Фільм Кастусь Каліноўскі: савецкі фільм 1928 року

«Касту́сь Каліно́ўскі» — мастацкі фільм.

Выйшаў на экраны 14 жніўня 1928 году. Карціна распавядае пра кіраўніка паўстаньня беларускага, летувіскага і польскага народаў супраць расейскага царскага ўраду на Літве-Беларусі.

Кастусь КаліноўскіФільм Кастусь Каліноўскі: Зьвесткі, Сюжэт, У ролях
па-расейску: Кастусь Калиновский
Фільм Кастусь Каліноўскі: Зьвесткі, Сюжэт, У ролях
Жанр мастацкі
Рэжысэр Уладзімер Гардзін
Сцэнарыст Уладзімер Гардзін (па матэрыялах Н. Віткоўскага і А. Гольдмана)
У ролях Мікалай Сіманаў
Мікалай Камісараў
Барыс Ліванаў
Апэратар Навум Аптэкман
Вытворчасьць Белдзяржкіно
Дата выхаду 14 жніўня 1928
Працягласьць 00:39:28
Краіна Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларуская ССР
Мова няма, тытры па-расейску
Старонка на IMDb

Зьвесткі

Фільм зьняты ў 1927 року па матывах аднайменнае драмы Еўсьцігнея Міровіча. Здымаўся ў палацах пад Ленінградам, а таксама ў ваколіцах Менску.

Складаўся зь 7 частак (варыянт 1931 — з 6). У 1937 створаны поўнамэтражны варыянт.

У 2012 року пераагучаны ў Польшчы. Пакуль што гэта адзіная экранізацыя гісторыі жыцьця Кастуся Каліноўскага.

Сюжэт

У заходніх губэрнях Расейскай імпэрыі пачынаецца паўстаньне. Сяляне захопліваюць абозы з хлебам. Магнаты і шляхта падтрымліваюць іх, імкнучыся да кіраўніцтва і ўзьяднаньнч з Польшчай. Граф Велькапольскі становіцца правадыром дваранства, адным з атрадаў якога камандуе яго сын Станіслаў. Расейскі абшарнік граф Арлоў неміласэрна эксплюатуе сваіх халопаў. Ясь Рудзянок пасылае сястру Марылю да Кастуся Каліноўскага — важака сялянаў-паўстанцаў — з просьбай дапамагчы. Паводле загаду вайскоўца генэрал-губэрнатара графа Мураўёва на «уціхамірваньне краю» кінутыя казакі. Атрад польскіх канфэдэратаў Велькапольскага-малодшага ваюе зь імі, але ў той жа час рабуе сялянаў. Яся, якія спрабаваў супраціўляцца, зьбіваюць. Зьяўляецца Каліноўскі з атрадам і кажа Стасю, зь якім быў знаёмы ў час навучаньня ў Пецярбурскім унівэрсытэце: «Не з тымі ваюеш». Дазорцы паведамляюць пра набліжэньне карнікаў. Стась змушаны прасіць дапамогі ў Каліноўскага. Сялянскі атрад дапамагае разьбіць казакоў і захоплівае ўмацаваны замак, дзе Каліноўскі засноўвае сваю стаўку. На кірмашы Марыля раздае пракламацыі, а Кастусь выступае з прамовай, агітуючы сялянаў. Абодва спрытна хаваюцца ад паліцыі. Між тым Велькапольскі-старэйшы спрабуе перацягнуць сялянаў на свой бок: ён запрашае іх у свой маёнтак, заводзіць гутаркі пра зямлю, волю і нацыянальнае адзінства. Прысутны тут Каліноўскі кажа, што мужык ня будзе давяраць панам: лёзунг народу — хлеб і зямля. Яго спрабуюць схапіць. Станіслава, які кінуўся ў пагоню, бярэ ў палон атрад Каліноўскага. Сястра Стася Ядзьвіга, якая ведае Кастуся за часьмі юнацтва, хітрасьцю дапамагае брату зьбегчы. Інтарэсы дваранаў і сялянаў канчаткова разыходзяцца. Карнікі графа Мураўёва расстрэльваюць удзельнікаў паўстаньня, а магнаты і шляхта пасылаюць да генэрал-губэрнатара дэлегацыю з пэтыцыяй аб адданасьці цару. Велькапольскі-старэйшы прапаноўвае нават разьмясьціць у яго маёнтку вайсковую частку, каб злавіць Каліноўскага. У гэты час Кастусю, перапрануўшыся афіцэрам і здабыўшы пароль, атрымліваецца выкрасьці царскую казну.

Мураўёў аб’яўляе яго па-за законам. Сялянскі атрад штурмуе і захоплівае замак Велькапольскіх. У паядынку Каліноўскі забівае Станіслава. Але падыходзяць карнікі. Паўстанцы пабітыя. Паўстаньне задушанае. Каліноўскі схоплены. Перад сьмяротным пакараньнем з эшафоту ён зьвяртаецца з разьвітальным словам да народу: «Чуеш, Беларусь! Веру — будзе вольная Беларусь працаўнікоў, працоўных і сялянаў!» «Чуем!» — гучыць у адказ.

У ролях

  • Мікалай Сіманаў, Кастусь Каліноўскі
  • Тацьцяна Булах-Гардзіна, Марыля
  • Мікалай Камісараў, Ясь Рудзянок, брат Марылі
  • Барыс Ліванаў, пан Старжынскі
  • Уладзімер Уладамірскі, казачы есаўл
  • Рыгор Ге, арцыбіскуп Красінскі
  • Аляксей Феёна, біскуп Скублінскі
  • Фларыян Ждановіч, ксёндз-спавядальнік
  • Соф’я Магарыл(ru), пані Ядзьвіга
  • Генадзь Мічурын, Данзас
  • Барыс Платонаў, малады цыган
  • Канстантын Хахлоў, граф Арлоў
  • Кандрат Якаўлеў, граф Мураўёў
  • Валеры Плотнікаў, граф Велькапольскі
  • Канстантын Карэнін
  • Марыя Юр’ева
  • Іван Худалееў

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Фільм Кастусь Каліноўскі ЗьвесткіФільм Кастусь Каліноўскі СюжэтФільм Кастусь Каліноўскі У роляхФільм Кастусь Каліноўскі КрыніцыФільм Кастусь Каліноўскі Вонкавыя спасылкіФільм Кастусь КаліноўскіБеларусьКастусь КаліноўскіПаўстаньне Кастуся Каліноўскага

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.bnГісторыя ад заснаваньня горадуДзяржаваСлуцкі збройны чынВуліца Сэзам1887.tnПарнафільмПошукавая аптымізацыяУладзіслаў Сыракомля.gh.sbJavaScript.deБрагінІнфарматыкаСяргей МінаеўTesla Inc1993СлуцакГанус (імя).lb.bz.mn.mtВалеры МаракоўГрэцкая драхма1999ЗбожжаВайдыла (імя)БерасьцеЗавайцьОрдэн Пагоні.cgПершая Ўстаўная граматаСяржук ЦімохаўТалінНямецкая імпэрыя.yt.ee.et1994Парыж2014Люцыян ЖалігоўскіЯн ЧачотАкторы парнафільмаў.jm.aqАльтэрнатыўная парнаграфіяСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіБеларуская ВікіпэдыяУроцлаў27 сакавікаСтары горад (Горадня)Клаўдзі Дуж-Душэўскі.bs1929.agЖамойцьКітайМантывіл.um.tj.mmВугоршчына.kwСэрвэр (апаратнае забесьпячэньне)Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт транспарту.zwАльбэрт Карэйва🡆 More