯва (імя)Пятро ВасючэнкаМіжнародны стандартны кніжны нумарАнатоль ЗэкаўІван ШамякінБазыліка Сьвятога Эгідыя25 красавікаАндрэй МукавозчыкРыгор КастусёўАляксей БацюкоўЖанчына зьверхуВагінальны сэксВясельная сукенкаУлёф МэльбэргСысуныЖорсткая парнаграфіяВольга ГапееваСлоўнік НасовічаВалерыя КуставаЛіцэнзіі Creative CommonsАзартная гульняMelbetПорнгабБайструкКрэўскі замакВікікрыніцыВільняЛексычнае значэньнеЯнка МаўрБабёрБеларуская ВікіпэдыяЖвірПрыматы.bbВасіль ІгнаценкаЛетувізацыяБелазарПесьня пра зубраДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ХатыньMozilla FirefoxКонрадБаўгарская моваДзень ПерамогіАдвакатУладзімер Арлоў (гісторык)Аляксандар ШыдлоўскіЛёнданПак (спадарожнік Урана)ІмпрэсіянізмДругая сусьветная вайнаПарнаграфія ў БеларусіАндрэй ЖукавецМіхась БашлакоўОрдэн ПагоніУНІАНХацкель ДунецГама (літара)Вострая брамаВостраў сьлёзПастава 69Летува (каралеўства, 1918)Імёны ліцьвінаўГеральдыкаНямецка-савецкая вайна🡆 More