Міжземнаморская Група

Міжземнаморская група — альянс дзяржаваў-удзельніц Эўразьвязу з выхадам да Міжземнага мора, заснаваны ў сьнежні 2013 году.

Міжземнаморская група
Міжземнаморская Група
Дзяржавы-ўдзельніцы (зялёным)
Дата ўтварэньня 17 сьнежня 2013 (10 гадоў таму)
Дзейнічае ў рэгіёнах Міжземнамор’е, Паўднёвая Эўропа
Сяброўства 9 дзяржаваў (2023 год)
Кіроўны орган Зьезд

На 2023 год у склад групы ўваходзіла 9 дзяржаваў: Грэцыя, Гішпанія, Італія, Кіпр, Мальта, Партугалія, Славенія, Францыя і Харватыя.

Гісторыя

Датай неафіцыйнага стварэньня Міжземнаморскай групы можна лічыць 17 сьнежня 2013 году, калі ў Брусэлі міністры замежных спраў Кіпру і Гішпаніі выступілі з ініцыятывай аб забесьпячэньні ўзгодненасьці ў разьвязаньні пытаньняў, якія ўяўляюць агульны інтарэс у рамках Эўразьвязу. Тады было вырашана, што група будзе праводзіць штогадовыя нарады на ўзроўні міністраў.

Першая такая сустрэча павінна была прайсьці ў Грэцыі ў 2014 годзе, падчас яе старшынства ў Радзе ЭЗ, але замест гэтага адбылася 14 красавіка ў Алікантэ. Другая сустрэча адбылася ў лютым 2015 году ў Парыжы. У лютым 2016 году на Кіпры адбылася трэцяя міністэрская сустрэча Міжземнаморскай групы, на якой таксама прысутнічаў Генэральны сакратар Саюзу для Міжземнамор’я Фаталах Сіджылмасі. Міністры замежных спраў абмеркавалі пытаньні бясьпекі і стабільнасьці ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе, а таксама ўрэгуляваньне міграцыйнага крызысу.

Свой першы афіцыйны саміт група правяла 9 верасьня 2016 году ў зале Запіён у Атэнах (Грэцыя). Па выніках саміту была апублікаваная Атэнская дэклярацыя, якая заклікае да інвэстыцый з мэтай разьвязаньня праблемы беспрацоўя сярод моладзі і падтрымкі эканамічнага росту, а таксама да ўмацаваньня супрацоўніцтва краін ЭЗ па пытаньнях бясьпекі і міграцыі.

У 2021 годзе падчас візыту прэм’ер-міністру Славеніі Янеза Яншы ў Грэцыю было абвешчана, што яго краіна, якая падтрымліваецца Францыяй, Гішпаніяй і Грэцыяй, таксама далучыцца да групы. Дэлегацыі Харватыі і Славеніі ўпершыню прынялі ўдзел на саміце групы ў Атэнах 17 верасьня 2021 году.

Дзяржавы-ўдзельніцы

Саміты

Крыніцы

Tags:

Міжземнаморская Група ГісторыяМіжземнаморская Група Дзяржавы-ўдзельніцыМіжземнаморская Група СамітыМіжземнаморская Група КрыніцыМіжземнаморская ГрупаМіжземнае мораЭўразьвяз

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Віктар АстроўскіМаніфэст Часовага рабоча-сялянскага ўраду БеларусіХарукі МуракаміГенадзь ПашкоўТрактар (стадыён)Стральба з лукаВэб-сайт1992Аляксандар ЛукашэнкаМікола МятліцкіРасеяЧорная дзіркаЛінкальншырУсходнеславянскія мовыСярэднебасьнійскі кантонЦмокІнфлянтыТэхасМінэапалісЛяндаСавецкі партызанскі рух у Беларусі476Бэнэдыкт I (папа рымскі)ksb6fЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраУ капцюрох ГПУЛетувізацыяIQ48Міл (імя)Мішэль АбамаРымская рэспублікаХатыньСандэТаджыкістанНямецкая хваляБаня (купал)Сэксуальныя цацкіБеларускі нацыяналізмБраўзэрТрытон (спадарожнік Нэптуна)Іл-76Адольф ГітлерЖаночая эякуляцыяГадзьГрамадзкі набытакПрыслоўеАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаБелая РусьПастава на каленяхТэрыторыяДубЧырвоным па БелымЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 году (склады)КаменкаМастаўтУсяслаў ЧарадзейБеларускія выдавецкія суполкі пачатку XX стагодзьдзяТаварыства аматараў старажытнасьці і этнаграфіі ў ВільніЮсуф ЯзыджыВэктарная графікаНапалеон IIМікалай Казак (мастак)Мастацтва (часопіс)ГарбатаЭйтаНацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія)Рэал Бэтыс СэвільляЗьмітрок БядуляКойданаўЖукоўскіGoogle Maps25 чэрвеня🡆 More