Мікалай Фаміч Красінскі (Тамашоў) (1891, Вялейка — 23 лістапада 1938, Туркмэнская ССР) — беларускі праваслаўны і сьвецкі, культурна-грамадзкі дзяяч, пэдагог.
Мікалай Красінскі | |
Род дзейнасьці | настаўнік, культурна-грамадзкі дзяяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 1891 |
Месца нараджэньня | Вялейка |
Дата сьмерці | 23 лістапада 1938 |
Месца сьмерці | Туркмэнская ССР |
Месца вучобы | |
Занятак | тэатральны дзяяч |
Месца працы | |
Дадаткова | скончыў Пецярбурскі унівэрсытэт (1915) |
Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Скончыў 1-ю Віленскую гімназію. У 1915 годзе скончыў юрыдычны факультэт Пецярбурскага унівэрсытэту (цяпер Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт). Сябра Беларускага нацыянальнага камітэту. Працаваў у Віленскай духоўнай праваслаўнай сэмінарыі спачатку ў якасьці настаўніка, а пазьней — інспэктара. Выступаў за беларусізацыю Праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі.
Адзін з кіраўнікоў і арганізатараў «Беларускай драматычнай майстроўні», дзе ў 1922 паставіў спэктаклі «У зімовы вечар» паводле Элізы Ажэшкі і «Лес шуміць» паводле Уладзімера Караленкі.
Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі (1922—1924). Супрацоўнічаў з Цэнтральнай школьнай радай і Беларускім навуковым таварыстве.
У 1921 годзе ахвяраваў 500 польскіх марак на беларускіх студэнцкі часопіс «Наш Шлях».
Працаваў у Наркамаце асьветы БССР, потым у Інбелкульце. З 1928 вучоны сакратар Беларускага дзяржаўнага музэю. Працаваў дырэктарам Другога Беларускага тэатру ў Віцебску (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа). На момант арышту быў сакратаром «Беларускага таварыства драматургаў і кампазытараў». Арыштаваны АДПУ 14 сакавіка 1930 па справе «Саюза вызваленьня Беларусі». 10 красавіка 1930 асуджаны за «шкодніцтва і антысавецкую дзейнасьць» і сасланы на 5 гадоў у Аханск (Пермскі край, РСФСР), паводле іншых зьвестак знаходзіўся ў Шадрынску (Курганская вобласьць, таксама РСФСР).
Пасьля вызваленьня ў 1935 пераехаў у Сарапул (Удмуртыя, РСФСР).
Ізноў арыштаваны 12 чэрвеня 1938. 30 кастрычніка 1938 асобная нарада НКУС Туркмэнскай ССР вынесла вырак — вышэйшая мера пакараньня. Расстраляны 23 лістапада 1937 году ў турме НКУС.
Рэабілітаваны 19 верасьня 1960 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Мікалай Красінскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.