Міхайла Гайлігінавіч (? — па 1458) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста дарагічынскі (1445—1448).
Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | па 1458 |
Бацькі | Андрэй Гайлігін |
Жонка | Соф'я |
Дзеці | Жыгімонт |
Вотчынным уладаньнем была Ваверка ў Лідзкім павеце, меў бэнэфіцыйныя маёнткі ў Дарагічыне.
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Пану Михаилу Коликиновичу озеро Орлои (9 лістапада 1449 году); recordii Michaelis Golgynovicz… Michael, Suczko, Dil Andreas germani Golginoviczi (Michael Golgynovicz; 1463—1467 гады); recordii Michaelis Golgynowicz… Michael, Svthko, Dyl Andreas germani Golgynowicz (29 траўня 1479 году); Michael Goligin (Ян Длугаш); Вышково а Мукободы небощику пану Михаилу Кголикгиновичу (29 кастрычніка 1486 году); Михаило Кголикгиновичъ (1496 год).
Зь літоўскага баярскага роду, сын Андрэй Гайлігіна гербу «Лебедзь». Меў братоў Алехну Дыля, Андрэя і Сутку.
У 1445—1448 гадох быў старостам дарагічынскім. Магчыма, каля 1435 году быў старостам бельскім. У час канфлікту 1440 году быў на баку Міхала Жыгімонтавіча, заняў ад яго імя Троцкі замак. Пазьней перайшоў на бок Казімера.
Ажаніўся з Соф’яй (нявысьветленага паходжаньня). У шлюбе меў сына Жыгімонта.
Разам з братамі фундаваў касьцёл у Ваверцы, які падтрымліваўся іх нашчадкамі. У 1458 годзе фундаваў касьцёл у Будзішыне на Падляшшы.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Міхайла Гайлігінавіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.