Лікавы Аналіз

Лікавы аналіз — вучэньне пра альгарытмы выкарыстаньня лікавых апраксімацыяў (у адрозьненьне ад звычайных сымбальных маніпуляцый) для вырашэньня праблем матэматычнага аналізу, ня варта блытаць з дыскрэтнай матэматыкай.

Лікавы Аналіз
Бабілёнская гліняная таблічка YBC 7289 з анатацыямі, якая датуецца 1800—1600 да н. э. Набліжэньне квадратнага кораня з 2 складаецца з чатырох шасьцідзесяцірычных лікаў, што складае каля шасьці знакаў пасьля коскі. 1 + 24/60 + 51/602 + 10/603 = 1.41421296...

Адной з самых раньніх запісаў па матэматыцы ёсьць бабілёнская таблічка зь Ельскай Бабілёнскай калекцыі (YBC 7289), якая дае прыблізнае значэньне кораня з 2 () ў шасьцідзесяцірычнай сыстэме зьлічэньня, роўны даўжыні дыяганалі квадрата з бокам, даўжыня якога роўная 1. Калі вядомая даўжыня бока, якая складае прамавугольны трохкутнік, можна памераць даўжыню трэцяга боку, што мае вялікае значэньне для астраноміі, цясьлярнай справы і будаўніцтва.

Лікавы аналіз са старажытнасьці выкарыстоўваецца для разьлікаў у матэматыцы. Ён нагадвае вышэйзгаданы мэтад прыблізнага вызначэньня , бо не дазваляе вызначыць вынік дакладна, часьцей за ўсё з-за таго, што вызначаць яго дакладна практычна немагчыма. Замест гэтага лікавы аналіз большасьцю дазваляе вызначыць прыблізнае значэньне з рацыянальнай памылкай.

Лікавы аналіз ужываецца амаль ва ўсіх абласьцях тэхнікі і фізыкі, але ў XXI стагодзьдзі ён стаў ужывацца ў мэдыка-біялягічных навуках і нават у мастацтве прымяняюцца элемэнты навуковых разьлікаў. У нябеснай мэханіцы (плянэты, зоркі і галяктыкі) прымяняюцца звычайныя дыфэрэнцыйныя раўнаньні, для аналізу дадзеных выкарыстоўваецца лікавая лінейная альгебра, у сымуляцыі жывых вузаў у мэдыцыне і біялёгіі выкарыстоўваюцца стахастычныя дыфэрэнцыйныя раўнаньні і ланцугі Маркава.

Перад зьяўленьнем сучасных кампутараў лікавыя мэтады часта залежалі ад інтэрпаляцыі вялікіх друкаваных табліц уручную. З сярэдзіны XX стагодзьдзя неабходныя функцыі разьлічваюцца з дапамогай кампутараў. Нягледзячы на гэта старыя інтэрпаляцыйныя формулы закладзеныя ў альгарытмы праграмнага забесьпячэньня, якія рашаюць дыфэрэнцыйныя раўнаньні.

Крыніцы

Вонкавыя спасылка

Tags:

АльгарытмДыскрэтная матэматыкаМатэматычны аналіз

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Андрэй ХадановічАнтон ЛуцкевічЧорны замак Альшанскі (фільм)СадавінаЛеў СапегаГрамадзкі набытакСтаніслаў ВалодзькаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікМастаўтПарнафільмТутэйшыя (фільм, 2007)Максім ТанкУсебеларускі народны сходСтаражытны РымСубэтнасНямецка-савецкая вайнаТаксіТацяна СапачАлегорыяВадзім БолбасКазахстанБеларуская моваЮрась БарысевічЯн ЧыквінМікола ГусоўскіРасеяБазыліка Сьвятога ЭгідыяСтарабеларуская моваВершаваны памерУнівэрсальны каардынаваны часСамагубстваЗлучнік.aqТодар КляшторныЯўгенія ЯнішчыцУзвышша (часопіс)ГідуныБлогЛохUbuntuМоладава (Берасьцейская вобласьць)Марат МаркаўБраўзэрПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Жанчына зьверхуКнігаРыфмаВіды сувязі словаўГорадняБусел белыУ краіне райскай птушкі1919Янка КупалаСьцяг ЛібііРусіны (гістарычны этнонім)КанадаЖаночая рыфмаЯнка МаўрГісторыя беларускай мовыДругая сусьветная вайнаУсеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаВікіслоўнікДзьвінскISO 3166-1Драма (аповесьць)Ровар🡆 More